Грабскі Уладзіслаў (1874–1938), польскі палітык і эканаміст, прыхільнік нацыянальнага лагера, прэм’ерміністр урада ў 1923–1925 гг.,
Грахоўскі Сяргей (н. 1913), пісьменнік, у 1936 і 1949 гг. па палітычных прычынах суджаны за антысавецкую пазіцыю,
Грыб Мячыслаў (н. 1938), генерал міліцыі, старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1994–1995 гг.,
Грыб Тамаш (1895–1938), палітычны дзеяч, сакратар Усебеларускага з’езда, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ва ўрадзе БНР, з 1922 г. у эміграцыі ў Чэхаславакіі,
Губарэвіч Кастусь (1907–1987), драматург,
Гурскі Ілья (1899–1969), пісьменнік,
Гутман,
Дабравольскі Аляксандр, дзеяч беларускай дэмакратычнай апазіцыі, у 1991–1995 гг. старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі,
Дабруцкі Густаў, польскі палітык санацыйнага лагера, міністр асветы ў 1927–1928 гг., 101
Дварчанін Ігнат (1895–1937), паэт, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, у 1928–1930 гг. дэпутат Сейма РП, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі пераехаў у Мінск, арыштаваны ў 1933 г. і расстраляны,
ДземідэцкіДземідовіч Адам, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, намеснік бургамістра г. Мінска ў 1941–1943 гг.,
Дземянцей Мікалай (н. 1930), партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1979–1989 гг. сакратар ЦК КПБ, у 1990–1991 гг. старшыня Вярхоўнага Савета БССР,
Дзямідаў Мікола (1888–1967), педагог, ваенны, удзельнік баёў у абароне БНР, у 1919–1920 гг. камандзір батальёна, з 1945 г. эміграцыйны дзеяч,
Дзяржынскі Фелікс (1877–1926), польскі камуніст, суарганізатар бальшавіцкага перавароту ў Расіі ў 1917 г., старшыня ВЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам,
ДоўбарМусніцкі Юзаф (1867–1937), генерал, у 1917–1918 гг. камандзір 1-га Польскага корпуса ў Расіі,
Дубейкаўскі Лявон (1869–1940), паэт, архітэктар, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1917–1922 гг.,
ДунінМарцінкевіч Вінцэнт (1808–1884), паэт, драматург,
Дыла Язэп (1880–1973), паэт, драматург, грамадскі і палітычны дзеяч, у 1921–1930 гг. выконваў шматлікія кіраўнічыя абавязкі ў культурных і навуковых установах Беларусі,
Езавітаў Канстанцін (1893–1946), палітычны дзеяч, адзін са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, памёр у мінскай турме падчас допытаў,
Ельцын Барыс (н. 1930), прэзідэнт Расіі,
Емяльянаў Аляксандр, старшыня Нацыянальнадэмакратычнай партыі Беларусі,
Ермалавічус Юозас, камуністычны літоўскі дзеяч,
Ермачэнка Іван (1894–1970), лекар, дыпламат, эміграцыйны дзеяч, прадстаўнік урада БНР у Турцыі, старшыня Беларускай народнай самапомачы ў перыяд нямецкай акупацыі, памёр у Злучаных Штатах,
Жалігоўскі Люцыян (1865–1947), генерал, падчас І сусветнай вайны арганізатар польскага войска ў Расіі, у 1920 г. па загадзе Ю. Пілсудскага заняў Вільню, у 1925–1926 гг. міністр вайсковых спраў,
Ждановіч Мікола, у 1941–1944 гг. дзеяч Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве,
Жылуновіч Зміцер (1887–1937), палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісьменнік (літаратурны псеўданім — Цішка Гартны), актывіст Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 г., у 1919 г. прэм’ерміністр Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікі, з 1920 г. рэдактар «Савецкай Беларусі», прафесар Акадэміі навук, чалец ЦК КП(б)Б, арыштаваны ў 1936 г. па абвінавачанню ў дзейнасці ў «контррэвалюцыйных арганізацыях», замучаны ў турме НКУС,
Жырыноўскі Уладзімір, старшыня нацыяналістычнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі,
Жэбрак Антон (1901–1965), біёлаггенетык, дзеяч КПБ, у 1945 г. чалец дэлегацыі БССР на заснавальніцкую канферэнцыю ААН, у 1947 г. прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, звольнены з пасады за аспрэчванне навуковых дасягненняў Трафіма Лысенкі,
Закоўскі Леанід, сапр.: Штубіс Генрых (1894–1939), з 1917 г. у органах ВЧК, з 1934 г. народны камісар унутраных спраў БССР, галоўны арганізатар палітычных рэпрэсій і генацыду ў СССР у 1937–1938 гг.,
Замяталін Уладзімір (н. 1947), палкоўнік савецкага КДБ, адзін з блізкіх супрацоўнікаў Вячаслава Кебіча, а пасля Аляксандра Лукашэнкі, з 1997 г. віцэпрэм’ер урада Беларусі,
Зарубавель (Віткін),
Захарка Васіль (1877–1943), ваенны, палітычны дзеяч, у 1898–1916 гг. у расійскай арміі, у 1917 г. сакратар Беларускай цэнтральнай вайсковай рады, міністр фінансаў ва ўрадзе БНР, пасля падпісання Рыжскага дагавора рашучы праціўнік любога супрацоўніцтва з Польшчай і Расіяй, з 1920 г. у эміграцыі ў Чэхаславакіі, у 1928–1943 гг. старшыня Рады БНР,
Злобін,
Іваноўскі Вацлаў (1880–1943), палітык, выдавец, вучоны, пачынальнік беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку ХХ ст., міністр асветы ва ўрадзе БНР, бургамістр Мінска ў 1942–1943 гг., загінуў у замаху,
Читать дальше