Евгений Миронович - НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Евгений Миронович - НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Барковіч Леанард, упаўнаважаны Польскага камітэта нацыянальнага адраджэння па Беластоцкім ваяводстве (VIII–XII 1944 г.),

Бах Эрых фон дэм, камандзір СС і паліцыі ва ўсходняй Беларусі,

Баштакоў,

Берман Барыс (1901–1939), у 1937–1939 гг. народны камісар унутраных спраў БССР, адказны за смерць больш 100 тыс. грамадзян рэспублікі,

Берыя Лаўрэнцій (1899–1953), у 1934–1953 гг. шэф НКУС, адказны за палітычныя судовыя працэсы і генацыд,

Броўка Пятрусь (1905–1980), паэт,

Будзька Эдуард (1882–1958), паэт, публіцыст, выдавец, беларускі эмігранцкі дзеяч,

Буйло Канстанцыя (1893–1986), паэтэса,

Булак-Балаховіч Станіслаў (1883–1940), камандуючы Беларускім корпусам, удзельнік польска-савецкай вайны 1920 г., загінуў у вераснёўскай кампаніі 1939 г.,

Булахаў Дзімітрый, Буракявічус Ніколас, літоўскі камуністычны дзеяч,

Бурбіс Аляксандр (1885–1922), адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, у 1921–1922 гг. намеснік народнага камісара замежных спраў БССР, прыхільнік палітычнай і культурнай аўтаноміі рэспублікі,

Бур’як Віктар, віцэміністр аховы здароўя Беларусі ў 80-х гадах,

Быкаў Васіль (н. 1924), пісьменнік, аўтар аповесцей і апавяданняў аб вайне, сталінізме, у Беларусі многія лічаць яго сумленнем беларускага народа,

Бядуля Змітрок, сапр. Плаўнік Самуіл (1886–1941), пісьменнік,

Бярозкін Рыгор (1918–1981), літаратурны крытык, гісторык літаратуры,

Валошын Павел (1881–1937), адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянскаработніцкай грамады, у 1928 г. прыгавораны да 12 гадоў турэмнага зняволення, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі апынуўся ў Мінску, у 1933 г. арыштаваны па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны,

Валынец Флягонт (1878–1937), дзеяч беларускіх левых арганізацый у ІІ Рэчы Паспалітай, чалец управы Таварыства беларускай школы, у 1928–1930 гг. дэпутат Сейма, арыштаваны польскімі ўладамі ў 1930 г. і прыгавораны да 16 гадоў турэмнага зняволення, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі апынуўся ў Мінску, у 1937 г. абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны,

Варонка Язэп (1891–1952), журналіст, публіцыст, з 1917 г. дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, ініцыятар склікання І Усебеларускага з’езда, старшыня Народнага сакратарыята Беларусі, прыхільнік супрацоўніцтва з Літвой, да Польшчы і Расіі ставіўся як да раўнапраўных ворагаў Беларусі, у 1923 г. выехаў у Злучаныя Штаты,

Васілеўскі Леан (1883–1936), гісторык, публіцыст, польскі палітык, чалец кіраўніцтва сацыялістычнай партыі ППС — Фракцыя рэвалюцыйная, у 1918–1919 гг. міністр замежных спраў, з 1931 г. намеснік старшыні ППС і кіраўнік Інстытута даследавання нацыянальных меншасцей,

Ветцэль Эргард, аўтар плана нацыянальнай палітыкі ІІІ Рэйха ва Усходняй Еўропе,

Вільгельм ІІ (1859–1941) імператар Нямеччыны ў 1888–1918 гг.,

Гадлеўскі Вінцэнт (1898–1942), каталіцкі духоўны, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, прыхільнік беларусізацыі Касцёла ў Беларусі, адзін з лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі,

Гайдар Ягор, расійскі палітык, прэм’ерміністр Расіі ў 1991–1992 гг.,

Галуўка Тадэуш (1889–1931), польскі палітык, прыхільнік санацыйнага лагера,

Ганчар Віктар (н. 1954), юрыст, палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1990–1995 гг., старшыня Цэнтрвыбаркама,

Ганько Міхал, старшыня Хаўруса беларускай моладзі ў 1943–1944 гг.,

Гарбачоў Міхаіл (н. 1931), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (1985–1991), прэзідэнт СССР (1991),

Гарун Алесь, гл.: Прушынскі Аляксандр

Гаўрылік Язэп (1893–1937), педагог, арганізатар беларускага левага руху ў ІІ Рэчы Паспалітай, арыштаваны ў 1930 г. і перададзены савецкаму боку ў рамках абмену палітвязнямі, арыштаваны ў Мінску ў 1933 г. і абвінавачаны ў «антысавецкай дзейнасці», расстраляны,

Гей Канстанцін (1896–1939), савецкі партыйны дзеяч, у 1930–1932 гг. І сакратар ЦК КП(б)Б, ініцыятар рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі,

Гілевіч Ніл (н. 1931), паэт, перакладчык, літаратуразнавец, у 1980–1989 гг. старшыня Хаўруса пісьменнікаў Беларусі, з 1990 г. старшыня Таварыства беларускай мовы, вяшчальнік адраджэння беларускай мовы і культуры,

Гімлер Генрых (1900–1945), адзін з галоўнейшых правадыроў ІІІ Рэйха і ваенных злачынцаў, міністр унутраных спраў, шэф СС, гестапа і паліцыі,

Гіндэнбург Паўль фон (1847–1934), нямецкі фельдмаршал і палітык, у 1916–1918 шэф генеральнага штаба, у 1925–1934 гг. прэзідэнт Рэйха,

Гітлер Адольф (1989–1945),

Готберг Курт фон, камандзір СС і паліцыі на тэрыторыі акупаванай Беларусі, з верасня 1943 г. генеральны камісар Камісарыята Беларусь, адказны за пацыфікацыі соцень населеных пунктаў,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Обсуждение, отзывы о книге «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x