Анатоль Бутэвіч - Пацалунак на фоне гор (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Пацалунак на фоне гор (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пацалунак на фоне гор (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пацалунак на фоне гор (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё бывае такім размаітым і нечаканым, што не паверыш часам у яго праявы. Гэтыя апавяданні пра тое, што здзівіла і зачапіла аўтара, што змусіла яго неабыякавымі вачыма зірнуць на вакольны свет і на нас з вамі ў ім. Аўтар верыць, што ўсё ў жыцці пачынаецца з Кахання і Любові. У гэтым намагаецца пераканаць і свайго чытача. А яшчэ ён верыць, што свет складаецца з дзівосаў, парадоксаў і нечаканасцяў. Прачытайце прапанаваныя апавяданні і задайце сабе пытанне: «Ці ўмею я кахаць, радавацца жыццю і смуткаваць? Ці магу здзіўляцца непаўторнай прыгажосці нашага свету? Ці магу падзяліцца самым таемным з іншымі?» І тады зразумееце: самае цяжкае на гэтым свеце – проста быць чалавекам.

Пацалунак на фоне гор (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пацалунак на фоне гор (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Апавядальнік змоўк. Пасля зняў шапку і церануў ёю па спацелым ілбе. Ці то сонца прыпякло, ці мо споведзь цяжкай аказалася. Я не ведаў, што гаварыць старому. Але ён, відаць, і не чакаў парады. Проста скінуў з плячэй цяжкую ношку, і яму спакайней стала.

– А да Зосі часам хочацца,– прамовіў нечакана Аслан і пачаў збіраць свае нераспрададзеныя арэхі.

Некалькі дзён яго не было. Я захваляваўся: хутка ад’язджаць, не развітацца са старым было б несправядліва. А мо ён яшчэ нешта скажа?

Аслан з’явіўся як звычайна – пад абед. Але на гэты раз не са сваёй звыклай адзідасаўскай сумкай, а з ладным мяшком на плячы.

На мой здзіўлены погляд патлумачыў:

– Сёння чарнобыльцы прыязджаюць. Дзеці з вашых радыяцыйных раёнаў.

Я хітравата ўсміхнуўся і памкнуўся нешта на гэты конт сказаць, але ён перабіў:

– Не пра тое ты падумаў. Проста такія арэхі ў вас не растуць. А дзецям радасць патрэбна. Сам ведаю… Добра ведаю,– паўтарыў ён, і позірк яго патануў у раптоўна заблішчэлых і марудна патухлых зрэнках.

Бяскрылы анёл, або Непачутая скарга ненароджанага дзіцяці

Што было, тое і будзе; што рабілася, тое і рабіцьмецца, і нічога новага пад сонцам няма.

Эклезіяст

Напачатку яны існавалі паасобку. Невядомае і не выяўленае яшчэ Нешта і тыя двое, да якіх неўзабаве яно мае прытуліцца. Каб змяніць іхні свет, зыначыць іх саміх, ахінуць безагляднай захопленасцю і шчырай прыязнасцю.

А пакуль гэтае Нешта набрынялым воблачкам лунала ў паветры, тоячы спадзеў для тых дваіх на вялікую раптоўнасць. Яно мела сваю аўру, свой настрой, сваё развіццё. Аднак, не прытуліўшыся да некага, яно было як бы раздвоеным, няспраўджаным, нябачным. Амаль нічым. А нішто, па сутнасці сваёй, не магло спарадзіць нічога новага.

Таму гэтае Нешта рупліва падбірала ўтульнае і спрыяльнае гняздзечка дзеля ўсталявання свайго сталага панавання. Яно то праменілася радасцю, калі адчувала, што гэты спадзеў мае вось-вось спраўдзіцца, то тужліва сумавала, калі ён ператвараўся ў нязбыўны прывід.

Ды неўзабаве Нешта адчула: з’явіўся той, хто спадзяецца на яго, гатовы прыняць, матэрыялізаваць, зрабіць рэальнасцю, якая цешыла б не толькі самога. Бо была яшчэ адна душа, якая таксама хінулася да Нечага, зачаравана трымцела ад ягонай поклічнасці.

Памкненні іхнія напачатку былі атулены таемнасцю. Ды калі адзін яшчэ можа яе захоўваць, то дваім рабіць гэта немагчыма. Таму неўзабаве прыхаваную замілаванасць пачалі заўважаць. Пачалі ўхвальна падтрымліваць тое, што марудна, нетаропка, няспешна, але ўпарта набывала пастаянства, свяцілася гаючым святлом, узмацнялася ўзаемнай пажаднасцю.

І ў той самы момант, калі таемнасць дваіх дасягнула крытычнай мяжы, успыхнуў сардэчны пажар.

Выбухнула вялікае і чаканае пачуццё, якое імгненна спапяліла неакрэсленасць, асцярожную абачлівасць, разважную раздумнасць. Розум аддаўся эмоцыям. Іхні свет заззяў той шчаслівай, разлічанай выключна на дваіх, таемнасцю, назоў якой – Каханне.

І калі кожны з іх паасобку, захоплены не выяўленым Нечым, мог зрушыць сусветы, то, аб’яднаныя Каханнем, яны мелі яшчэ больш шанцаў здзейсніць штосьці неверагоднае. Ніякіх перашкодаў для іх не існавала. На ўсім белым свеце панавалі толькі яны. Яны купаліся ў сваёй раскошы, ні на што не зважалі і нічога не заўважалі. Яны жылі Каханнем, былі аслепленыя ім, знаходзіліся, як няўтомны шаўкапрад, у сваім чароўным кокане.

Але гэты стан неўзабаве быў выяўлены чужым вокам. Узнікла небяспека згубіць рамантычную заварожанасць адно адным, растраціць моц і сілу закаханасці.

І пакуль адухоўленая і ўзвышаная ўзнёсласць не была растрачана, пакуль безагляднае памкненне адно да аднаго не аслабела, Каханне паспела матэрыялізавацца. Адбыўся новы цуд паяднанасці, крэсіва якога высекла іскру новага жыцця. І назоў гэтаму новаму – Дзіця.

Ніхто не заўважыў і не зразумеў, калі і як запачаткавалася яно. Нічога не прыкмецілі і тыя двое, захопленасць і неабачлівасць якіх сталася прычынай новага жыцця. Сутыкнуліся два жыўчыкі, і з’явілася штосьці яшчэ неспазнанае і невядомае, якое з гэтага моманту неразлучнай повяззю паяднала дваіх, надало іхняй самаіснасці зусім іншы сэнс. Тое новае нават не выявілася яшчэ, а нешта ў прыродзе ўжо змянілася, яшчэ адным жывым і ў будучыні разумным запачаткаваннем пабагацеў і павялічыўся свет.

Пачаўся адлік новага жыцця, якому яшчэ патрэбна было спраўдзіцца і аб’явіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пацалунак на фоне гор (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пацалунак на фоне гор (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Адвечны покліч Радзімы
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Прыгоды Віруса Шкодзі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Званы Нямігі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - У гасцях у вечнасці
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - За наміткай гісторыі
Анатоль Бутэвіч
Отзывы о книге «Пацалунак на фоне гор (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Пацалунак на фоне гор (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x