Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: Космическая фантастика, Героическая фантастика, foreign_fantasy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сад Замкнёных Гор (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сад Замкнёных Гор (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча.
Раман «Сад Замкненых Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак – аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях; у другой частцы – дыяметральна супрацьлеглае – асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» – твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульні з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.
Аповесць «Гіперновы рабінзон» па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданьні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.

Сад Замкнёных Гор (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сад Замкнёных Гор (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Серж Мінскевіч

Сад Замкнёных Гор

©Мінскевіч С., 2011

© ПВУП «Галіяфы», 2011

© ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Сад замкнёных гор

Ісьненьне – 3d actіon ад першай асобы

(з элемэнтамі аркады і квэста)

І

Збудаваньне было шэрае, абшарпанае. Усюды валяліся адбітыя кавалкі тынкоўкі, бэтону, плястыку. Я ішоў, і пад падэшвамі сандаляў гучна вішчалі дробныя аскепкі крохкага сьмеціва. Празь некалькі мэтраў змрочны калідор паварочваў направа, і я нібы асьлеп. Тут не было ніводнай цэлай лямпы. Давялося выпрастаць рукі і паўбокам пацопацца ў цямнечу.

Сьцяна пацягнулася мокрая і сьлізкая, нібы па ёй толькі што прапоўз гіганцкі сьлімак.

У глухім тупіку далонь наткнулася на дратлівыя, быццам круглы надшпіль, дужкі лесьвіцы.

Я на момант прыпыніўся: за сьпінай – дом, родныя, сябры, абавязковая праца, да якой прызвычаіўся, а там, наверсе, – іншыя землі, чужыя народы, для якіх я таксама чужаніца. Прадчуваньне стрэчы зь невядомым бянтэжыла і хвалявала…

Трэба ісьці!

Уверх па строме!

Я ледзь не сарваўся, бо дужкі хісталіся, а дзе-нідзе іх зусім не было. Я мусіў ускідваць ногі да самага падбародзьдзя, рэзка падцягвацца, выпроствацца на ўсю даўжыню рук.

Запэцканымі ржою далоньмі зрушыў цяжкое вечка і асьлеп другі раз – ад сьвятла. Мяне адразу схапілі за каўнер, паставілі на ногі.

– Што так доўга? Пайшлі.

Паступова белае поле праявілася. Гурт хлопцаў і дзяўчат порстка крочыў па гулкім зьвілістым калідоры. Ростам яны ледзь дацягвалі мне да пляча і з зайздрасьцю пазіралі на мае мускулы.

– Цяпер мухаглоты нам вернуць усё!

Мае спадарожнікі былі ўсе з рэдкімі валасамі, сухарлявыя. Твары цёмныя; замест вачэй – дзьве шызыя яміны. Худыя лемуры, толькі без хвастоў.

Мы падышлі да чорных абшарпаных дзьвярэй.

– Іх трэба ўзламаць. Апраханцы жывуць там, – прамовіў самы вялікі лемур. – Давай.

Націснулі плячыма. За дзьвярыма пачала рухацца важкая пліта. Праз вузкую шчыліну мы прашмыгнулі ў застаўлены жалезкамі калідор, потым спусьціліся па лесьвіцы ў цемру.

Пасьля павароту паказалася цьмянае сьвятло.

Мы трапілі ў прастакутны пакой. Ля супрацьлеглай сьценкі ляжалі, сядзелі з паўзакрытымі вачыма замызганыя, у рызьзі, прывіды, а ў брудных кутах – такія самыя істоты з задуменным выглядам, агідна прыцмокваючы, нешта жавалі альбо займаліся каханьнем, калі той занятак можна было гэтак назваць: яны ціха, неяк па-нежывому валтузілі адно аднаго.

– Апраханцы! Аддавайце нашую долю!

Нібы ніхто нічога не казаў. Тыя ж закрытыя вочы. Тыя ж запаволеныя рухі.

Вялікі лемур падбег да бліжэйшай пары і пхнуў нагой.

Пара марудна расклеілася і адпаўзла.

– Эй!.. Хутка!

Лемур выштурхнуў мяне на сярэдзіну пакоя і шапнуў: «Пакажы ім свае кулакі».

Я да белі сьціснуў пальцы.

Прывіды заварушыліся, зь іх гурмы выпаўз вузкавокі карлік:

– А… Звонгі, гэта вы… Мы вам ужо ўсё аддалі.

– Мала!

– У нас няма.

Вялікі лемур схапіў карліка за шыю, трохі здушыў, прыўзьняў над падлогай:

– П-плюгань…

Шчокі, нос, рот малога апраханца ненатуральна выцягнуліся. Карлік сутаргава задрыгаў тонкімі ножкамі і раптам увінціў доўгія чорныя кіпці ў шчаку лемура.

Той войкнуў, хацеў адкінуць прыкрага недаростка.

Кіпці былі карабатыя, кручкаватыя, таму адразу вылезьці са шчакі, абцягнутай жоўтай сухой скурай, не маглі.

Лемур і карлік упалі, пакаціліся па запляванай падлозе.

– Бі курдупляў, – завішчала выродлівая кабета-звонгі, кінулася да пекнай на твар дзяўчыны і ўчапілася ёй у валасы.

Купка прывідаў страпянулася, усе напупышыліся, нібы адзіны спалоханы дзікабраз, і зьнянацку, як выбух, усхапіліся, – закруцілася, застагнала, закрахтала чэрствым калабком з разьвярэджаным нутром паўсьляпая бойка.

Я стаяў у разгубленасьці. Насельнікі аднаго зь ніжэйшых узроўняў тузалі адзін аднаго з-за невядомай мне прычыны.

Вір бойкі ахінуў мяне.

– Увалі таму, – прароў знаёмы голас.

Я павінен быў выконваць сваё абяцаньне.

Убачыў тумановую пляму з двума невыразнымі аваламі і ткнуў туды кулаком. Глухі касьцяны стук, імгненны боль працяў запясьце. Твар апраханца праваліўся ў небыцьцё, але ў той момант ужо маё левае вока накрыла штосьці вялікае, чорнае, скрышальнае…

Падалося, што скляпеньне колькі разоў перакулілася і раскрышылася на дробныя аскепкі. На хвілю я страціў прытомнасьць, а пасьля ў сьвядомасьці запульсавала: «Трэба ісьці…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сад Замкнёных Гор (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сад Замкнёных Гор (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x