Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: Космическая фантастика, Героическая фантастика, foreign_fantasy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сад Замкнёных Гор (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сад Замкнёных Гор (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча.
Раман «Сад Замкненых Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак – аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях; у другой частцы – дыяметральна супрацьлеглае – асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» – твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульні з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.
Аповесць «Гіперновы рабінзон» па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданьні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.

Сад Замкнёных Гор (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сад Замкнёных Гор (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Новы, мурло? – жабалюдзіна-вартаўнік падскокнуў.

– Каморы перапоўненыя, мурло! – апусьціўся.

– Трэба, мурло, – падскокнуў.

– Выканаць прысуд, мурло! – апусьціўся.

Але больш ніякіх рухаў (ён, яна, яно) не рабіла, толькі ўверх – долу, уверх – долу. І дастаткова бяскрыўдна.

Я ціхутка абышоў жабалюдзіну, пасьпеў заўважыць, як вялізная пунсовая зрэнка, пільнуючы мяне, закацілася пад лоб.

Нэрвы ня вытрымалі, я пабег. Скура сьпіны, мэрам адна вялікая вушная перапонка, улоўлівала ўсе шоргаты, якія ствараліся за мной. Вартаўнік у такт маіх крокаў падскокваў з рознай амплітудай, здавалася, узьнімаўся і накіроўваў у мой бок рулю стрэльбы.

Я зразумеў, што ён кепска бачыць, але добра чуе.

– Стой, мурло!

Я наляцеў на нехлямяжа замаскаваную, звараную з жалезных прутоў сьпіральную лесьвіцу.

Хутчэй! Угору!

– Мурло! Мурло!! Прысуд! Мурло!

Шэра-зялёная невялічкая ракета пратрубіла над маёй галавой і ўваткнулася ў столь за два мэтры ад мяне. Я ўпаў на жалезныя прыступкі. Але ракета пакуль ня думала разрывацца – яна думала зваліцца! Трохі павісеўшы, хіснулася і пляснулася на лесьвіцу. Дзікі выбух… звон. Ракета хіснулася туды-сюды і спачатку марудна, а потым хутчэй і хутчэй забразгатала па прыступках – проста на мяне. Я, нібы кот, адразу рукамі і нагамі адштурхнуўся ад сталёвых прутоў.

Ракета пакацілася далей. На ніжэйшай прыступцы яна закруцілася, плюючыся дымам, і раптам вухнула.

Жабалюдзіна – апошні вартаўнік забытай д’яблам і людзьмі турмы – упаў галавой на падлогу. Яго накрыла хваля чорнага паветра.

Калі дым разьвеяўся, я заўважыў, што жабалюдзіна, дзіка кашляючы, перазараджае стрэльбу. Я ня стаў чакаць, калі пачвара завершыць сваю апэрацыю, і падняўся вышэй, на новы ўзровень.

ІІІ

Калідор. Прастакутная кішка!

І людзі, жыхары яе, – душы ў іх вузкія, сьлізкія і роўныя, быццам плоскія глісты.

Бэтонная шэрань на скуры, такі ж самы бэтоннанепрабівальны выраз твару. І размаўлялі, здавалася, не з дапамогай зьвязак, а схаванай у горле жалезнай арматурай.

Ж-жжжж-вібра-цыя!

Нарэшце я зь сельскай мясцовасьці трапіў у горад.

Перад адкрытай Брамай мяне з ног да галавы асьвятліў аранжавы прамень.

– Небясьпечных захворваньняў няма, грошай няма, можа працаваць, – пачулася дзесьці ў сьцяне.

Потым пачуўся працяжны позех.

Я бесьперашкодна прайшоў у горад. Места было тыповае, якраз такое, пра якое я чуў: чатыры тунэлі па прастакутным пэрымэтры, два асобныя, шырэйшыя, – пэрпэндыкулярна перакрыжоўваліся ў прасторным квадратным памяшканьні – гэта была галоўная кірмашовая плошча.

Мае ўласныя біярытмы патрабавалі сну. А страўнік ежы.

Я падышоў да лаўкі.

Лысы дзядок з даўно няголенымі шчокамі і вузкім хітрым позіркам гандляваў землянымі арэхамі, якія вырошчвалі ў выбоінах бэтону ці ў плястыкавых нішах.

– Можаце прадаць жменю?

– Тры рутобы.

– Што?

– Грошы.

Я ведаў, што ў гарадах ежу даюць за нейкія круглякі, але ніколі ня бачыў іх. Там, дзе я жыў, усё было агульным, а гандлявалі толькі за гадзіны працы.

– Праца.

Па маёй гаворцы, якая вымовай адрозьнівалася ад іхнай, ён зразумеў, адкуль я.

– Добра, – сказаў ён. – Праца. Пойдзеш на той край плошчы, убачыш чорную бабу, якая таксама гандлюе арэхамі. Перакулі яе кашы… патапчы. Я табе дам жменю.

– Вы несяце адказнасьць за тое, што я зраблю.

– Так, так, вядома… – ён нахіліўся да мяне і зашаптаў: – Яна вядзьмарка. Яе арэхі замоўленыя. У людзей ад іх пухнуць жываты. Але ўсё роўна купляюць у яе!

Я пабег, куды паказваў дзядок, хутка адшукаў старую гандлярку, не зважаючы на лямант, раскідаў яе тавар, патаптаў, пайшоў за платай. Але празь дзесяць крокаў капронавае ласо здушыла мне горла.

– Гэта ён! – вішчала чорная баба.

Два бамбізы ў карычневых каптурах зьвязалі мяне і прывалаклі ў прастакутны пакой.

Там на алюміневым, абцягнутым матэрыяй крэсьле сядзеў худы, як бамбук, дзядзька і паліў сьмярдзючую люльку.

– Што здарылася? – спытаў ён, з асалодай наліваючыся пачуцьцём улады.

– А-ааа! Паночку! Ратуй! Дапамажы! А-аа! Гэты мярзотнік усе мае арэхі, усю маю бульбу, гуркі, мой тавар сапсаваў…

– Яна мела толькі арэхі… І гэта ня я рабіў. Я прадаў сваю працу, – з гонарам сказаў я.

– Ты зь нізу?

– Так.

– Як клічуць?

– Даль… Даляшорзах Ін-Йорм.

– І каму ты прадаўся?

– Я шчыра прадаў сваю працу старому чалавеку, які таксама гандлюе арэхамі.

Худы кіўнуў бамбізам. Яны паставілі мяне ў кут і борзда выбеглі за дзьверы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сад Замкнёных Гор (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сад Замкнёных Гор (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x