Анатоль Бутэвіч - Пацалунак на фоне гор (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Пацалунак на фоне гор (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пацалунак на фоне гор (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пацалунак на фоне гор (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё бывае такім размаітым і нечаканым, што не паверыш часам у яго праявы. Гэтыя апавяданні пра тое, што здзівіла і зачапіла аўтара, што змусіла яго неабыякавымі вачыма зірнуць на вакольны свет і на нас з вамі ў ім. Аўтар верыць, што ўсё ў жыцці пачынаецца з Кахання і Любові. У гэтым намагаецца пераканаць і свайго чытача. А яшчэ ён верыць, што свет складаецца з дзівосаў, парадоксаў і нечаканасцяў. Прачытайце прапанаваныя апавяданні і задайце сабе пытанне: «Ці ўмею я кахаць, радавацца жыццю і смуткаваць? Ці магу здзіўляцца непаўторнай прыгажосці нашага свету? Ці магу падзяліцца самым таемным з іншымі?» І тады зразумееце: самае цяжкае на гэтым свеце – проста быць чалавекам.

Пацалунак на фоне гор (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пацалунак на фоне гор (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Змрок па-паўднёваму хутка гусцеў. Адно над морам нябесны далягляд заставаўся святлейшым. На яго тле хлопец з дзяўчынай вылучаліся сваімі стройнымі маладымі постацямі, быццам выразаныя з чорнай паперы і бачаныя калісьці ў піцерскім музеі партрэты Пушкіна і ягонай Наталлі.

Раптам на супрацьлеглым канцы берагавой дугі, як па камандзе, успыхнулі агні прыморскіх пабудоў. Праз негустое голле далёкіх і ўсё больш цямнеючых дрэў прабіваліся незвычайна яркія, як вуголле ў добра наладаваным дровамі вогнішчы, светлячкі нейкіх крамаў, бараў, пабаў і бог ведае чаго яшчэ, дзе народ, збеглы ад гарадскога тлуму і шуму, штосілы адводзіў душу. Добра, што праз далеч мора не было чуваць апантаных разняволенасцю галасоў.

Крышку наўзбоч нязвыклымі для беларускага вока рэрыхаўскімі фарбамі свяціліся горы.

Здавалася, вечаровае неба апускаецца на бераг і хаваецца за густой наміткай дрэў. А цікаўныя зорачкі прадзіраюцца праз лісце і галлё, каб таксама зірнуць на тых дваіх, што нерухома сядзяць на бетонным парапеце аднаго з туапсінскіх пляжаў. Ад нечаканага здзіўлення зорка пачынае падміргваць зорцы. І вось ужо ўсё неба трымціць іхнімі жэўжыкаватымі вочкамі.

Відаць, унутраная музыка дваіх такая моцная і займальная, што ён не вытрымаў. Спачатку заківаў галавой у такт нячутнай і толькі ім дваім вядомай мелодыі. Яна ўсміхнулася ў адказ аднымі вачыма і куточкамі паўнаватых пунсовых вуснаў – як бы падпухлых ад неўтаймоўных маладых пацалункаў. Мелодыя разняволена гучала ўнутры, не давала яму сядзець спакойна. Хоць, відаць, ён і не наважваўся стрымлівацца. Таму неўзабаве затанцаваў адзін плячук, пасля другі. І тады ўжо галава і плечы спявалі-вытанцоўвалі для яе мелодыю-танец ягонай захопленай душы. Нагамі ж ён не наважваўся падтакваць, каб не парушыць суладдзя.

Яна хітнула галавой, загарэлымі рукамі паправіла навіслыя над вачыма валасы. Але, відаць, забылася, і тоненькая матэрыя спаўзла з каленяў. Ён міжволі слізгануў вачыма ўніз, следам за сукенкай. Але не пажадліва і так, каб не пакрыўдзіць нечаканым позіркам тую, чые пальцы ног усё яшчэ дакраналіся да ягоных. Яна ж порстка адарвала рукі ад валасоў, спрабавала захінуць непаслухмяную сукенку. Ён паслужліва памкнуўся дапамагчы і няўзнак дакрануўся да яе вострых каленяў. Дакрануўся так асцярожненька-пяшчотна і няспешна-цнатліва, як нявопытны кастравы´ да вабнага сваім жарам вуголля, якое, аднак, балюча пячэцца.

Агеньчыкі з таго канца берагавой дугі перабраліся ўжо на ваду і па яе ціхуткай гладкай паверхні марудна слізгалі ў наш бок. Паступова яны даўжэлі, выцягваліся, усё больш адрываліся ад берага. Нібыта плылі-спяшаліся да дваіх бязмоўна захопленых суразмоўцаў. Ім таксама было цікава паслухаць бясслоўную песню кахання.

Раптам на тым баку ўспыхнула полымя раскладзенага кімсьці цяпельца. Неўзабаве ягоны адбітак нясмела адарваўся ад берага і па ціхай густой вадзе паплыў у нашым кірунку.

Відаць, нехта падкінуў у вогнішча добрых паленцаў, бо нечакана полымя падскочыла высока ўгору і зацьміла ўсе іншыя агеньчыкі. Яго водны водсвет-працяг таксама рэзка мігнуўся па марской роўнядзі і дапяў да нашага берага. Мігатлівая сцежачка вогнішча апынулася акурат паміж тварамі яе і яго, як бы намагалася асвятліць два цёмныя на крыху святлейшым нябесным фоне профілі.

Ён жа хітаннем галавы даспяваў сваю нячутную для нас песню і змоўк. Даволі доўга яны нерухома маўчалі – ажно сёй-той з міжвольных назіральнікаў стаў паціху падымацца па санаторнай лесвіцы. Тады ён кіўнуў ёй галавой. Яна схіліла галаву на знак згоды. Ён саскочыў з парапета, падхапіў яе пад рукі. У гэты момант ледзь прыкметна, так, што ніхто і не заўважыў, на адно толькі кароценькае імгненне ягоныя прагныя вусны прыпалі да яе.

Яна прамаўчала, як бы нічога не заўважыла, хоць вусны яе паспелі адчуць смак жаданага пацалунка і падтрымаць яго. Паважна і неяк асабліва грацыёзна яна апусцілася на зямлю, падала яму руку. Яны няспешна, вольна і спакойна, як і належыць закаханым, пайшлі паўз зусім сцямнелы лес.

І толькі нястомныя цыкады ўсё яшчэ выводзілі ўгары і вакол іх сваю бясконцую ўзнёслую песню.

Аслан і арэхі

Ён прыходзіў сюды як на працу. Кожны дзень, без выходных. Недзе бліжэй да абеду, калі заканчваліся лекавыя працэдуры, адразу паздаравелыя санаторныя насельнікі дружна ўладкоўваліся на нагрэтай шчодрым вераснёўскім сонцам гальцы – каб на ўсю зіму набрацца трываласці і сіл. Да наступнага лета.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пацалунак на фоне гор (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пацалунак на фоне гор (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Адвечны покліч Радзімы
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Прыгоды Віруса Шкодзі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Званы Нямігі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - У гасцях у вечнасці
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - За наміткай гісторыі
Анатоль Бутэвіч
Отзывы о книге «Пацалунак на фоне гор (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Пацалунак на фоне гор (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x