Зміцер Вішнеў - Замак пабудаваны з крапівы

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Вішнеў - Замак пабудаваны з крапівы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Замак пабудаваны з крапівы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Замак пабудаваны з крапівы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адбываецца персаніфікацыя лірычнага героя ў аўтара і наадварот. Здзек з чытача, але і здзек з пісьменніка. Руйнаванне традыцыі і перамыванне костак штучным каштоўнасцям. Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора «Замак пабудаваны з крапівы» – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, але не абыякавасць. Рэкамендуецца ўсім аматарам прыгодаў.

Замак пабудаваны з крапівы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Замак пабудаваны з крапівы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Старая, гэта ж не малако, а штосьці няўцямнае… Атруціць хочаш? – без усялякіх запытаўся я.

– Глыні, глыні, – шыпела старая.

– Вось прывязалася, – уздыхнуў я. – Ды забірай так – дарма – усіх змеяў! Без малака… – махнуў я ў бок смажаных гадаў.

– Глыні-глыні, не бойся, – не адчаплялася старая.

«А чорт з ім, – падумаў я. – Жыццё і так паскуднае. Прэч пакуты!» З гэтымі думкамі я рэзка выдыхнуў і адпіў. Штосьці шандарахнула. Шандарахнула па галаве. У вачах пацямнела. Здавалася, што на нейкае імгненне я страціў прытомнасць. Было адчуванне, што нечая рука раскручвае мазгі, нібы школьны глобус. Ні бабулькі, ні бутэлькі малака, ні вогнішча… Я прачнуўся ў чорным кабінеце на канапе, на сцяне перада мной у цяжкой пазалочанай раме вісеў вялізны квадратны партрэт…

З партрэта на мяне пазіраў зжаўцелы генералісімус… Замест вусоў – два тараканы (вось яны, мае вусячкі!.. І не блытайце прусакоў з тараканамі! Прусакі – рудыя! Тараканы – чорныя! Я ж спецыяліст па гэтай жыўнасці! Вось ён, мой генералісімус піянерыі!). Вочы пазіралі не злосна, але з бацькоўскім дакорам… быццам нарабіў ты, Сафа Вітальевіч, столькі ўсяго нядобрага, што і не выправіць… Ззаду, у аддаленні, чамусьці стаялі хакеісты, якія размахвалі дужымі клюшкамі. Нешта было фантасмагарычнае ў гэтым партрэце, хаця выпісаны ён быў яўна рукой майстра. Творца пастараўся, і было бачна, што на яго паўплывалі гады акадэмічнай школы. Бо незразумела, чаму на лацкане генералісімуса ён выпісаў значку з галавой Неферціці… Відавочна, стараўся і хацеў прыўнесці ў партрэт пэўнай старажытнасці… Так-так, нават такія падрабязнасці, нягледзячы на нядобры фізічны стан, я здолеў разгледзець у гэтым паўзмроку…

– Ну, што, Сафа Вітальевіч, будзем запірацца? – голас узнік, здавалася, з ніадкуль… але я прыгледзеўся і заўважыў пад партрэтам за сталом маленькага плюгавага таўстуна. Мяркуючы па зорачках на ягоных пагонах – гэта быў маёр. Партрэт на сцяне настолькі ціснуў на навакольную прастору кабінета, што хаваў у сваіх цьмяных абдымках маёра.

Я паспрабаваў прысесці і адчуў востры боль у страўніку, ды і сэрца працавала як молат. З цяжкасцю, але я здолеў ажыццявіць задуманае. Цяпер седзячы, я бачыў усё ў іншым ракурсе – здавалася, што фігуру маёра высвечваюць партрэтныя блікі. Перад плюгавым стаяла настольная лямпа, прычым гэтак, што ягоны твар мне было даволі цяжка разгледзець.

– Вы, Сафа Вітальевіч, не хвалюйцеся, – плюгавы яўна заціраўся ў давер. – Мы ўсё пра вас ведаем…

– Ды што ж я зрабіў? І дзе я? І, уласна кажучы, па якім праве? – Я пачынаў нервавацца.

– Не нервуйцеся. У Берлін сабраліся… Радзімай гандлюеце?

– З чаго гэта?

– Ды вось, дайшлі да нас скаргі суседзяў… А месяц таму што ўчынілі?

– Што ж?

– А вы забыліся? Выкінулі на вуліцу ўсе кветкі ў вазонах з пад’езда… Прычым выкідалі з трэцяга паверха… А раптам каму на галаву трапіла б?.. Забілі б каго… Пасадзілі б вас… – плюгавы казаў ціхім ліслівым голасам.

– Гэта не я…

– Ведаем-ведаем і пра вашых сябручкоў… Сідараў у нас даўно на прыкмеце… З казлінымі рагамі бегае па горадзе… Магчыма, і не вы… Магчыма, і ён… П’яце шмат… Вось учора зноўку напіліся… Дэбашырыце… Нядобра… А цяпер за мяжу сабраліся…

– І што, не маю права?

– Маеце… Але мы хацелі вас папярэдзіць… Перасцерагчы… Ці мала што? Ведаем мы вашых паэтаў Пушкіных і Быкавых…

– І што ж, я магу ісці? – я з недаверам паглядзеў на плюгавага.

– Пакуль можаце… Арыстарх вас правядзе, бо самі вы дарогу, баюся, не знойдзеце…

Плюгавы, пэўна, націснуў на нейкую кнопку. Дзверы расчыніліся, і ўзнік худы малады чалавек у цывільным – Арыстарх.

– Правядзі, – кіўнуў галавой у мой бок плюгавы Арыстарху.

Хто такі плюгавы? І хто такі Арыстарх? Нават не прадставіліся. Дзе я? Што я? Хаця здагадацца, вядома, можна… І нічога такога. Нават не спадзявайцеся. Гэта быў зусім не той жоўты дом з калонамі на праспекце!.. Калі мяне вадзілі па худых і гнуткіх калідорах будынка, я згадваў сваіх змеек і бабульку. У выніку мы выйшлі ў нейкі дворык, нічым не прыкметны. Арыстарх патлумачыў, што сам я заблукаю, таму ён падвязе мяне да цэнтра. Ага. Добры. Вядома, у двукоссі. І машына ў яго файная – «уазік». Дзе ж я быў? Нейкая менская ўскраіна… Можа, Шабаны якія? Адкуль я іх ведаю? Не жыў я ў тым спальным раёне. Суцэльныя панельныя боты і многа п’яных суб’ектаў – вось і ўся арыгінальнасць тых мясцінаў. Боль у страўніку супакоіўся. Калі я выйшаў каля ГУМа, зачынаўся прыгожы дзень. Была раніца. Значыць, быў я ў непрытомнасці ўсю ноч… Н-та-а-ак!.. І для мяне было неверагоднай таямніцай, што ж са мной адбылося…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Замак пабудаваны з крапівы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Замак пабудаваны з крапівы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Ольга Гусейнова - Крап-чаг соединяет
Ольга Гусейнова
Зміцер Вішнеў - Тамбурны маскіт
Зміцер Вішнеў
libcat.ru: книга без обложки
Зміцер Падбярэзскі
Кандрат Крапіва - Брама неўміручасці
Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім
Кандрат Крапіва
Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты
Януш Вішнеўскі
Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых
Зміцер Дзядзенка
Зміцер Баяровіч - Шалі (зборнік)
Зміцер Баяровіч
Отзывы о книге «Замак пабудаваны з крапівы»

Обсуждение, отзывы о книге «Замак пабудаваны з крапівы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x