Зміцер Вішнеў - Замак пабудаваны з крапівы

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Вішнеў - Замак пабудаваны з крапівы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Замак пабудаваны з крапівы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Замак пабудаваны з крапівы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адбываецца персаніфікацыя лірычнага героя ў аўтара і наадварот. Здзек з чытача, але і здзек з пісьменніка. Руйнаванне традыцыі і перамыванне костак штучным каштоўнасцям. Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора «Замак пабудаваны з крапівы» – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, але не абыякавасць. Рэкамендуецца ўсім аматарам прыгодаў.

Замак пабудаваны з крапівы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Замак пабудаваны з крапівы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Прызямляйся! – сказаў я.

[лопасці раскручваліся агромністымі сняжынкамі… трафарэтамі – самалётныя акуляры… скураныя пальчаткі хрумсцяць… на шыі вішчыць зялёная вена…]

Прынесенае я паставіў на часопісным століку. Мы селі як шахматысты – адзін супраць аднаго. І пачалі партыю. Ваш ход, сэр!

– Тады не стагні. Налівай лепш.

Пётра прафесійна адкаркаваў. Нават штопар, які ляжаў вяленай шрубай тут жа на століку, не спатрэбіўся. Корак ён прапіхнуў пальцам. Скруціў палец у гэткі рыбацкі кручок і праткнуў. Зазвычай малдаўскія віны так і адкаркоўваюцца. Не тое што французскія… палец зламаеш. А малдаўскія – нармальна.

– Ну, што? За тваю паездку! – прамовіў урачыста Пётра.

– За якую такую паездку? – я ледзь не папярхнуўся.

– Ды ты не сіней. За добрую. Не на Калыму. Хаця і там цяпер някепска. У больш заходнія шыроты. Збірайся, хлопча, у Берлін. Да Брандэнбургскай брамы. Там цяпер ляжыць тваё натхненне.

Я паглядзеў на Пётру Парабэлума. Ды не – не жартуе. Нават неяк пасур’ёзнеў. Пажаўцеў ад хвалявання, быццам цытрыны аб’еўся.

Пётра наліў у шклянкі да залатога канта. Мы выпілі.

Партвейн быў салодкі і даўкі. Я адчуў, як ён, нібы карабель, прапароў горла. Я закусіў і заўважыў:

– І навошта? Я ж мовы не ведаю, ні англійскай, ні нямецкай. Буду поўным прыдуркам. Буду выглядаць як глуханямы. І дзе там працаваць? Давай выкладвай.

Не марудзь… Нешта ты не дагаворваеш… [здавалася дзесьці за горным хрыбтом спяваюць мегрэлы… згадваўся традыцыйны беларускі тост: «будзьма»!.. нібы здароўе… нібы каханне… нібы сто гадоў адзіноты… нібы любоў продкаў плёскалася ў калодзежы… пальцы маці штурхалі твае валасы]

– Ты ў свой шлях геніяльнасці верыш? У сваё наканаванне?..

– Ну…

– Мастак Алесь Родзін таксама мовы не ведаў. Але паглядзі: і англійскай, і нямецкай цяпер валодае. Размаўляе таксама на суахілі. Палотнамі абкруціў рэйхстаг. Сантыметр палатна прадае за тысячу еўра… Хлопчыкі-карлікі носяць яму бутэрброды з чырвонай ікрой у ложак. А ў ягоным басейне, што ў прыгарадным доме ля Берліна, русалка плёскаецца.

Пётра зноўку наліў да залатога канта:

– Вып’ем за мастацтва!

За мастацтва – гэта святое. Значыць, зноўку нагбом і да дна. Мне падалося, што на гэты раз карабель збавіў ход. У жываце стала цёпла, нібы прабегла сонца і злёгку апякло.

Пётра скінуў пінжак, і стала бачна, што на ім кашуля з кароткім рукавом… Арыгінал. Такія кашулі з пінжаком не носяць. І дзе былі жончыны вочы? Напраўду – сямейны крызіс, якія тут могуць быць дэльтапланы?

[сінія русалкі нагадвалі чарвякоў… чалавек мясіў гэтых стварэнняў нібы гліну… яны смяяліся і слізгалі паміж пальцамі… чалавек выцягваў вусны ў цюбік і выціскаў чырвоную пасту…]

– Я ж – не Родзін. Я піянераў малюю… Займаюся не модным соц-артам, – я ўздыхнуў. – У Беларусі карціны купляюць кепска. Грошай у людзей мала.

– Мазгоў! – крыкнуў Пётра. – Мазгоў у іх мала! Таму так і жывём! Ні храна яны не разумеюць! Толькі катаюцца на сваіх камбайнах ды самагонку жаруць!

– Ну, не ўсе…

– Усе! Усе – прытыркі. Нармальных – адзінкі! Вось ты акрамя карцінаў вершы і апавяданні пішаш. Кнігі выходзяць. Апошняя, калі я не памыляюся, была прысвечаная Менску… Шмат яе купіла народу? Ладна, карціна – вельмі дарагая рэч. А кнігі? Кнігі?!

– Купляюць некаторыя…

– Ды ні храна яны не прадаюцца! Людзі моляцца толькі на савецкіх паразітаў! Напампавалі макулатурай свае кватэры! На кожным рагу – маўзалей! Ужо не прайсці! Не горад, а склеп з жалезнымі прывідамі! Ды яшчэ чытаюць гэтых, як іх… – ён на хвіліну задумаўся. – Інтэлектуалаў гробаных! Пупкіных і Бабкіных! Якія насамрэч анічога не могуць! Толькі версіфікатарствам займаюцца!

[вугальны помнік выцягваў руку на захад… крумкач нібы рабочы махаў мятлой з пабелкай… белы дождж… рука… гучныя прамовы… помнікі – нібы фасцыёлапсідоз… распаўзаецца… па люстэрках і тэлевізійных экранах – пурпуровыя пляўкі…]

Пётра разышоўся… Замахаў рукамі.

– Карацей, – Пётра паглядзеў мне ў вочы. – Я па сваіх каналах дамовіўся з гэтымі дзяўбанымі нямецкімі куратарамі з мастацкага дома «Tacheles». Яны цябе чакаюць. Табе даюць персанальную майстэрню. Харчуешся на падножным корме… Сам зарабляеш на сваіх апупенных шэдэўрах. Вось і паглядзім, чаго вартыя твае маляваныя мандавошкі-піянеры…

Пра блышчыц ён, вядома, загнуў. Я нервова ператраўліваў інфармацыю. Праца на шпалерным камбінаце кацілася ў тартарары. Я ўжо ўяўляў злосную рудую морду начальніка цэха, які грызе ад бездапаможнасці маю заяву аб звальненні. Я моўчкі наліў сабе і выпіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Замак пабудаваны з крапівы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Замак пабудаваны з крапівы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Ольга Гусейнова - Крап-чаг соединяет
Ольга Гусейнова
Зміцер Вішнеў - Тамбурны маскіт
Зміцер Вішнеў
libcat.ru: книга без обложки
Зміцер Падбярэзскі
Кандрат Крапіва - Брама неўміручасці
Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім
Кандрат Крапіва
Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты
Януш Вішнеўскі
Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых
Зміцер Дзядзенка
Зміцер Баяровіч - Шалі (зборнік)
Зміцер Баяровіч
Отзывы о книге «Замак пабудаваны з крапівы»

Обсуждение, отзывы о книге «Замак пабудаваны з крапівы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x