Зміцер Вішнеў - Замак пабудаваны з крапівы

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Вішнеў - Замак пабудаваны з крапівы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Замак пабудаваны з крапівы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Замак пабудаваны з крапівы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адбываецца персаніфікацыя лірычнага героя ў аўтара і наадварот. Здзек з чытача, але і здзек з пісьменніка. Руйнаванне традыцыі і перамыванне костак штучным каштоўнасцям. Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора «Замак пабудаваны з крапівы» – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, але не абыякавасць. Рэкамендуецца ўсім аматарам прыгодаў.

Замак пабудаваны з крапівы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Замак пабудаваны з крапівы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пётра яшчэ шырэй усміхнуўся – нібы рэкламаваў зубную пасту… магчыма, «Colgate». Выпрастаў, як гімнаст, наперад руку і прадэманстраваў зялёную пузатую бутэльку.

– Во! Бомба! Партвейн! Тры сямёркі.

О майн гот! Тры сямёркі! З гэтымі лічбамі было звязана шмат. З імі не паспрачаешся. Мне адразу прымроіўся нябожчык-дзед. Ягоная маска ў зморшчынах. Яго згорбленая фігура і змоўніцкі шэпт: «Тры сямёркі, тры сямёркі». Дзед любіў гэты напой. І хаця дзеду было ўжо тады і нельга… бабулька часам дазваляла яму ў ягоныя дзевяноста тры кульнуць адзін-другі кілішак чырвонага чарадзейства. Пасля чаго бегла па вядро і падстаўляла яго пад дзеда, у якога было нетрыманне мачы. І вось гэтыя таямнічыя: «777».

На Пётры быў чорны гарнітур (так-так – было тут штосьці ад пінгвіна). Праўда, быў ён відавочна не прасаваны, ды і шэрая кашуля выдавала пэўную неахайнасць у стаўленні гаспадара да вопраткі. Мы прайшлі ў пакой, дзе заўсёды белыя ночы – такі надзвычайны паўзмрок… Я люблю паўзмрок. Таму, напэўна, карціны і апавяданні пішу змрочныя. Без свечак і лямпачак – адны цені і чорныя вобразы. Ды часам тут цюлені праплываюць. У цэнтры пакоя свяціўся рыбкамі, нібыта манетамі ці светлякамі, круглы акварыум – марскі ліхтар. Паўсюль былі раскіданыя эскізы і кнігі. Звычайны творчы бардак.

[зрэшты на Пётры быў гарнітур горкага шакаладу… пліткамі былі абкладзеныя ўсе валаскі ягонага цела… здавалася, што яны пераходзяць да самага падбароддзя… таксама па адной плітцы на кожным пазногці… пліткі выпіралі там, дзе павінны бегчы капілярныя ўзоры… кадык крумкаў жабкай… контуры твару папярэджвалі аб навінах… на даляглядзе рушыла нямецкая «пантэра»]

– Я гляджу, у цябе нічога не змянілася. Усё па-ранейшаму. Побытавыя садом і гамора… Напэўна, і не ажаніўся?

Штосьці ў знешнасці Пётры было інакшым… Ну, вядома… На падбароддзі, нібы маленькае кустоўе, чарнела бародка. Хаця нават не кустоўе – памазок для галення, а магчыма, проста маленькае пустазелле.

– Не-а. Разбягаюцца. Баяцца.

– Не сумняваюся, – хмыкнуў Пётра і неяк хітра скрывіўся. – Хто тут доўга вытрымае?

Нешта ж задумаў. Не мог ён так проста заявіцца. Прычым без тэлефанавання. І гэтак знянацку. Яўна нешта было. Але што? Я глядзеў на Пётру – на ягоную гарнітурную фігуру, на пустазельнае поле твару, на срэбны пярсцёнак на ўказальным пальцы правай рукі – і думаў пра змову. У вачах Пётры танчылі два чорцікі, танчылі лезгінку – стопрацэнтова нешта ўдумаў.

Я прайшоў на кухню, выклаў на вялізную талерку смажанага самурая, упрыгожыў яго бульбай, выцягнуў шклянкі. І вяртаючыся, паведаміў:

– Са старажытных часоў былі людажэры. Адны станавіліся імі па культурнай традыцыі племені, другія – ад безвыходнасці, трэція лавілі ад гэтага кайф. Я думаю, што сёння мы будзем паядальнікамі печанага самурая. Ад задавальнення… – Я падумаў і дадаў: – Ад садысцкага задавальнення.

[племя было расфарбаванае пад тыграў… людзі танчылі вакол залатога вогнішча… у руках – дзіды… полымя вымалёўвала твар вядзьмаркі… вочы выплывалі белымі пірогамі… на дрэвах курчылася дымнае мяса… сэрца – для шамана… запечаныя мазгі – для лепшага воіна… Уру шчыліўся панцырнымі зубамі]

– Магчыма-магчыма, – адказаў Пётра, відавочна думаючы пра нешта сваё. У задуменнасці ён круціў бутэльку партвейну, потым пачаў на ейнай этыкетцы нешта шукаць. Было ўражанне, што ў ягоных руках падзорная труба і ён спрабуе разгледзець у бязмежных марскіх прасторах непрыкметны востраў.

– Што ты шукаеш? Няўжо рэцэпт вечнай маладосці?

– Ды не – я доўга жыць не збіраюся. Нашто? Вечна цярпець усялякія праблемы. І жонку-дурніцу?.. Я гляджу колькасць працэнтаў – лічбы шчасця. На «сямёрках» яны бываюць розныя. Залежыць ад вытворцы… Тут васемнаццаць… Тое, што трэба…

– Дык што, у цябе з Марынай зноўку праблемы? Пілуе? Штосьці мне ўяўляецца, як яна бегае за табой з сякеркай. Я колькі памятаю – у вашых адносінах былі вечныя рыфы. Разводзься і жыві сабе спакойна. Свая асобная будка, свая костка – што яшчэ трэба?

[ды што тут думаць… жонку-дурніцу – на вогнішча… голас спяваў пахавальную песню… жонку-дурніцу пасадзіць на беларускую пенсію… жонку-дурніцу – на зупу закасцянелых ідыётаў… расцярушыць сямейны штамп у пашпарце… спаліць мост напярэдадні вайны… камашы грукалі… грукалі… грукалі… жонку-дурніцу – ператварыць у царэўну]

– Ты ж ведаеш – гэта як на дэльтапланах… – Па твары Парабэлума хвалямі пабеглі зморшчыны. Здавалася, што сябра перасеў у адкрытае самалётнае крэсла, што ягоны магчымы аэраплан робіць віртуозную пілотную фігуру і таму скуру лётчыка штурхаюць похапы ветру…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Замак пабудаваны з крапівы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Замак пабудаваны з крапівы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Ольга Гусейнова - Крап-чаг соединяет
Ольга Гусейнова
Зміцер Вішнеў - Тамбурны маскіт
Зміцер Вішнеў
libcat.ru: книга без обложки
Зміцер Падбярэзскі
Кандрат Крапіва - Брама неўміручасці
Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім
Кандрат Крапіва
Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты
Януш Вішнеўскі
Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых
Зміцер Дзядзенка
Зміцер Баяровіч - Шалі (зборнік)
Зміцер Баяровіч
Отзывы о книге «Замак пабудаваны з крапівы»

Обсуждение, отзывы о книге «Замак пабудаваны з крапівы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x