Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім

Здесь есть возможность читать онлайн «Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто смяецца апошнім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто смяецца апошнім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Камедыя «Хто смяецца апошнім» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Хто смяецца апошнім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто смяецца апошнім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кандрат Крапіва

Хто смяецца апошнім

Камедыя ў трох актах

Дзеючыя асобы

Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч— дырэктар інстытута геалогіі.

Анна Паўлаўна— яго жонка.

Чарнавус Аляксандр Пятровіч— прафесар.

Туляга Мікіта Сымонавіч— навуковы супрацоўнік.

Левановіч— сакратар парткома.

Вера— малодшы навуковы супрацоўнік.

Зёлкін— малодшы навуковы супрацоўнік.

Зіна Зёлкіна— яго жонка, сакратар.

Цёця Каця— прыбіральшчыца.

Нічыпар— дворнік.

Незнаёмая жанчына.

Чалавек у форме НКВД.

Акт першы

Калідор — вестыбюль установы.

Цёця Каця (выходзіць з дзвярэй дырэктаравага кабінета. За ёю Нічыпар) . Фу!.. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала.

Нічыпар. Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў.

Цёця Каця. Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўляна — таксама грошай каштуюць.

Нічыпар. А што яму — шкада казённых грошай? Не з свае ж кішэні плаціць.

Цёця Каця. Дзве канапы скураныя, мяккія. I нашто яны? Хіба ён лежачы працаваць думае.

Нічыпар. Далікатнага, мусіць, заводу. Баіцца, каб на цвёрдьга мазалёў не панаседжваць.

Цёця Каця. I вось, скажы ты… Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць. Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, і то знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэтай не відаць.

Нічыпар. Кажаш, працуюць і смаку не чуюць.

Цёця Каця. Яны, можа, і чуюць, але я не бачу, які тут смак. Нейкія ўсё каменні, косці перабіраюць, пясок перасыпаюць.

Нічыпар. Гэта яны зямлю вывучаюць.

Цёця Каця. Як гэта зямлю?

Нічыпар. А так, што як паглядзяць на гэтыя косці, дык адразу скажуць, колькі зямлі год і як яна выглядала, калі маладою была.

Цёця Каця. Пляцеш ты абы-што. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству.

Нічыпар. Запытайся ў Чарнавуса. Ён чалвек дарма што сур'ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым.

Цёця Каця. А ў тым інстытуце, што на Шырокай, дык сабак поўна. Там з імі ўсялякія штукі вырабляюць, практыку здымаюць. Мая суседка там прыбіральшчыцай, дык расказвае, што не даюць, каб гэтыя сабакі ротам елі, а папракручвалі дзіркі ў баку ды ўліваюць ім яду туды.

Нічыпар. Ну, гэта хто да якой навукі здатны. Адны зямлю вывучаюць, а другія жывёлу.

Цёця Каця. Але нашто ж дзіркі круціць?

Нічыпар. Чаму нашто? Трэба ж хоць адным вокам глянуць, што там усярэдзіне робіцца.

Цёця Каця. Дык хіба ім не хапае гэтых дзірак, што сабаку бог даў?

Нічыпар. Гэта табе здаецца, што хапае, а ім, бачыш, мала… Загаварыўся тут з табой, а ў мяне яшчэ двор не прыбраны.

Цёця Каця. Прыбярэш, дзе твой двор дзенецца.

Нічыпар. Дырэктар прыйдзе, нагонку дасць.

Цёця Каця. Вельмі твой дырэктар на двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў.

Нічыпар. З нашай Зіначкай?

Цёця Каця. А то з якою ж?

Нічыпар. Глядзі ты! У яго ж і свая жонка гладкая.

Цёця Каця. Гладкая, мусіць, прыелася, да шурпатай пацягнула.

Нічыпар. А Зёлкін як жа?

Цёця Каця. А што Зёлкін… Толькі ходзіць на мяккіх лапах ды прыслухоўваецца, хто што гаворыць. Што дырэктар з яго жонкай забаўляецца, дык ён гэтага не бачыць.

Нічыпар. Бачыць, ды віду не паказвае. Што ж гэтакі пеўнік зробіць дырэктару? А таму раскоша тут, як шчупаку ў сажалцы. Усе так і выдыгаюць перад ім: «Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі!» А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць. Адзін Чарнавус яго не баіцца. Гэты сам разумее ў навуцы не менш за яго.

Цёця Каця. З'есць і Чарнавуса.

Нічыпар. Глядзі, каб не ўдавіўся.

Цёця Каця. Папомніш маё слова. З'есць, як з'еў ужо Муравіцкага. Так падвядзе, што той не будзе і ведаць, адкуль што ўзялося.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто смяецца апошнім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто смяецца апошнім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто смяецца апошнім»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто смяецца апошнім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x