Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім

Здесь есть возможность читать онлайн «Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто смяецца апошнім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто смяецца апошнім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Камедыя «Хто смяецца апошнім» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Хто смяецца апошнім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто смяецца апошнім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чарнавус. Ды кіньце вы! Гэта ўсё пустыя страхі.

Туляга. Дык, па-вашаму, няма чаго баяцца?

Вера. Ідзіце, Мікіта Сымонавіч, працуйце, і нікога не бойцеся.

Туляга. Праўда, не баяцца?

Вера. Не бойцеся. Я нікому не скажу, што вы — дзянікінскі палкоўнік.

Туляга (аж прысеў) . Тсс!.. звар'яцелі вы! Хіба гэтым можна жартаваць!

Вера (смяецца) . Ай, баязлівец вы, баязлівец!

Разыходзяцца па сваіх пакоях. Тулягаварочаецца і падыходзіць да цёці Каці.

Туляга. Кацярына Іванаўна! Вы, калі ласка, нікому не расказвайце пра гэту гаворку, а то яшчэ за праўду палічаць.

Цёця Каця. Хіба гэтаму хто паверыць! Які ж вы палкоўнік?

Туляга. Ай-ан! Не гаварыце гэтага слова! Я вас прашу.

Цёця Каця. Выбачанце, Мікіта Сымонавіч! Больш не буду.

Тулягавыходзіць.

Зіначка (уваходзіць) . Аляксандра Пятровіча яшчэ няма?

Цёця Каця. Вашага яшчэ няма.

Зіначка. Чаму майго?

Цёця Каця. У нас жа два Аляксандры Пятровічы, але ж з Чарнавусам вы ніякіх спраў не маеце, а падпісвае паперкі вам Гарлахвацкі.

Зіначка. Ой, цёця Каця! Я не ведала, што вы такая злая.

Цёця Каця. Якая ж тут злосць, таварыш Зёлкіна. Я ж праўду кажу: вы сакратар, а ён дырэктар, дык як жа вы без яго можаце абысціся альбо ён без вас?

Зіначка (адыходзячы ў пакой, жартаўліва грозіць пальцам) . Ладна, ладна, яхідная жанчына, я вам гэта прыпомню!

Цёця Каця (адна) . Хто парасё ўкраў, у таго ў вушах пішчыць. Я і не думала ёй шпільку падпускаць (Корпаецца нешта ў кутку. Нячутна ўваходзіць Зёлкін. Аглядае калідор, заўважае цёцю Кацю.)

Зёлкін (знянацку) . Добры дзень, цёця Каця!

Цёця Каця (спалохана) . Цьфу ты, нячысты дух! Выбачаііце, таварыш Зёлкін. Гэта ж вы так мяне спалохалі!

Зёлкін. Я ж толькі прывітаўся.

Цёця Каця. Дзякую вам за такое вітанне. I чаму вы, таварыш Зёлкін, ходзіце так заўсёды, быццам у вас не ногі, а мяккія лапы?

Зёлкін. Пра мае ногі вы не турбуйцеся.

Цёця Каця. Я пра сябе турбуюся, а не пра вашы ногі.

Зёлкін. Скажыце, Аляксандр Пятровіч прыйшоў?

Цёця Каця. Таго, які вам трэба, няма.

Зёлкін. А які ёсць?

Цёця Каця. Чарнавус.

Зёлкін. А хто яшчэ ёсць?

Цёця Каця. Усе ёсць.

Зёлкін. Варачка прыйшла?

Цёця Каця. Прыйшла.

Зёлкін. Мусіць, першая?

Цёця Каця. Першая.

Зёлкін. Сядзела на канапе і чакала Чарнавуса?

Цёця Каця. Сядзела і чакала.

Зёлкін (падміргвае) . Ці не ўтрэскалася яна?

Цёця Каця. Вы лепш глядзіце, каб ваша жонка не ўтрэскалася.

Зёлкін. Вы за маю жонку не бойцеся, яна ў добрых руках.

Цёця Каця. У чыіх гэта?

Зёлкін. У маіх, вядома. Во, у гэтых.

Цёця Каця. Ха-ха-ха…

Зёлкін. Чаго вам смешна? Гэта нейкія непрыстойныя намёкі. Вы калі маеце што сказаць, дык кажыце проста.

Цёця Каця. Ніякіх намёкаў. Я з вашых рук смяюся, што яны такія малыя.

Зёлкін. Вы, можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. Учора адвячоркам мая жонка была тут і працавала. I я прашу вас плётак не распускаць!

Цёця Каця. А я пра машыну і не казала вам.

Зёлкін. Адным словам, пакінем пра гэта гаварыць. Калі даведаецца пра вашу гаворку таварыш Гарлахвацкі, дык ён вас з работы прагоніць.

Цёця Каця. За што? Я ж нічога не кажу, гэта вы самі.

Зёлкін. А пра што яны гаварылі?

Цёця Каця. Што ж я ведаю? Машына толькі мігнулася.

Зёлкін. Ды я не пра тое. Вера з Чарнавусам што гаварылі?

Цёця Каця. Я не прыслухоўвалася.

Зёлкін. Нядобра так, цёця Каця. Мы ж з вамі заўсёды прыяцелямі былі.

Цёця Каця. Праўда, я добра не чула, што яны гаварылі.

Зёлкін. Пра дырэктара нічога не гаварылі?

Цёця Каця. Не.

Зёлкін. А пра мяне?

Цёця Каця. I пра вас нічога.

Зёлкін. Няўжо ж яны больш нічога і не гаварылі?

Цёця Каця. Кажу ж вам, што нічога. Толькі Туляга расказаў, як у яго на вуліцы нейкі чалавек запытаўся, ці не Падгаецкі яго прозвішча.

Зёлкін. Дык ён што? Спужаўся?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто смяецца апошнім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто смяецца апошнім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто смяецца апошнім»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто смяецца апошнім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x