Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім

Здесь есть возможность читать онлайн «Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто смяецца апошнім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто смяецца апошнім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Камедыя «Хто смяецца апошнім» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Хто смяецца апошнім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто смяецца апошнім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цёця Каця. Страшэнна перапужаўся. Кажа, што быў дзянікінскі палкоўнік Падгаецкі, вельмі падобны на яго.

Зёлкін. А можа, ён і сапраўды які палкоўнік?

Цёця Каця. Хто?

Зёлкін. Туляга.

Цёця Каця. Ды кіньце вы! Я ж яго ведаю даўно, яшчэ да таго, як ён у Варонеж выехаў быў. Ён і ў войску не быў ніколі.

Зёлкін (заняты нейкімі сваімі думкамі) . Цікава, цікава… Вы мне, цёця Каця, заўсёды расказвайце што-небудзь такое… свежанькае… Я вельмі люблю слухаць. (Адыходзіць.)

Цёця Каця (адна) . Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі да выслухоўвай!

Уваходзіць Нічыпар.

Нічыпар. Ідзе.

Цёця Каця. Няхай ідзе.

Нічыпар. Я зайшоў, каб часамі беспарадку ў цябе якога не было.

Цёця Каця. А які ў мяне беспарадак можа быць? Падмецена, выцерта… Чаго яшчэ трэба?

Нічыпар. Ды ты баба спраўная. Ну, я пайшоў…

Уваходзіць Гарлахвацкі. Знімае паліто і капялюш і аддае цёці Каці.

Гарлахвацкі. Як жывём, цёця Каця?

Цёця Каця. Нічога, жывём памаленьку.

Гарлахвацкі. Чаму памаленьку?

Цёця Каця. Ну, так гаворыцца.

Гарлахвацкі. Трэба шпарка жыць.

Цёця Каця. А як гэта — шпарка?

Гарлахвацкі. А так, каб аж вецер свістаў ля вушэй. Працаваць трэба заўзята. Вось як я, напрыклад, — адпачыць хвіліну часу няма.

Цёця Каця (убок) . Спрацаваўся, бедны! (Гарлахвацкаму.) Ну, учора ж вы, мусіць, адпачылі крыху?

Гарлахвацкі. Адкуль вы ведаеце?

Цёця Каця. Я бачыла, як вы з жонкай за горад ехалі на машыне.

Гарлахвацкі. Жонка сілай ад стала адарвала, каб крыху праветрыўся.

Цёця Каця. Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландынка.

Гарлахвацкі (збянтэжана) . Бландынка? Як бландынка?

Цёця Каця. Ну, бландынка, я ж бачыла ўчора.

Гарлахвацкі. А можа, і праўда — бландынка. Значыць, яна гэтае самае (круціць рукой каля валасоў) пабландынілася, а я і не заўважыў. (Рагоча.) Так улёг у работу, што нават не заўважыў, калі жонка валасы пафарбавала. Аж смешна! (Рагоча.)

Цёця Каця. Сапраўды, смешна. Вы думалі, чорныя, а яны светлыя, як у нашай Зіначкі. (Рагочуць абое, разумеючы адзін другога.)

Гарлахвацкі. Вы толькі не кажыце нікому, што я валасы жончыны пераблытаў, а то смяяцца будуць.

Цёця Каця. А мне што? Блытайце сабе.

Гарлахвацкі (супакоіўшыся) . Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце… звыш нормы.

Цёця Каця. Няхай бы памералі, можа і лішняя.

Гарлахвацкі. I не мераючы відаць. Напішыце маленькую заяўку, а я налажу рэзалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты.

Цёця Каця. Дзякую… Я за сакрэты грошай не бяру.

Гарлахвацкі. Вось як! (Мацае ў кішэнях.) А папяросы забыўся. Як жа я працаваць буду?.. Цёця Каця, вось вам грошы, прынясіце мне два пачкі папярос.

Цёця Каця. Добра. (Бярэ грошы і выходзіць.)

Гарлахвацкі (прычэсваецца перад люстэркам) . Ну і шэльма баба! Так адсекла!

Уваходзіць чалавек у форме НКВД.

Чалавек у форме. Скажыце, як мне пабачыць Валодзю Пракаповіча?

Гарлахвацкі. Валодзю Пракаповіча? А хто ён такі?

Чалавек у форме. Мой брат. Перадайце яму, калі ласка, што брат з раёна прыехаў — няхай ён сюды выйдзе.

Гарлахвацкі. У нас такога няма.

Чалавек у форме. Чакайце! Гэта ж інстытут біялогіі?

Гарлахвацкі. Вы памыліліся: гэта інстытут геалогіі, а інстытут біялогіі знаходзіцца на Шырокай вуліцы. Нумар дома я вам не магу сказаць. (У адных дзвярах паказваецца галава Зёлкіна.)

Чалавек у форме. Значыць, на Шырокай? Ну, дзякую. Цяпер я ўжо яго знайду. (Выходзіць.)

Зёлкін (падыходзіць да Гарлахвацкага) . Чаго ён прыходзіў?

Гарлахвацкі (як бы нехаця) . Цікавяцца некаторымі асобамі.

Зёлкін. Кім, калі не сакрэт?

Гарлахвацкі. Не толькі сакрэт, а дзяржаўная тайна. (Ідзе ў свой кабінет.)

Зёлкін (адзін) . За каго ж гэта бяруцца?.. Называлася Шырокая вуліца… Хто ж там жыве з нашых? (Наморшчыўшы лоб, стараецца прыпомніць, потым дастае з кішэні блакнот і паспешна гартае.) Аляксандр Пятровіч Чарнавус — Шырокая, 2З. Вось табе і выдатны вучоны! Даскакаўся, галубок! Шкада толькі, што гэта здарылася не перад маім дакладам. (Да цёці Каці, што ўвайшла з папяросамі.) Цёця Каця, чулі навіну?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто смяецца апошнім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто смяецца апошнім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто смяецца апошнім»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто смяецца апошнім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x