Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальный – такія выданні ствараюцца на «адзін-два-тры». Але (парадокс ці не?) чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела, захапляльна. Іншымі словамі, у гэтай кнігі ёсць шанцы ператварыцца ў сапраўдны беларускі бестселер. А таму, калі вы марыце стаць пісьменнікам або рэдактарам літаратурнага выдання (чым чорт не жартуе, калі анёлкі дрэмлюць?), ды і калі нават вы ўжо з’яўляецеся першым, або другім, або першым і другім адначасова, не прамініце тое, што стваралася як быццам да юбілею часопіса «Маладосць», а на самай справе спецыяльна для вас.
Для вельмі шырокага кола чытачоў.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таццяна Сівец. Пад каву з горкім шакаладам

– Часопіс «Маладосць» асацыіруецца ў мяне з горкім шакаладам: няма ў ім залішняй саладжавасці, цукернасці, а ёсць – першая горыч юначых пачуццяў і вострае ўспрыняцце жыцця. Напэўна, таму і добра яго чытаць пад каву з шакаладкай.

Наогул, у добрым літаратурным творы заўжды ёсць кропля горычы. Якая сведчыць пра тое, што гэта рэч праўдзівая, сапраўдная і вартая таго, каб прысвяціць вольны час чытанню.

* * *

– Канешне, шкада, што я была рэдактарам «Маладосці» такі непрацяглы час і не паспела ператварыць яго ў моднае літаратурнае моладзевае выданне. Але думаю, што гэта ў часопіса яшчэ наперадзе.

– А гэта ўвогуле магчыма?

– Спадзяюся, што гэта магчыма. Хаця тут ёсць і свае «мінусы»: модны – не заўсёды азначае якасны, а «Маладосць» ва ўсе часы свайго існавання магла ганарыцца тым, што публікацыя на старонках часопіса адчыняла дзверы не толькі ў выдавецтвы, але і нават у Саюз пісьменнікаў – некаторых прымалі менавіта па «маладосцеўскіх» публікацыях. З іншага боку, імкнуцца заўжды варта да большага, а «Маладосці» ёсць кім ганарыцца – і ўчора, і сёння, і, упэўнена, заўтра!

– Пагаворым пра літаратуру? Як на вашу думку: яна павінна адлюстроўваць жыццё такім, якое яно ёсць на самай справе, ці такім, якім яно павінна быць?

– Літаратура не мусіць і не абавязана паўтараць жыццё на сто адсоткаў. Гэта ў пэўным сэнсе збег у іншую рэальнасць, дзе няма праблем нашай сучаснасці. Калі пісьменнік пачне дакладна апісваць тое, што з ім адбываецца, ніхто яму не паверыць. Хаця тое, што жыццё нашмат багацейшае за любы мастацкі твор, доказу не патрабуе. Літаратура ўсё ж павінна быць чароўным светам: часам казачным, часам страшным…

– Вось якраз пра страшнае. Чытаючы некаторыя сучасныя творы, разумееш, што гэта ўсяго толькі рэфлексіі. З тым, што трэба несці да псіхолага, пісьменнікі ідуць чамусьці да рэдактараў.

– Думаю, гэта нармальная з’ява. Любы літаратурны твор – гэта ў большай ці меншай ступені рэфлексія аўтара, яго перажыванне пэўнай сітуацыі і эмоцыі. І калі б ён кожны раз ішоў да доктара, у нас не з’явілася б шмат якіх літаратурных шэдэўраў. Іншая справа, што ўзровень напісанага можа быць такім, што лепш менавіта ў рэдактара гэтыя рэфлексіі і «пахаваць». Апошняму, такім чынам, варта іншым разам выконваць функцыі псіхолага – дапамагаць чалавеку зразумець, што напісанае ім – гэта, канешне, твор, і, магчыма, «шэдэўральны», але напісаны для яго аднаго, для ўласнага, так бы мовіць, выкарыстання. Я б нават увяла тэрмін «твор для сябе» – той, які не варта паказваць чытачам, бо мэта дасягаецца з яго з’яўленнем на свет: тэкст можна пачытаць чалавеку, які пакрыўдзіў, або сябрам, сваякам.

Старонкі літаратурнага выдання павінны трымаць баланс паміж літаратурай, створанай на класічных падыходах, і літаратурай абсалютна новай, нечаканай, такой, якая здзіўляе і часам нават можа напалохаць. Паколькі, магчыма, у будучым яна таксама можа апынуцца класікай, то і яе не варта баяцца. Канешне, шмат што залежыць ад рэдактара. Але ж не ўсё! З таго, што ёсць у партфелі, бывае вельмі цяжка выбраць нешта, каб захаваць гэты баланс.

– Калі б рэдактары давалі ў кожны нумар толькі моцныя творы, яны рызыкавалі б страціць партфель праз некалькі месяцаў ці, узняўшы планку для часопіса, узнялі б яе і для пісьменнікаў?

– Я не думаю, што такі адчайны крок дапаможа ўзняць узровень літаратуры. Хутчэй наадварот: калі адзін слабы твор пададзены на фоне трох моцных, аўтар яго атрымае магчымасць пабачыць, чым ён адрозніваецца ад астатніх. Вось гэта, мажліва, і паўплывае, хоць усё тут залежыць ад самаўсведамлення аўтара, яго крытычнага ўспрыняцця сябе і, наогул, ад яго здольнасці рэфлексаваць над уласным творам і жадання чытаць творы іншых, бо, як мы ведаем, часам аўтар ва ўсім часопісе чытае толькі «сваё роднае». Але мушу зазначыць, што да «нясціпласці» пісьменнікаў я не стаўлюся адмоўна. Пісьменнік сёння вымушаны сам сябе прэзентаваць, сам сябе рэкламаваць і сам прадаваць свае кнігі… Калі ў гэтых умовах ён яшчэ і сціплым будзе, то мы ніколі не даведаемся, як гэтага пісьменніка завуць. Хіба толькі калі раптам патрапіцца нейкі добры чараўнік у якасці галоўнага рэдактара часопіса, які будзе яго друкаваць і прасіць прынесці што-небудзь яшчэ. Пра сціплага прасцей забыцца, чым пра нахабнага. У працяг думкі пра моцныя і слабыя творы дадам, што якраз у параўнанні нараджаецца якасць. Бо не ведаючы, што пішуць твае калегі тут, у Беларусі, а таксама за мяжой, і як на пэўныя творы рэагуе крытыка, у тым ліку і сусветная, нельга рабіць высновы і даваць ацэнкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x