Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальный – такія выданні ствараюцца на «адзін-два-тры». Але (парадокс ці не?) чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела, захапляльна. Іншымі словамі, у гэтай кнігі ёсць шанцы ператварыцца ў сапраўдны беларускі бестселер. А таму, калі вы марыце стаць пісьменнікам або рэдактарам літаратурнага выдання (чым чорт не жартуе, калі анёлкі дрэмлюць?), ды і калі нават вы ўжо з’яўляецеся першым, або другім, або першым і другім адначасова, не прамініце тое, што стваралася як быццам да юбілею часопіса «Маладосць», а на самай справе спецыяльна для вас.
Для вельмі шырокага кола чытачоў.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Найбольш лагічнае пытанне: якой вы бачыце «Маладосць» праз гады, яе чацвёртую для вас версію?

– Гаворачы пра час, што настане праз гадоў пятнаццаць-дваццаць, калі ў літаратуру прыйдуць тыя, хто сёння яшчэ не толькі не чытае «Маладосць», але не чытае ўвогуле, мне ні ў якім разе не хочацца падацца песімістам. Чацвёртая «Маладосць» бачыцца мне часопісам у інтэрнэце, але гэта, мяркую, будзе не толькі проза і паэзія, крытыка і публіцыстыка. Цалкам дапускаю, што будзе радыё «Маладосць», тэлебачанне «Маладосць» і нават фільмы пад аднайменным лагатыпам…

– Экранізацыя надрукаваных у часопісе твораў? Выдатная ідэя!

– Усё гэта стане магчымым, і рэалізаваць гэта будзе нашмат прасцей, чым сёння. Але тая, новая, чацвёртая для мяне «Маладосць» будзе яшчэ больш цікавай не таму, што прыйдзе нейкая іншая літаратура ці новыя людзі, мудрэйшыя і цікавейшыя. А таму, што будзе іншы час, які будзе даваць абсалютна новыя магчымасці для часопіса і чытачоў. Я перакананы, што ў «Маладосці» не проста вялікая будучыня – у яе наперадзе вялікі чытач.

– Амаль увесь ваш афіцыйны «маладосцеўскі» перыяд прайшоў як супрацоўніцтва з Раісай Баравіковай. Было б цікава пачуць ад вас пра яе – і як пра чалавека, і як пра паэта, і як пра рэдактара.

– Пра яе можна расказваць вельмі доўга – і ў першым азначэнні, і ў другім, і ў трэцім, таму што ў кожнай з сваіх роляў гэта жанчына ўнікальная. Паэт яна адметны, аднолькава любімы многімі пакаленнямі. Ёсць, калі гаварыць увогуле, паэзія, якая належыць дакладнаму часу, нейкай пэўнай эпосе. Тут мы можам прыводзіць шмат прыкладаў, называючы імёны творцаў, якія былі ці папулярнымі, ці проста вядомымі ў 1960–1970-я гады і якіх сёння ніхто ўжо не ўзгадае, нягледзячы на тое, што некаторыя з тых аўтараў яшчэ, дзякуй Богу, жывыя. А Раіса Баравікова, якая пачынала пісаць у 1970-я, і па сёння адна з самых вядомых і любімых паэтак. Прычым незалежна ад ўзросту аўдыторыі: і старэйшыя, і маладыя, і дзеці прымаюць яе за сваю ў самым літаральным сэнсе. Я думаю, гэта таму, што яна пісала і піша адначасова і пра час, і па-над часам, а гэта цікава ўсім, бо ў першую чаргу гэта пішацца пра чалавека. Час – мяняецца, а душа чалавека і праблемы, якія гэтую душу займаюць, – застаюцца нязменнымі на працягу стагоддзяў. Ну, і талент жа ўнікальны. Колькі яе параўноўвалі – з Ахматавай, напрыклад. Але гэта як параўноўваць розныя кветкі: у кожнай – свой непаўторны водар.

Тое, што мы з ёй апынуліся ў адным часопісе, для мяне шчасце. Я перакананы, што гэта было яе месца.

І яе прыход быў вельмі важным для часопіса. Яна сама пачала шукаць новых цікавых аўтараў, заказваць творы найбольш адметным, чытэльным пісьменнікам, а не друкаваць па прынцыпу чаргі. У выніку, дзякуючы ёй у нас пачалі з’яўляцца творы для падлеткаў. Раіса Андрэеўна прыдумала так званы часопіс у часопісе «Фантаст», каб падтрымаць тых, хто працуе ў гэтым масавым літаратурным жанры, увогуле падтрымаць прыгодніцкую літаратуру, якая можа прыцягнуць да сябе маладога чытача. Новыя рубрыкі з’явіліся ў раздзеле публіцыстыкі. Іншымі словамі, яна, у пэўным сэнсе, разбурыла тую старую адладжаную схему, якая спрацоўвала яшчэ ў 1970–1980-я гады, але неўзабаве магла прывесці да застою.

– Напэўна, з такой вось працай па адладжанай схеме, не такой ўжо, калі разабрацца, складанай, якраз і звязана кароткая працягласць працоўнага дня ранейшай рэдакцыі. А прыход Баравіковай асацыіруецца не проста з утварэннем холдынга, а са зменай эпох – памянялася нават тысячагоддзе.

– Так. Але кожны час мае свае праблемы. Тады, на пачатку «нулявых», якраз пачалося тое, што мы называем чытацкім адтокам. Надыходзіў час пакалення, узгадаванага на інтэрнэце і кабельным тэлебачанні. І калі ў сённяшняга 60–70-гадовага чалавека культура чытання ўжо выпрацавана, і ён настолькі прывык чытаць «Полымя», «Маладосць» ці «Нёман», што не можа сабе нават уявіць, як гэта – выйшаў свежы нумар, а ён не чытаў, бо гэта традыцыя, то ў маладых традыцый няма: для новых пакаленняў літаратурны часопіс ужо далёка не тое, што для папярэднікаў, нават калі весці размову не пра чытачоў, а пра маладых пісьменнікаў. Чаму я гавару, што Баравікова аказалася ў патрэбны час у патрэбным месцы? Таму што яна здолела ўдыхнуць у часопіс «Маладосць» нейкую асаблівую свежасць праз сваё, асабістае бачанне таго, якім павінна быць літаратурнае выданне менавіта ў гэты час. Яна, варта паўтарыць, чалавек пазаўзроставы. Са сталымі людзьмі яна мудрая, як філосаф, і можа бясконца дзяліцца з імі ўспамінамі пра тое, што было ў 1960-я, калі яна вучылася ў літінстытуце, – ёй увесь час ёсць што пра гэта расказваць. Калі апынаецца ў кампаніі маладых людзей, чытачоў ці пісьменнікаў, то, мне здаецца, пераважная большасць іх бачыць у ёй «сваю». Прыйшоўшы працаваць у «Маладосць», яна пачала рабіць гэты часопіс так, як яго рабілі б маладыя людзі. Я памятаю яе ідэі, прапановы, жаданні – мы пастаянна іх абмяркоўвалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x