Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальный – такія выданні ствараюцца на «адзін-два-тры». Але (парадокс ці не?) чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела, захапляльна. Іншымі словамі, у гэтай кнігі ёсць шанцы ператварыцца ў сапраўдны беларускі бестселер. А таму, калі вы марыце стаць пісьменнікам або рэдактарам літаратурнага выдання (чым чорт не жартуе, калі анёлкі дрэмлюць?), ды і калі нават вы ўжо з’яўляецеся першым, або другім, або першым і другім адначасова, не прамініце тое, што стваралася як быццам да юбілею часопіса «Маладосць», а на самай справе спецыяльна для вас.
Для вельмі шырокага кола чытачоў.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дарэчы, не ўсім зразумела, у чым быў сэнс ствараць гэты так званы часопіс у часопісе, калі можна было проста часцей друкаваць фантастычныя апавяданні.

– Справа ў тым, што калі пэўную літаратуру вылучыць асобным блокам, то ўспрымацца яна будзе інакш. Што б ні гаварылі, але ў серыйных выданняў значна больш чытачоў, чым у выданняў, якія выходзяць па-за серыямі. Пры ўмове, канечне, што размова ідзе не пра творы самадастатковых пісьменнікаў, якія набываюцца за адно толькі прозвішча. Серыйныя выданні купляюць менавіта з-за таго, што ў гэтай серыі ўжо выходзіла, пытанні пра аўтара ці твор застаюцца, такім чынам, на другім плане. І таму такі вось прыём – адасабленне фантастычнай ці прыгодніцкай літаратуры – азначае звярнуць на яе асаблівую увагу як чытачоў, так і патэнцыйных аўтараў. Гэта сур’ёзная заяўка аб тым, што нейкая пэўная літаратура пачала друкавацца больш актыўна. Успомнім, што гэта было дзесяць гадоў таму, калі пытанне развіцця масавых жанраў у беларускай літаратуры стаяла вельмі востра. І гэта паспрыяла з’яўленню новых аўтараў. Тое самае можна гаварыць і пра падлеткавую літаратуру. Калі прасачыць усю беларускую літаратурную творчасць другой паловы ХХ стагоддзя, лёгка заўважыць, што неверагодная колькасць яе стваралася для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: амаль кожны беларускі паэт ці празаік лічыў за гонар ці абавязак напісаць хаця б адну кніжку для дзяцей. Што да падлеткавай літаратуры, роўна як і прыгодніцкай, асабліва калі гаварыць не пра апавяданні, а пра аповесці, то яе ў мінулым стагоддзі стваралася вельмі мала. Калі лічыць на пальцах, то незагнутыя абавязкова застануцца. Канешне, з гэтым трэба было нешта рабіць.

Але вяртаемся да асобы Раісы Андрэеўны. Я ведаю многіх паэтаў і празаікаў, жывых класікаў ці проста знакамітых пісьменнікаў, якія з узростам ўсё менш цікавяцца літаратурнай творчасцю маладых. Гэта вельмі распаўсюджаная з’ява, як і тое, што вельмі многія з узростам перастаюць чытаць новыя кніжкі, а перачытваюць старыя. Раіса Баравікова як рэдактар – вось яшчэ ў чым яе ўнікальнасць і вялізны рэдактарскі плюс, – працуючы ў «Маладосці», вельмі глыбока цікавілася і маладой прозай, і маладой паэзіяй. Яна падтрымлівала маладых, любіла сустракацца з імі, гаварыць і слухаць. Гэта, канешне ж, спрыяла таму, каб у «Маладосці» з’яўлялася шмат новых аўтараў. Маладыя пры яе рэдактарстве друкаваліся значна часцей, чым сталыя.

– А ці праўда, што восьмая па ліку рэдактарка, знешне такая кволая, магла ледзь не нагою адкрываць дзверы якіх заўгодна ўстаноў, каб толькі для «Маладосці» нечага дабіцца? Што вы скажаце пра яе прабіўную моц?

– Ніколі ні ў адны дзверы Раіса Андрэеўна нагою, здаецца, не стукалася ( смяецца ). Мабыць, у гэтым не было патрэбы, бо любыя дзверы самі лёгка адчыняліся перад яе знешняй і ўнутранай абаяльнасцю. Напэўна, тут усё разам іграла ролю – і жаночая прывабнасць, і вялікі паэтычны талент, і майстэрства весці перамовы. Колькі б дзе мы з ёю ні бывалі, у любых кабінетах, нават самых высокіх, Раіса Андрэеўна заўсёды ў цэнтры ўвагі. І падчас свайго рэдактарства яна заўсёды ўсім распавядала пра часопіс, а не пра сябе ці сваю творчасць. Вось гэта – чыстая праўда.

Раздзел другі. Разважанні

Анатоль Шушко

«Маладосць» – гэта сонечная пара расхрыстанага юнацтва і ўдумлівага сталення. Менавіта гэтак хочацца сказаць пра часопіс, які сёння ціне найболей яскрава выяўляецца ў памяці: відаць, дужа грунтоўна ў ёй калісьці завядоміўся.

Вядоміцца, канешне, і цяпер. Аднак выяўляе сябе змантажаванымі і разбэрсанымі кіношнымі кадрамі.

Апошніх – не злічыць.

Памяць – штука фрагментарная.

* * *

У сярэдзіне 80-х гадоў напаткаліся на былой Паркавай магістралі, сённяшнім праспекце Пераможцаў, з саламянавалосым, сонечным Алесем Пісьмянковым. Дазволілі сабе ўспамінаць ля «нашага» інтэрната, пра які паэт Хведар Чэрня пісаў:

На Паркавай прыгорбленыя хаты,
На Паркавай высокі інтэрнат.

Няма сёння ні хат, ні інтэрната.

Дык вось, калі я, непазбежна зацыкліўшыся на ўласных прыпамінах, міжволі пачаў дзякаваць лёсу і завельмі засяроджваць увагу на нюансах снежаньскага семінара маладых літаратараў 1981 года (семінар той сапраўды стаў ураджайным для беларускай літаратуры: кожнае імя знакавае – Анатоль Сыс, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Алег Мінкін, Міхась Башлакоў, Віктар Шніп, Уладзімір Ягоўдзік, Уладзімір Мазго, Васіль Сахарчук, Васіль Ткачоў, Алесь Жыгуноў, Міхась Барэйша, Хрысціна Лялько, Людміла Паўлікава…), Алесь нечакана хутка мяне спыніў і сваім непараўнальным баском дадаў: «Найперш, Толя, трэба дзякаваць лёсу – гэта аксіёма, але, скажу табе шчыра, дзякаваць яшчэ трэба “Маладосці”, Янку Сіпакову і мне». Потым, калі заўважыў маё недаўменне, болей за тое – ашаломленасць, давёў пра размову, якая адбылася з Іванам Данілавічам у рэдакцыі: «Іван Данілавіч пажаліўся мне, што малавата сярод удзельнікаў семінара “маладосцеўцаў”. Вось я і нагадаў пра цябе, чаму ён вельмі ўзрадаваўся».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x