Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальный – такія выданні ствараюцца на «адзін-два-тры». Але (парадокс ці не?) чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела, захапляльна. Іншымі словамі, у гэтай кнігі ёсць шанцы ператварыцца ў сапраўдны беларускі бестселер. А таму, калі вы марыце стаць пісьменнікам або рэдактарам літаратурнага выдання (чым чорт не жартуе, калі анёлкі дрэмлюць?), ды і калі нават вы ўжо з’яўляецеся першым, або другім, або першым і другім адначасова, не прамініце тое, што стваралася як быццам да юбілею часопіса «Маладосць», а на самай справе спецыяльна для вас.
Для вельмі шырокага кола чытачоў.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ці магчыма прадказаць, якой літаратура будзе заўтра?

– Цяжка. Літаратура – як ручай, але калі бег апошняга яшчэ можна неяк прадбачыць – з горкі ў нізіну, – то вызначыць, як развіваецца літаратура, – немагчыма. Гэта толькі яна сама ведае. І дзівіць нас сваімі нечаканасцямі кожны дзень.

Пісьменнікаў сёння шмат, і шмат з’яўляецца новых пісьменнікаў. Хацелася б, каб яны не заставаліся без увагі. Я рады, што часопіс «Маладосць» усё робіць для таго, каб адчыніць дарогу талентам. Сёння ён асаблівы – такі прыгожы, багата аформлены і даволі шырока запатрабаваны. Прытым, што сёння рынак перыядычных выданняў разнастайны, «Маладосць» трымае марку. Дай Бог, каб так было і надалей.

Пятро Васючэнка. Пра сінонімы

– «Маладосць» – сінонім «першапраходніцва». Гэта заўсёды адкрыццё і нейкая навацыя. Недарэмна калісьці маладзёжная арганізацыя абвясціла сябе піянерскай: так называліся і людзі, якія асвойвалі новыя землі. І ў Фенімора Купера – памятаеце? – ёсць раман з такой назвай. Прыгадаліся мне, такім чынам, часы ўласнай літаратурнай маладосці – «Тутэйшых», прыкладам. Ды і літаратурная гісторыя ўвогуле – таксама прыгадалася.

* * *

– Мне падумалася, што поспех першапраходніцтва як рысы маладосці тлумачыцца тым, што маладосць, не маючы пэўнага вопыту, не валодае і стэрэатыпамі, якія з гэтым вопытам звязаны. У маладосці або зусім няма ніякіх схем, або яны яшчэ толькі пачынаюць выпрацоўвацца. Вось яна і апынаецца бліжэйшай да навацый. Не таму, што маладыя, як прынята лічыць, больш энергічныя ды няўрымслівыя, – такімі творчыя асобы могуць быць і ў восемдзесят. А таму, што, не маючы перад сабою стэрэатыпаў, не маюць патрэбы ў іх разбурэнні – і проста будуюць сваё, новае. Невыпадкова маладымі былі не толькі «маладнякоўцы», але і «нашаніўцы». Успомніце, колькі гадоў споўнілася Багдановічу, Купалу, Коласу, Палуяну, калі пачыналася «Наша ніва». А яны ж зрабілі свайго роду рэвалюцыю, санкцыянавалі штуршок нацыянальнай актыўнасці. А «Тутэйшыя»? Група маладых літаратараў збіралася пад дахам Саюза пісьменнікаў, актыўна эксперыментуючы, ідучы ў «рожкі» са старымі. Памятаю, як спакойна і памяркоўна выслухоўваў іх Анатоль Вярцінскі – ён тады быў рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сустракаў гэтыя задзірыстыя «наезды» моладзі – і… як паблажліва, мудра адказваў. Калі сёння ацэньваю феномен «Тутэйшых» з пункту гледжання літаратурнай гісторыі, то думаю найперш пра тое, чаго многія з нас тады яшчэ не ведалі. А менавіта: што ў літаратуры ўсё ўжо было. Прычым, і «ў рожкі са старымі» – таксама было.

– А ўвогуле, ці можна ў дачыненні да ўласна літаратуры сказаць, што ў ёй таксама ўсё было?

– Можна. Тое, што ствараецца сёння, лёгка знайсці ў літаратуры 1920-х гадоў. Кажучы словамі Эклезіяста, няма пад Сонцам нічога новага, хаця кожнае пакаленне ўносіць у тое, што ўжо ёсць, нешта сваё – і гэта мае права лічыцца новым: такая ўжо доля ў даўно забытага старога. Вось так – дыялектычна – я спрабую адказаць на гэта пытанне. На новым узроўні, на новым вітку мы вяртаемся да старых ісцін, шукання працягу ў рэальным жыцці.

– Да шукання працягу і працягу шукання… Таму што ісціну знайсці наўрад ці зможам, нават нягледзячы на тое, што ў гэтых пошуках стварылі ўжо ўсё, што маглі?

– Мы рухаемся. Ведаеце формулу? Ёсць ісціна, а ёсць праўда. Колькі людзей, столькі і праўды. Праўда – гэта казаць тое, што думаеш, а ісціна… Да ісціны трэба прыйсці.

Вяртаючыся да нашай гаворкі. Я прыгадаў ужо – і як гісторык літаратуры, і як чалавек, які гэту гісторыю літаратуры выкладае – вопыт «Маладняка». Мне думаецца, што «Маладняк» для «Маладосці» быў самым непасрэдным папярэднікам. Шмат з таго, што сёння ёсць у «Маладосці», меў менавіта «Маладняк». Напрыклад, вопыт стварэння літаратурнага часопіса на нейкай платформе, у дадзеным выпадку – на падставе ўзросту. Па сутнасці, «Маладняк» быў першым літаратурным згуртаваннем на Беларусі, якое стварылася не таму, што яго ўдзельнікі прапаведавалі нейкую ідэю, а паводле ўзросту, адчуўшы яго як прывілею – і абвясціўшы: хто не з імі, той – стары. Так у «старыя» трапілі саракагадовыя Янка Купала і Якуб Колас. Гэта ж Адаму Бабарэку належыць сцвярджэнне пра тое, што верш Чабора «На сенажаці», надрукаваны ў «Маладняку», вышэй за «Новую зямлю» Якуба Коласа і «Безназоўнае» Янкі Купалы. Як тут не прыгадаць «Тутэйшых», якія таксама казалі, што літаратура пачынаецца з іх?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x