Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальный – такія выданні ствараюцца на «адзін-два-тры». Але (парадокс ці не?) чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела, захапляльна. Іншымі словамі, у гэтай кнігі ёсць шанцы ператварыцца ў сапраўдны беларускі бестселер. А таму, калі вы марыце стаць пісьменнікам або рэдактарам літаратурнага выдання (чым чорт не жартуе, калі анёлкі дрэмлюць?), ды і калі нават вы ўжо з’яўляецеся першым, або другім, або першым і другім адначасова, не прамініце тое, што стваралася як быццам да юбілею часопіса «Маладосць», а на самай справе спецыяльна для вас.
Для вельмі шырокага кола чытачоў.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Кажуць, Васіль Быкаў быў любімым аўтарам «Маладосці» і сам меў схільнасць друкавацца менавіта на яе старонках.

– Тут была вельмі сімпатычная рэдакцыя. Я не хачу, канешне, сказаць, што ў «Полымі» Быкаву не спрыялі афіцыёз ці нешта іншае. «Полымем» тады кіраваў Максім Танк – таксама чалавек вельмі абаяльны і надзвычай прыхільны. Тым не менш, атмасфера там была крыху іншая – калі не больш афіцыйная, то больш патрабавальная ў акадэмічным плане. Ну, а тут, у «Маладосці», звярталася ўвага на маладых. Міколу Аўрамчыка, які загадваў аддзелам паэзіі, паэты любілі, як бацьку.

– Рэдакцыя першапачаткова размяшчалася ў будынку на рагу вуліц Маркса і Чырвонаармейскай, каля танка, дзе засядаў таксама ЦК камсамола. І якраз камсамол быў заснавальнікам часопіса. А не скажаце, чаму ўзнікла такая патрэба – стварыць яшчэ адзін беларускамоўны літаратурны часопіс – пры тым, што ўжо існавала «Полымя»?

– У першую чаргу, гэта было звязана з павелічэннем колькаснага складу Саюза пісьменнікаў. З’явілася шмат новых імёнаў, якія таксама трэба было друкаваць, і адно «Полымя» з гэтым ужо не спраўлялася. А яшчэ – ведаеце што? У тыя гады існавала ідэалагічная ўпэўненасць, што можна выхаваць цалкам новага чалавека. Нават ставілася такая задача. А што як не літаратура мае здольнасць па-сапраўднаму выхаваць маральныя якасці і, скажам, густы? Яна, канешне, можа і псаваць іх, але гэта ўжо іншае пытанне. І вось камсамол як выхавальнік моладзі ўзяўся за гэту справу. Дарэчы, такія часопісы – для маладых – меліся ўжо на той час у Маскве. Па-мойму, ці не з гэтай мэтай пачала зноў выдавацца «Молодая гвардия». У Кіеве таксама ўжо выходзіў аналагічны часопіс – пад назвай «Дніпро». Ну, а ў нас узнікла «Маладосць». Спачатку тонкі, часопіс паступова ўвабраўся ў сілу, набыў аб’ём і займеў даволі шмат задач і абавязкаў: выхоўваць падрастаючую змену літаратараў, задавальняць попыт школы – вучняў, настаўнікаў, моладзі.

Часопіс «Маладосць» – гэта спадарожнік пакалення, абпаленага вайной, тых, хто за ваенны і пасляваенны час назапасіў вялікі жыццёвы вопыт, складаны і гераічны. Я думаю, калі гэтыя людзі ўвайшлі сваёй творчасцю ў жыццё і літаратуру, то іх духоўны патэнцыял таксама патрабаваў такога часопіса – каб знаходзіць у ім адказы на пытанні, пастаўленыя самім жыццём. Мне здаецца, гэта адбылося вельмі натуральна.

– Сімвалічна, што самае непасрэднае дачыненне да заснавання «Маладосці» меў Машэраў.

– Так, Машэраў вельмі сябраваў з пісьменнікамі. Блізкім чалавекам у гэтым асяродку для яго быў Аркадзь Куляшоў. Машэраў, я так разумею, добра ўплываў на Куляшова. Але пры гэтым і сам прыслухоўваўся да слова і адчування свету паэта. Праўда, паэма «Цунамі» – гэта была ўжо другая палавіна 60-х, прыблізна 68-мы год – Машэраву не спадабалася. Там, калі памятаеце, гэтакая рабінзанада – двое на далёкім востраве. Яны хацелі ўцячы ад цывілізацыі і зліцца з прыродай, але нічога не выйшла: іх і там напаткала небяспека ў выглядзе атамнага грыба – хтосьці на далёкіх астравах Бікіні выпрабоўваў новую зброю. Вось гэта думка – пра ўцёкі ад турботаў веку, «рабінзанада» – Машэраву не спадабалася. Я думаю, што тут яму хацелася ўбачыць «класавы падыход», магчыма, больш «прынцыповы» позірк: мы, маўляў, моцныя і нічога такога не баімся, а вось героі «Цунамі» павялі сябе крыху інакш. Аўтар жа прыходзіць да думкі, што небяспечнага прытулку знайсці ўвогуле немагчыма. Машэраў пасля, можа быць, ужо не так часта сустракаўся з Куляшовым, але Куляшоў мог звярнуцца да Машэрава з нейкай просьбай. Быў у той час вельмі добры крытык Рыгор Бярозкін, эстэт. І так здарылася, што ён апынуўся без працы. А яму цяжка было дапамагчы – дыплома аб вышэйшай адукацыі ён не меў. Куляшоў звярнуўся да Машэрава з просьбай аб дапамозе – і Машэраў дапамог. Бярозкін пачаў працаваць у выданні кшталту бюлетэня помнікаў гісторыі і мастацтва – я ўжо не памятаю, як ён дакладна тады называўся, і не ведаю, ці існуе сёння. Бярозкін лічыўся там сакратаром, а на самай справе як стыліст ад Бога рабіў тое, што павінен быў рабіць рэдактар. І вельмі гэтым захапіўся. Ён увогуле ўмеў захапляцца. І крытыкам ён быў найперш эстэтычнага напрамку: яго цікавіла прыгажосць душы, жэсту, учынку, мовы. Гэта вельмі адчувалася ў яго працах – артыкулах і рэцэнзіях. Патрабавалі ж тады ад літаратуры не эстэтыкі, а «сацыялогіі»: хочаш ці не хочаш, падавай творы пра рабочы клас ці, скажам, калгаснікаў.

– Значыць, заказ для пісьменнікаў існаваў літаральна?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x