Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальный – такія выданні ствараюцца на «адзін-два-тры». Але (парадокс ці не?) чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела, захапляльна. Іншымі словамі, у гэтай кнігі ёсць шанцы ператварыцца ў сапраўдны беларускі бестселер. А таму, калі вы марыце стаць пісьменнікам або рэдактарам літаратурнага выдання (чым чорт не жартуе, калі анёлкі дрэмлюць?), ды і калі нават вы ўжо з’яўляецеся першым, або другім, або першым і другім адначасова, не прамініце тое, што стваралася як быццам да юбілею часопіса «Маладосць», а на самай справе спецыяльна для вас.
Для вельмі шырокага кола чытачоў.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Існаваў. Чалавек разглядаўся па спецыяльнасці і пасадзе: хто ён – калгаснік, даярка, настаўніца, рабочы, інжынер, начальнік ці падначалены. Асоба сама па сабе тагачасную ідэалогію не надта цікавіла. Рэгламентавалася, хто герой, але не гаварылася, які ён. Чым жыве, пра што думае – гэтага не было…

– А калі правесці паралель з нашай самай сучаснай літаратурай? Здаецца, сёння таксама на першым месцы «хто», а не «які». Як вам падаецца?

– Я з вамі згодны: так і сёння часта здараецца. Але на гэты конт я яшчэ вось што скажу. У той час, пра які мы гаворым, у першыя дзесяцігоддзі існавання часопіса «Маладосць» героі найчасцей і ў асноўным паказваліся ў соцыуме – як члены калектыва, сацыяльныя адзінкі, так ці інакш звязаныя з іншымі людзьмі, вытворчасцю, прадпрыемствам, полем… чым хочаце. Сёння, на маю думку, іншая сітуацыя: героя паказваюць яшчэ больш шматгранна – заглядаючы не толькі ў сацыяльныя сувязі, але і ў біялогію, нават у хваробы, і ў недахопы, і ў тое, чым ён арыгінальны, не такі, як іншыя. І робіцца часам так, што ўсяго гэтага ажно залішне. Возьмем аповесць «Рай даўно перанаселены». Алена Брава, як я паглядзеў, вельмі таленавіты аўтар, і цяжка яе з кім-небудзь параўнаць па багацці дэталяў, назіральнасці і глыбіні позірку. Але гэта аповесць з «перадазіроўкай». На ўсё ў ёй націск робіцца такі, што захліпаешся. А я ж як чытач хачу і ўдых зрабіць, і выдых – я жыць хачу і дыхаць гэтым творам! Ты б мяне па ім павадзіла, паказала – я ж не перашкоджу тваёй думцы. Але мы заходзім у тупік, і нават пачынае здавацца, што ўсё напісанае – няпраўда. Пры тым, што калі-нікалі чалавек узнімае галаву да сонца – усё ж яно можа сагрэць, і ўсміхаецца, у гэтай аповесці няма жадання нават зразумець людзей, якія абвінавачваюцца. Гэта не ў традыцыі нашай літаратуры. Беларуская літаратура ўвогуле такая, ведаеце…

– …гуманная. Зазвычай, калі ў ёй уздымаецца нейкая праблема, то ў творы падаецца шлях да вырашэння.

– Ну, так, сапраўды. Дык вось, атрымліваецца, што сённяшняя канцэпцыя літаратурнага героя, нашага сучасніка, больш шматгранная. Пашырыўся, я б сказаў, сектар творчай свабоды. Несумненна, гэта патрабуе ад пісьменніка новых ведаў. У прыватнасці, сучасных тэорый у галіне псіхалогіі. Але ў рэшце рэшт усё вызначае талент.

На пачатку 60-х гадоў з’явіўся ў нашай літаратуры цікавы пісьменнік Барыс Сачанка. Добра памятаю яго твор «Дарога шла праз лес», але асабліва ўдалы – гэта «Барвы ранняй восені». І адны крытыкі яе вельмі прыхільна сустрэлі, другія ж, наадварот, сказалі, што гэта недакладна і таму няправільна, што аўтар залішне акцэнтуе ўвагу на недахопах нашай рэчаіснасці. Ну, розныя ёсць крытыкі, як і людзі бываюць розныя. Але, на мой погляд, і, зрэшты, так адзначана ў гісторыі літаратуры, гэта быў крок нашай прозы наперад. Сачанка быў маладым, і гэта маладосць, гэта свежасць успрымання жыцця, якая, напэўна ж, губляецца, калі чалавек робіцца мудрэйшым, бо ён страчвае наіўнасць і нечаканасць у прыняцці рашэнняў, і шмат што яшчэ, – гэта ўсё было ў Сачанкі. Я не буду пераказваць сюжэты яго навел, скажу толькі, што яны былі вельмі новыя. У літаратуры ёсць вечныя тэмы: кахання, сэнсу жыцця, старасці, смерці, абавязку – усяго таго, без чаго чалавек увогуле немагчымы, з чым ён пастаянна сустракаецца і чым жыве, – і, разам з тым, на кожным этапе асэнсавання гэтыя тэмы атрымліваюць новае развіццё. Сёння я чакаю, хто напіша пра каханне так, каб гэта мяне здзівіла, каб стала нешта зразумелым у духоўным свеце маладых людзей: як яны кахаюць? Ёсць сёння ў гэтым пачуцці матываванасць ці няма яе? Вядома, каханне ў кожнага сваё, і вельмі рознае. Ну дык і няхай у адной кнізе будзе па-рознаму пра гэта сказана, але няхай гэта будзе сказана! Успомніце, як абат Прэво ў XVII стагоддзі напісаў свой раман «Манон Леско» – пра прыгажуню-жанчыну лёгкіх паводзін і пра тое, як яе кахаў кавалер дэ Грые. Якія там перыпетыі! Чаго яны толькі не зазналі ў сваім каханні! Гэта і сёння цікава чытаецца! Вось такі сюжэт – ды на сённяшніх чалавечых лёсах паказаць. Гэта тэма невычарпальная. Тут проста патрэбны талент, назіральнасць і зацікаўленасць. І ўвогуле, пісьменнік не павінен ставіць кропкі на рэалізацыях сваіх задумак. Заўсёды трэба ставіць шматкроп’е. Таму што ўсё ж працягваецца – і жыццё, і думка, і сюжэт. І ўсё мяняецца, і існуе таксама нечаканасць, і гэтай сваёй асаблівасцю жыццё найбольш хвалюе. Вось чаго я хацеў бы ад літаратуры – каб яна, выкарыстоўваючы абставіны той творчай свабоды, у якой апынулася, была па-сапраўднаму адэкватнай іх патрабаванням.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x