Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уладзевы гісторыі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уладзевы гісторыі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу прозы Уладзіміра Сіўчыкава склалі фрывольныя і дасціпныя тэксты, іранічна-займальныя і лёгка чытэльныя жыццёвыя показкі, а часам і трагікамічныя гісторыі ды фацэцыі.

Уладзевы гісторыі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уладзевы гісторыі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэтым лёгла пераканацца – дастаткова прайсьціся ўвечары па лецішчах: на кожнае вуліцы або завулку цягне апетытным дымком ад мангала.

4 жніўня 2007 года.

Прыкрасць

Мабыць, кожны памятае яшчэ ад школьнае лавы, як рагаталі аднакласнікі, калі новы настаўнік знаёміўся па класным журнале з вучнямі і няправільна прачытваў прозвішчы, рабіў памылкі ў націсках.

Але зусім ня смешна было чытаць адну з аб’яваў новага праўлення садовага таварыства “Узгор’е-, у якой фігуравалі і прозвішчы “лысагорцаў”. Прыкра і роспачна было пры прынтарнай раздрукоўцы на вартоўні, што часам служыць за прытылак і праўленцам.

Клышку перайменавалі яны ў Кмышку, Барадуліна – у Барадуліка, Законнікава – у Заньнікава, а Ніну Загорскую “пашкадавалі” – адно толькі не пазначылі ініцыялы…

19 жніўня 2007 года.

Гендэрны дзембель

Былы франтавік, літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў напрыканцы васьмідзесятых гадоў мінулага ўжо стагоддзя Мікола Г. вызначаўся своеасаблівым відам крадзяжу – зносіў з бібліятэк пад крысом пінжака кнігі са сваімі творамі. Аднаго разу ён нават выказаў прэтэнзію бібліятэкарцы Дома літаратара Ніне Уладзіміраўне Г.: – Чаму гэта няма на паліцы маёй аповесці-хронікі “Девушка шла по войне”?!

Хацела была бібліятэкарка адпрэчыць нахабнага клептамана (ад гр. klepto = краду + ман), але яе муж, празаік Вячаслаў А., які гартаў падшыўкі газет і прычэкваў, покуль у жонкі скончыцца працоўны дзень, каб разам пайсці дахаты, апярэдзіў: – Ды дэмабілізавалася ўжо твая дзяўчына, Мікола! Узяла шынэль, пайшла дамоў!

Дзень ранняе восені 2007 года.

Кансіліум

Мужчыны на Лысае гары ўспрымаюць захапленне жанок кветкамі крыху паблажліва, – маўляў, сур’ёзная, мужчынская справа – глядзець дом і сад.

Экстрэмум гэткага падыходу ў наступнае праяве.

Аднаго вечара даўжэй чым звычайна затрымалася кагорта аматарак кветак – Зіна Белякова, Жэня Бярэйшык ды Зіна Дайнека пры Раіне Ш. і яе альпійскае горцы, у якую дагэтуль так і не ўмураваныя камяні, адмыслова прывезеныя сваякамі-музыкамі ажно з айстрыйскіх Альпаў.

Гаспадар суседняй сядзібы Іван Бярэйшык праходзіў поруч і не ўстрымаўся: – Што гэта ў вас, жанкі, за чарговая нарада? – У нас кансіліум па ландшафтным дызайне! – з гонарам адгукнулася адна з кветкаводак.

– У вас тут не кансіліум, а канвульсіум! – іранічна ўдакладніў Іван.

20 верасня 2007 года.

Нашы даты

Выступаў Уладзя разам з бардам Зьмітром Бартосікам і ягоным малодшым калегам Паўлам Кузічам на літаратурна-мастацкай імпрэзе ў Смалявіцкай школе № 3.

“Колькі гадоў, – спытаўся ў старшакласнікаў, – вашым родным Смалявічам?” І пачуў у адказ нясмелыя выгукі: “Сорак…”, “Шэсцьдзесят…”!

Прыкра і балюча было, бо насамрэч вядомыя Смалявічы больш за пяць з паловаю стагоддзяў. Прынамсі, першая пісьмовая згадка пра іх датуецца ажно 1448 годам! Вядомы быў горад спачатку як уласнасьць крэўскага намесніка Алёхны Даргіевіча. Пазней належаў ён выдатнаму ваяру Канстанціну Астрожскаму, славутым магнатам Радзівілам, імперскім графам Вітгенштэйнам і князям Гагэнлоэ…

Мімаволі згадаліся культуртрэгерскія словы ўраджэнца Яраслаўшчыны, колішняга дырэктара БелАЗа Паўла Марыева пра князя Багуслава Радзівіла: ”Навошта нам гэты паляк?! Гісторыю Жодзіна трэба весьці з канца пяцідзесятых гадоў, ад таго часу, як сюды прыехалі мы і пачалі будаваць аўтазавод!”

Колісь бальшавікі былі больш шчодрыя і дазвалялі беларусам лічыць сваю гісторыю ад іхняга дзяржаўнага перавароту, ад так званай Кастрычніцкай рэвалюцыі…

7 лістапада 2007 года.

Душа і страўнік

Філалагіня-беларусістка Ірына Дубянецкая атрымала яшчэ адну найвышэйшую адукацыю ў Лондане, бліскуча абаранілася, і сёння ёсць доктарам багаслоўя.

Падчас вучобы ў англійскае сталіцы адна яе калежанка вырашыла з’ездзіць на годзік як місіянерка ў былую брытанскую калонію – у далёкую і загадкавую Індыю.

Сумнавата і цяжкавата даводзілася ёй там па першым часе, а таму вырашыла яна набыць сабе ў жытло якую-небудзь жывёліну-сябра.

Пайшла на базар і прыгледзела ў тамтэйшых гандляроў вельмі сімпатычнае і, як ёй падалося, ласкавае кацянятка.

“Вось, – падумала яна, – будзе мяне гэтае божае стварэнне сустракаць у доме, будзе церціся каля ног, будзе вуркатаць, як лягу адпачываць. А я буду даглядаць яго, карміць малаком святых кароў…”

Але як толькі гандляр атрымаў ад яе належныя рупіі, дык тут жа – хрусь! – і скруціў таму кацянятку галаву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уладзевы гісторыі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уладзевы гісторыі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Сіўчыкаў - Высакосны год [Хоку і танка]
Уладзімір Сіўчыкаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Садоўскі - 1813 (зборнік)
Уладзімір Садоўскі
Уладзімір Сіўчыкаў - Бювар (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Уладзевы гісторыі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Уладзевы гісторыі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x