Франц Сіўко - Эдэм (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Эдэм (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эдэм (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эдэм (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі прыпавесці вядомай трылогіі «Удог», якія адлюстроўваюць праявы ментальнасці айчыннага грамадства, экзістэнцыйныя варункі яго культурна-этнічных трансфармацый на пераломных гістарычных этапах; апавяданні – мастацкая інтэрпрэтацыя досведу пісьменніка ад назіранняў і роздуму над жыццёвымі з’явамі і калізіямі дзён прамінулых і дня сённяшняга; эсэ – вынік сузірання і філасофскага аналізу.

Эдэм (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эдэм (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Франц Сіўко

Эдэм

Прыпавесці, апавяданні, эсэ

© Сіўко Ф. І., 2014

© УП «Мастацкая літаратура», 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Прыпавесці

Удог

Трылогія

Угліс

1

1570

Падпал

Апрычнікі наляцелі ўначы. Агаласілі пустыя вулкі страхавітымі воклічамі і гіканнем, паўрываліся ў хаты, павыцягвалі сонных местачкоўцаў на пляц перад управаю. Там, акружыўшы з усіх бакоў і весела пазвэнькваючы шаблямі ў чаканні хуткай забавы, пратрымалі на марозе да раніцы. А як толькі небасхіл заірдзеўся і заіскрыўся пад промнямі сонца снег на вежах касцёла і царквы, пачалася калатнеча.

Першым схапілі высокага, з шырокімі, на буслінае крыло ў лёце, плячамі ліцвіна-гандляра. Трое апрычнікаў наваліліся на асілка ззаду, накінулі на шыю вяроўчыну, прыгнулі долу. Кабета з дзіцем, жонка ягоная, кінулася да мужа, каб памагчы бараніцца, але яе збілі з ног, штурхнулі ў сумёт. Затым успаролі шаблямі на мужчыне вопратку, падвялі да атамана.

– Падпал яму! – гукнуў той і істэрычна, па-бабску зарагатаў.

Гандляра павалілі на снег, пачалі вадзіць галаўнямі па пасінелым ад сцюжы целе.

– Ім таксама! – тыцнуў пальцам у знямелы ад страху натоўп атаман. – Усім падпал!

Праз паўгадзіны пляц нагадваў бойню. Прынаджаныя пахам гарэлай чалавечыны груганы цярпліва застылі на дрэвах у чаканні зыходу катаў. А тыя збіліся ў гурт, раіліся, што б прыдумаць яшчэ.

– Утапіць, вось што! – гаркнуў атаман. – Да саней – і ў раку!

Апрычнікі папрывязвалі паўжывых мужчын да вазкоў, навыперадкі памчаліся да ракі. Жанок і дзяцей згрузілі на астатнія вазкі, павезлі следам.

На мосце паблізу кляштара спыніліся. Палова апрычнікаў узброіліся сякірамі, пабеглі на раку прабіваць палонкі, палова засталіся наверсе. Калі палонкі былі прабітыя і вада хлынула з-пад лёду на снег, тыя, што засталіся на мосце, паадвязвалі безуладныя, знявечаныя целы мужчын, з рогатам паскідвалі іх у раку. Тое самае зрабілі з жанчынамі і дзецьмі. Некаторыя з ахвяр не патраплялі ў палонкі, да іх падбягалі апрычнікі, ссоўвалі пад лёд. Тых, што і ў палонках працівіліся смерці, дабівалі шаблямі.

Калі патапілі ўсіх, рушылі да кляштара па манахаў. Іх таксама згрузілі на сані, павезлі да моста і паўжывых ад пярэпалаху паскідвалі на дол. Затым хаўрус рушыў у другую, бяднейшую частку мястэчка. Жыхары яе, галоўным чынам адзінаверцы апрычнікаў і жыды, баючыся нечаканых прыхажаяў, пахаваліся дзе хто мог. Іх павыцягвалі са сховаў, змардавалі да непазнавальнасці, пасеклі шаблямі. А напрыканцы, разгарачаныя крываваю вольніцай, перабілі ўвесь статак і папалілі будынкі. І тут успомнілі нарэшце пра іншаземцаў, што хаваліся ў найдалейшым канцы мястэчка, за ракой.

Ваявода, а з ім паўтары сотні ваяроў, супакоеныя абяцанкаю бесперашкоднага вяртання на радзіму, выйшлі насустрач пераможцам.

Іх, сапраўды, адпусцілі. Атаман уласнаручна адарыў кожнага футрам, потым загадаў падначаленым праводзіць да гасцінца. А перад тым паднёс, у дадатак да футраў, па гарнцу ягад.

– Удог, вашества, вкусно есть!

– Godu, jakże, wiemy, [1] Году, як жа, ведаем (пол.). – дзякавалі адарантам пераможаныя і жартам нібыта дадавалі: – Наступным разам мы першыя паямо, і тады пабачым, хто каго адолее.

І тыя, і другія пайшлі, а прыпарушаная студзеньскім снегам зямля доўга яшчэ чырваніла, сцінаючыся ад жаху, крывёю ахвяр і сокам абшкуматаных згаладнелымі вуснамі нетутэйшых ягад.

2

1798

Крайна

І пітво палёгкі не прынесла, наадварот, прыступ млоснасці ўзмацніўся. «Можа, ад лямпы, – падумала Любаша. – Вунь як газаю смярдзіць». Паспрабавала дацягнуцца рукой да шафачкі над узгалоўем, каб выкруціць кнот, але не здолела: перашкаджала рабрына ложка.

Яна прыўзняла плечы, паволі, пядзя за пядзяю намацала далонню паверхню шафачкі, тыцнула пальцамі ў падстаўку. Лямпа гайданулася, саслізнула з падстаўкі і захрасла ў прамежку між столікам і рабрынай. Любаша памкнулася дастаць яе, каб паставіць зноў на стол, але не паспела: узмацніліся схваткі. Боль абхапіў жывот, працяў паясніцу, ірвануўся ўгору, да грудзей. Яна хацела крыкнуць, каб паклікаць пакаёвак, ды было запозна. Лямпа гахнула на падлогу, смярдзючая лужына газы разлілася пад узгалоўем. Языкі агню слізганулі па сцяне, перакінуліся на ложак. Любаша шырэй раскрыла рот, напружылася ўсім целам, паспрабавала выпхнуць з сябе боль. На гэты раз моцы хапіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эдэм (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эдэм (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Эдэм (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Эдэм (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x