Франц Сіўко - Эдэм (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Эдэм (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эдэм (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эдэм (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі прыпавесці вядомай трылогіі «Удог», якія адлюстроўваюць праявы ментальнасці айчыннага грамадства, экзістэнцыйныя варункі яго культурна-этнічных трансфармацый на пераломных гістарычных этапах; апавяданні – мастацкая інтэрпрэтацыя досведу пісьменніка ад назіранняў і роздуму над жыццёвымі з’явамі і калізіямі дзён прамінулых і дня сённяшняга; эсэ – вынік сузірання і філасофскага аналізу.

Эдэм (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эдэм (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адчайны, патрабавальны дзіцячы покліч узняўся пад столь, агаласіў паўсонны будынак. З калідора данёсся тупат, пакаёўкі Мар’я і Гапа паказаліся ў дзвярах. Але Любаша іх ужо не бачыла. Тарганулася раз і другі на прасціне, ціха ўскінула ўгору руку і тут жа апусціла яе долу. Пакаёўкі падбеглі да яе, разагналі дым рукамі, узяліся збіваць агонь. Немаўля ва ўзножжы зноў заквіліла. Мар’я, старэйшая і больш дасведчаная, памкнулася да яго, хуценька перагрызла зубамі пупавіну.

Лекар Фокс жвава выскачыў з экіпажа, імкліва падняўся па прыступках на шырокі, упрыгожаны чатырма ружовымі вежамі ганак графскага дома.

– Нарэшце! – выгукнула з палёгкай Марыя Іпатаўна і кінулася яму напярэймы. – Сюды, пане Эдгар!

Любаша, белая, з пасамі воглых валасоў на лбе, нерухома ляжала на ложку.

– Выйдзіце ўсе!

Дзеўкі, а з імі і графіня выйшлі з прапахлага дымам пакоя, збіліся гуртам у калідоры.

Праз колькі хвілін са спальні зноў пачуўся голас лекара. Марыя Іпатаўна распіхнула чалядніц, рынулася на яго.

– Дзяўчынка. – Фокс няспешна памыў рукі, выцер іх ручніком. Затым падышоў да Любашы, узяўся мацаць пульс.

– Графіня!

Марыя Іпатаўна, якая дагэтуль утрапёна глядзела на немаўля, рэзка выпрасталася. Адна з пакаёвак, здагадаўшыся, што да чаго, узахліпкі загаласіла.

Прыадчыненае акно расхінулася насцеж, натужліва скаланулася шыбінай.

– Затохлася, – зніякавелым голасам прамовіў Фокс.

Марыя Іпатаўна схапіла з шафачкі люстэрка, паднесла да вуснаў Любашы.

Спэцканая рaгамі сажы люстраная паверхня маўчала.

Граф Андрэй Мікалаевіч, саракагадовы мужчына з доўгімі, па модзе, бакенбардамі, сядзеў у кабінеце, гартаў паперы. У фатэлі насупраць Марыя Іпатаўна займалася пруткамі.

– Дрэнь усё!

– Што такое, Андрэй? – па твары графіні прабег цень заклапочанасці.

– Горш не бывае. Собіла мне даверыцца гэтаму Козыраву. Усё абы-як, да ручкі дабіў маёнтак. На, сама паглядзі.

Графіня колькі хвілін няўцямна глядзела на паперы.

– Што гэта? Я нічога не разумею. Растлумач даходліва.

– Табе з Алёшам давядзецца пераехаць у Крайну, вось што.

– Мне? – у голасе Марыі Іпатаўны прагучалі і страх, і нязгода. – А ты?

– Тут застануся, – ціха, але цвёрда сказаў граф. – У мяне месца тут, сама ведаеш, як нялёгка яно дасталося. – Ён падышоў да жонкі, узяў за руку. – А ты разумніца, хутка навядзеш там парадак.

– Ці здолею я?

– Здолееш. Фелікса Дыбу, тубыльца, замест Козырава возьмем правіць, і ўсё наладзіцца.

– Хто такі Дыба?

– З ліцвінаў пераселеных. Ён у Крайне ўжо. Не бойся, ён хоць і з паўстанцаў, чалавек памяркоўны. І галоўнае – працавіты.

Графіня ўздыхнула. Ад’езд з горада, ад дабротаў, да якіх прывыкла змалку, яе палохаў. Але пярэчыць мужу не хацелася, і яна пайшла на хітрасць.

– А з Пелагейкай што?

– З Пелагейкай? – Андрэй Мікалаевіч на хвіліну задумаўся. За лёс дзяўчынкі, бацька якой, ягоны бесталковы стрыечны брат-няўдаліца, згінуў падчас бойкі з-за нейкае жанчыны, а маці, выхавацелька іх адзінага з Марыяй Іпатаўнай сына Алёшы, памерла пры родах, ён, чалавек чуллівы і сумленны, адчуваў адказнасць не меншую, чым за лёс уласнага сына.

– Два месяцы дзіцяці, хай бы акрыяла, – даводзіла сваё Марыя Іпатаўна.

– Няхай будзе па-твойму, – задаволены, што ўрэшце перамога, хоць і з пэўнымі саступкамі, засталася за ім, пагадзіўся граф. – Падрасце дзеўка, па вясне выпраўлю з нянькаю да вас у Крайну. А можа, і сам к таму часу перабяруся.

– Добра, Андрэй, як скажаш.

Марыя Іпатаўна ўстала, пайшла да дзвярэй.

У бальнай зале дзевяцігадовы Алёша раскрэсліваў крэйдаю на падлозе квадрацікі для гульні ў класы.

– Плача, чуеш, мама? – сказаў і схаваў за спінаю перапэцканыя крэйдай рукі.

Сапраўды, зверху, з-за галерэі, за якою адразу знаходзіўся дзіцячы пакойчык, даносіўся манатонны і працяжны, як скавытанне шчанюка, голас немаўляці.

Марыя Іпатаўна моўчкі прайшла паўз сына. Дзіцячага плачу яна заўсёды не любіла, а зараз, пасля непрыемнай размовы з мужам, і наогул не жадала чуць.

Дзяўчынка ікнула, зацерабіла ў паветры лыткамі, гарэзліва пацягнулася рукамі да сцяны, дзе вісела мапа.

– Бач ты, вучонаю будзе наша Пелагейка. – Палашка цмокнула малую, расшпіліла на грудзях кофту. Немаўля торкнулася вуснамі ў набрынялую грудзіну, смачна зацмокала.

У пакой увайшла Марыя Іпатаўна. Яна была апранута па-дарожнаму, у вачах свяцілася незадаволенасць.

– Не плача?

– Не. – Палашка пачціва ўсміхнулася. – Вось толькі рукі ўвесь час чамусьці да мапы цягне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эдэм (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эдэм (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Эдэм (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Эдэм (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x