Франц Сіўко - Эдэм (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Эдэм (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эдэм (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эдэм (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі прыпавесці вядомай трылогіі «Удог», якія адлюстроўваюць праявы ментальнасці айчыннага грамадства, экзістэнцыйныя варункі яго культурна-этнічных трансфармацый на пераломных гістарычных этапах; апавяданні – мастацкая інтэрпрэтацыя досведу пісьменніка ад назіранняў і роздуму над жыццёвымі з’явамі і калізіямі дзён прамінулых і дня сённяшняга; эсэ – вынік сузірання і філасофскага аналізу.

Эдэм (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эдэм (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Фелікс!

Дыба кінуў сякеру, якою узяўся ўжо абчэсваць бервяно, падышоў да яго.

– Марыя Іпатаўна хоча ў Італію з’ездзіць, як ты на тое глядзіш? Бюджэт вытрымае наш?

– Вытрымае, не хвалюйцеся. – Дыба засмяяўся, затуліў вочы рукою ад сонца, падаўся да цесляроў.

Дарога далася нялёгка. Доўгія стаянкі, рамонт экіпажа, перапады тэмпературы – усё патрабавала цярплівасці і фізічнай загартоўкі.

На дзіва, Пелагея, за якую баялася графіня, аказалася нават больш трывалай, чым яна сама. Сядзела побач з Міхеем на козлах, утрапёна сачыла за мясцовасцю і час ад часу рабіла на мапе нейкія пазнакі. Рэкі і рэчкі, азёры, балоты – нішто не заставалася ёю незаўважаным, усё рабілася прадметам тапаграфічных вышукаў. І калі 20 траўня ўзбіліся ўрэшце на Апіеву дарогу, мапа нагадвала ссечаную дробам мішэнь.

Вечны горад сустрэў іх сонечнымі промнямі. Час летняе задухі яшчэ не пачаўся, і паветра было свежае і лагоднае. Старая сіцылійка, у якой спыніліся па рэкамендацыі адной княгіні, далёкай сваячкі Андрэя Мікалаевіча, за памяркоўную плату саступіла падарожніцам тры прасторныя, упрыгожаныя пад старасветчыну пакойчыкі.

Калі графіня часам адчувала сябе няёмка з-за немагчымасці харчавацца на шырокую нагу, дык Пелагею гэта зусім не бянтэжыла. Піца, якую гатавала ім кухарка сіцылійкі, яе задавальняла цалкам, і яна час ад часу, каб пацвеліць цётку, брала з сабою на вуліцу колькі кавалкаў.

Першы тыдзень прысвяцілі агляду форумаў. Заімшэлыя, паўразбураныя пабудовы Пелагеі не спадабаліся. Затое слон на пляцы Мінервы выклікаў гэткую буру эмоцый, што Марыя Іпатаўна вымушана была зрабіць ёй заўвагу.

Напрыканцы другога тыдня наведалі ватыканскія музеі. Пабыць за экскурсавода ўзахвоцілася дачка гаспадыні Лаура. Яна збольшага гаварыла па-крайнаўску, да таго ж няблага арыентавалася ў экспазіцыях.

Велізарная колькасць жывапісу вельмі хутка стаміла падарожніц. Затое ўсё кампенсавалася ў галерэі мапаў. Ледзь трапіўшы ў яе, Пелагея знерухомела ў здранцвенні перад выяваю-боцікам і абрысамі выспаў наўкола яе. Трыццаць дзве мапы ў сучасным і старажытным выглядзе літаральна заваражылі яе, так што Марыі Іпатаўне давялося нават вяртацца па пляменніцу з наступнае залы.

– Пелагея, што такое?

Дзяўчына схамянулася, неахвотна пасунулася следам за графіняй у накірунку Сікстынскай капліцы.

У капліцы было тлумна.

Пелагея прыхінулася плячом да перагародкі, зірнула ўгору. Біблейскія персанажы цьмяна паблісквалі аголенымі торсамі ды тварамі паўз тоўшчу векавога друзу. Пра асобных яна чула яшчэ ў Крайне – ад дзяка. А вось імя мастака, які ўсю гэтую прыгажосць ладзіў, як ні намагалася, хоць дзяк, памятала, і казаў, узгадаць не магла. Адзінае, што ведала дакладна, дык гэта тое, што маляваў ён стоячы ці седзячы з задзёртаю галавою на падстаўках пад самым плафонам, так што вада і фарба ручаямі ліліся небараку на бараду і ў вочы.

Зала была раздзеленая ўпоперак перагародкай.

– Тут папу выбіраюць, – патлумачыла Лаура. – Вунь уваход. Яго замуроўваюць, а ў каміне разводзяць агонь. Размуроўваюць, як дым пасвятлее.

Працэдура падалася Пелагеі цікавай, яна нават пакратала дзверы рукамі. І хуценька пайшла прэч з памяшкання. Хацелася есці, ды тут, у музеі, жаваць піцу было неяк няёмка.

Кожны дзень прыносіў новую хвалю спёкі, і Марыя Іпатаўна, баючыся, каб Пелагеі не зрабілася блага, вырашыла вяртацца дахаты. 14 чэрвеня накуплялі правіянту і прэзентаў для графа і ягонай сястры, апошні раз выправіліся ў вандроўку па горадзе.

– Купі сабе што-небудзь на памяць, – сказала графіня і спынілася ля крамы з біжутэрыяй.

– Добра. – Пелагея ўзяла грошы і, як толькі Марыя Іпатаўна адвярнулася, шмыганула ў дзверы побач.

Праз пяць хвілін яна вярнулася.

– Вось, купіла, – сказала весела і разгарнула новенькую, з пахам друкаркі, мапу Італіі.

5

1817

Павэлак

(з этнаграфічных запісаў сябра гуртка «Шубраўцы» Віленскага ўніверсітэта Юльяна Пачопкі для «Брукавых ведамасцяў» [3] Выданне гуртка «Шубраўцы» (1817–1822 гг.). )

Усякая трасца на чалавека, ага. Тыфус табе, а то ўвосень скуллё ўкашацца. Ну, і лечыш цыбулінай. Прыкладзеш нанач – раненька, глядзіш, і прарвець. А знак усё адно астанецца. І ўсё на беднага. Пан, як што, ляжаць і ляжыць сабе. А ты роб.

Посля вайны дужа хварэлі. Мерцвякоў усюдых, як блох тых, было, па ямах засыпалі. Каторых палілі. Тыфус узняўся, а тады й крываўка. Сем’ямі касіла. Страшна. На двор выйдзеш і дрыжыш, каб ад суседзяў не пераляцела. Мае бацькі і дзве сястры з крываўкі паўміралі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эдэм (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эдэм (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Эдэм (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Эдэм (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x