Уладзімір Садоўскі - 1813 (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Садоўскі - 1813 (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

1813 (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1813 (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе змешчана навэла «1813» і пяць апавяданняў.
Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі – дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі – прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

1813 (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1813 (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Брат Крыштоф змоўк. Ён узяў келіх з віном і напалову асушыў яго. Некалькі хвілін у гасцёўні замкавага палаца панавала мёртвая цішыня.

– Прывід маскоўскага цара! Я ў гэтыя казкі не веру, – парушыў маўчанне бадзёры дзядзькаў голас. – Сёлета такая сцюдзёная зіма, што ніякіх праклёнаў не трэба. Перамарозіліся гэтыя французы, адступаючы, вось і сканалі.

– Пэўна, так яно і было, – прамовіў плябан.

Далей гаворка пайшла пра больш паўсядзённыя рэчы. Дзядзька скардзіўся на суровае надвор’е і турбаваўся, ці стане яму запасаў да канца маразоў. Брат Крыштоф распавядаў пра асаблівасці кляшторнай гаспадаркі. Міхал расказваў байкі са сталічнага жыцця. Так незаўважна для ўсіх надышла ноч. Госці пачалі пазяхаць, і гаспадар загадаў Шыдлоўскаму правесці манахаў у пакоі, дзе яны змогуць пераначаваць. Міхал таксама падняўся з-за стала, развітаўся і пайшоў у свой кабінет.

Ідучы калідорам, Міхал спаткаў кашталяна, які размаўляў з манахам – братам Валянцінам. Усёй гутаркі Агінскі не заспеў, але краем вуха пачуў, што адказваў Шыдлоўскаму брат-трынітарый: – Я не знайшоў там ніводнага кавалка цела. Пуста. Яны зніклі без следу.

* * *

Зіма імкліва губляла пазіцыі. Халады змяніліся доўгачаканай адлігай. Штодня станавілася цяплей, і сонца, што раней толькі свяціла, цяпер добра прыпякала. З палёў паступова пачаў сыходзіць снег, ад чаго ўсе навакольныя дарогі ператварыліся ў брудныя ручаі. Лясы, вызваліўшыся ад марознай скаванасці, сустракалі першыя павевы цёплых заходніх вятроў ветлівым шапаценнем галінак. У паветры лунаў дух вясновага адраджэння.

Міхал Клеафас Агінскі гасцяваў у дзядзькі трэці тыдзень. У хуткім часе граф збіраўся пакінуць замак і выправіцца дадому. Пра гэта ён напісаў у Санкт-Пецярбург жонцы. Міхал не губляў сувязі са сталіцай – амаль штодзень ён пісаў лісты і адсылаў іх з пасыльным на найбліжэйшую паштовую станцыю ў Будслаў. Конюх на старым Бакасе спраўляўся з гэтай задачай за светлавы дзень, і да заходу сонца ў руках графа з’яўлялася новая карэспандэнцыя з Пецярбурга.

Міхал сядзеў за бюро ў сваім пакоі і завяршаў чарговае пасланне да жонкі. Граф любаваўся заходам сонца праз вузкае акно, калі пачуў гоман, што даносіўся з унутранага дворыка замка. «Пэўне, Ерамей са станцыі вярнуўся», – падумаў Агінскі. Ён падняўся, накінуў на плечы жупан і спусціўся ўніз. На двары Міхал убачыў вершніка на кані, якога шчыльна абступілі людзі. Агінскі пазнаў старога Бакаса. Конь быў неспакойны, ён гучна чмыхаў і часта пераступаў нагамі. Мужчыны з дваровых дапамагалі конніку спусціцца, а жанчыны жаласліва галасілі. Граф падышоў бліжэй.

– Нясіце яго ў палац! – загадаў Шыдлоўскі.

Двое з Ерамеем на руках прайшлі міма Міхала. Конюх быў цяжка паранены. Ягоная правая калашына ўся набрыняла крывёй. Чырвоная вадкасць вялікімі кроплямі падала на дваровы брук. Хлопец стагнаў і нешта мармытаў сабе пад нос.

– Ён цапнуў мяне. Цапнуў. За нагу. Цапнуў, – данеслася да графа.

– Ды хто ён? Адкажы ты, – гучна спытаў кашталян.

– Француз! Цапнуў мяне. Шалёны француз, – енчыў Ерамей.

– Які такі француз? Сабака французскі?

– Француз! Ён мяне цапнуў! – працягваў лапатаць конюх.

Ерамея прыцягнулі на кухню, дзе паклалі на лаву каля цэбара з вадой. Шыдлоўскі, які ўзяў на сабе абавязкі лекара, загадаў слугам набраць кіпню, падаць медавухі і прынесці які-колечы чысты інструмент. Загад быў выкананы адразу ж. Спачатку кашталян уліў чарку ў перасохлыя вусны Ерамея, потым узяў нажніцы і адрэзаў набрынялую крывёй калашыну, каб агледзець рану. На сцягне конюха барвавеў глыбокі след ад укусу. Нечыя зубы пракусілі скуру і адарвалі шматок мяса. Уся нага конюха была чорнай ад крыві, і крывацёк яшчэ не прыпыніўся. Шыдлоўскі вяроўкай туга перацягнуў сцягно над ранай, узяў змочаную анучу і пачаў абмываць месца ўкусу.

– Гэта не сабачая хватка, – здзіўлена прагаварыў кашталян. Конюх усхліпваў і якатаў.

Калі ўдалося спыніць кроў, рану перавязалі, а пацярпелага перанеслі на ложак. Ерамею стала лепш, ён супакоіўся і змог нарэшце расказаць, што здарылася: – Французскі салдат. Ён выйшаў з лесу. Адзін. У драным мундзіры, без шапкі. Я не паспеў ачомацца, як ён кінуўся да мяне і ўхапіўся за нагу. Ён цапнуў мяне зубамі. Проста як сабака. Зусім ашалеў. Я закрычаў. Бакас спудзіўся і даў драпака. Француз застаўся там на дарозе. Я не глядзеў, можа, ён зноў у лесе схаваўся, – голас хлопца зрываўся і дрыжаў.

Конюха пакінулі адпачываць аднаго. Неўзабаве стан хлопца пагоршыўся. Пакаёўка, якая прыносіла яму вады, паведаміла, што ў таго гарачка. Бліжэй да ночы Ерамея пачало ліхаманіць. Ён увесь час пакутліва варочаўся і трызніў. Гаспадар, які не адыходзіў ад ложка конюха, вырашыў з раніцы паслаць некага да манахаў-трынітарыяў па дапамогу. Міхал, якому таксама было не абыякава здароўе Ерамея, выклікаўся паехаць у мястэчка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1813 (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1813 (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «1813 (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «1813 (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x