Уладзімір Садоўскі - 1813 (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Садоўскі - 1813 (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

1813 (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1813 (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе змешчана навэла «1813» і пяць апавяданняў.
Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі – дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі – прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

1813 (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1813 (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ехаў па мястэчку, і вочы мае напаўняліся слязьмі. Ты ведаеш, родная, што падчас душэўных узрушэнняў я больш здольны да стварэння музыкі. Але тая мелодыя, што нараджалася ў маім сэрцы, калі я глядзеў на разбурэнні, – не для старонніх слухачоў. Яна назаўжды застанецца са мною, разам з маім смуткам і болем.

Ля паскубанага гарматамі кляшторнага будынка я пабачыў натоўп. Манахі-трынітарыі, якія заставаліся ў мястэчку на працягу ўсёй вайны, зладзілі там раздачу гарачай поліўкі. Нешматлікія выжылыя местачкоўцы ціснуліся бліжэй да цеплыні вогнішчаў. Гэта быў адзіны светлы прамень сярод цемры расчараванняў. Я рашыў выказаць падзяку манахам за іх самаадданасць ад свайго імя і ад імя імператарскай улады, якую я, па вялікім рахунку, тут прадстаўляў. Зрэшты, у той момант турбаваць манахаў я не захацеў і пастанавіў здзейсніць сваё рашэнне ў больш афіцыйнай абстаноўцы.

Я вярнуўся ў замак засмучаны. Шыдлоўскі дапамог мне выбрацца з сядла і завесці Бакаса ў стойла. Я сказаў кашталяну, што не буду абедаць, і яшчэ папрасіў не турбаваць мяне некалькі гадзін. Потым падняўся ў свой пакой і доўга праляжаў на ложку без сну сам-насам са сваімі пачуццямі. Спусціўся ў гасцёўню я толькі пад вечар, тады, калі там ужо рыхтавалі стол да вячэры. За ежай я падзяліўся сваімі ўражаннямі з дзядзькам і нарэшце змог падрабязна распытаць яго пра жыццё падчас вайны…»

Міхал у задуменні паглядзеў у акно. Хвіліну ўзіраўся ў далягляды, а затым абмакнуў пяро і прыпісаў яшчэ колькі словаў на аркуш. Потым акуратна склаў аркушыкі ў каперту. Разагрэў над полымем свечкі кавалак сургучу і запячатаў ліст, пакінуўшы пярсцёнкам адбітак. Пакуль сургуч застываў, Агінскі зноў пракруціў у галаве падзеі ўчорашняга дня. Была адна рэч, пра якую Міхал вырашыў пакуль не казаць жонцы ў лісце, каб не засмучаць яе яшчэ больш.

Учора пасля вячэры Міхал разам з дзядзькам прайшлі ў бібліятэку. Вялікае памяшканне было застаўлена шафамі з кнігамі. Ля супрацьлеглай да ўваходу сцяны было абсталявана месца для чытання і прыватных размоваў. Два глыбокія фатэлі і столік месціліся побач з галандскаю печкай, аздобленай кафляй. У каміне ўжо разгараліся паленцы, а на століку быў пакінуты падсвечнік з запаленымі вогнікамі. Дзядзька жэстам паказаў Міхалу на стары пашарпаны фатэль, які ў цьмяным святле свечак выглядаў яшчэ больш-менш прыстойна. Міхал пазнаў гэты гарнітур – за масіўным столікам з граніту яны з дзядзькам калісьці адгулялі не адну партыю ў шахматы.

– Міхале, я бачу, што ты ўжо трохі ачуняў ад пабачанага, – пачаў дзядзька. – Сапраўды, наш край зведаў шмат гора.

– Так, гэта было жахлівае відовішча.

– Але гэта далёка не ўсе разбурэнні, што… – дзядзька на імгненне задумаўся. – Ведаеш, Міхале, не хацелася б сёння яшчэ больш вярэдзіць табе душу, але скажу як ёсць: наша сядзіба ў Залессі згарэла.

– Як? – у Міхала заняло дых ад такой навіны. Сядзібы, дзе граф пражыў з сям’ёй амаль дзесяць гадоў, дзе нарадзіліся ягоныя тры дачкі і дзе ён напісаў свае найлепшыя музычныя творы, больш не існуе?

– У пачатку зімы. Падпал, ці праз чыюсьці нядбайнасць, я не ведаю. У Залессі ад моманту, як вы з’ехалі ў Пецярбург, стаялі французскія войскі. Магчыма, пры адступленні хтосьці дадумаўся спаліць сядзібу.

Ці гэта была гульня ценяў у паўзмроку, ці напраўду так было, але Міхалу падалося, што на словах пра сталіцу Расійскай імперыі твар дзядзькі сказіўся ў грэблівай грымасе.

– Але чаму вы не паведамілі мне раней! – пасля наведання дзядзькі ў Маладэчне Міхал планаваў заехаць і ў Залессе, але цяпер яму трэба было перагледзець свой маршрут.

– Я сам пабываў там толькі месяц таму і пабачыў усё на ўласныя вочы. Цэлы застаўся хіба мураваны млын.

– Калі б я ведаў пра гэта, я б папрасіў кампенсацыі з дзяржаўнай скарбніцы на аднаўленне сенатарскай маёмасці. Я б прыехаў сюды з калежскім рэгістратарам царскай канцылярыі, і мы б разам падлічылі суму стратаў… – Міхал, які ўжо жвава прыкідваў у галаве план дзеля аднаўлення сядзібы, раптам запнуўся, пабачыўшы выраз твару дзядзькі.

– Не, Міхале, мне ад твайго цара дапамогі не трэба, – стары граф падняўся з фатэля і рушыў да выхаду. – Позна ўжо, пайду спаць, – кінуў ён праз плячо не азіраючыся.

Міхал застыў агаломшаны. З аднаго боку, яму было сорамна за тое, што ён прапанаваў старому інсургенту дапамогу ад тых, з кім дзядзька ў свой час змагаўся. З другога боку, ён сам свядома абраў гэты шлях супрацоўніцтва з імперскімі ўладамі, бо лічыў, што так ён будзе мець значна больш магчымасцяў для дапамогі Радзіме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1813 (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1813 (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «1813 (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «1813 (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x