Кастусь Травень - Маўчы і будзь хітрым (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Травень - Маўчы і будзь хітрым (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчы і будзь хітрым (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кніжцы апавяданняў «Маўчы і будзь хітрым» падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства ідуць ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураюцца папярэднія алгарытмы існавання.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Маўчы і будзь хітрым (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось да гэтага артадокса праз некалькі месяцаў і павінен быў прыйсці здаваць сучасную гісторыю «Таварыш Маўзер».

Кандыдат навук – ён нядаўна абараніў кандыдацкую на модную цяпер тэму «Сталінскія рэпрэсіі падчас калектывізацыі» – Арсен Аляксеевіч быў першай сур’ёзнай перашкодай на пераможным дагэтуль жыццёвым шляху Змітра. Упершыню сустрэўшыся на семінары, яны адразу неўзлюбілі адзін аднаго. Тады ён, адказваючы на пытанне, як заўсёды, пачаў гаворку на роднай мове.

– Что вы сказали? – раптам жвава і зацікаўлена перапытаў дацэнт у Змітра.

– Чалавечым языком… – сказаў нехта са студэнтаў за спінай выкладчыка.

– Jeder kann fur sich etwas Passendes finden, [6] Jeder kann fur sich etwas Passendes finden (ням.) – «Кожны можа знайсці сабе тое, што яму падыходзіць». – дадаў нечакана Зміцер.

Арсен Аляксеевіч уважліва зірнуў на яго і валадарна прамовіў: – Студэнты, што не валодаюць рускім языком, не могуць разлічваць на станоўчую адзнаку на маім экзамене, на дзяржэкзамене ці абароне дыпломнай.

Пятак паглядзеў у вочы Змітру і ў адказ атрымаў нязломны позірк. Позірк быў не толькі цвёрдым і мужным – ён быў разумны. І гэты разумны позірк стрымана вывучаў дацэнта з цвёрдай ураўнаважанасцю перакананага ў сабе чалавека. Пэўна, гэтак маладая і дзёрзкая анаконда сыта глядзіць на самаўпэўненага пацука, што страціў рэальнае ўспрыманне сучаснасці. Цяпер у глыбіні гэтага позірку дацэнт убачыў сваё пацучынае адлюстраванне.

Арсен Аляксеевіч перасмыкнуў плячыма, быццам афіцэрскія пагоны ўсё яшчэ ціснулі на ягоныя плечы, і, павярнуўшыся, пайшоў да кафедры, помсліва разважаючы, што праз пяць месяцаў ён аддзячыць на іспытах гэтаму маладзёну-выдатніку за ягоныя паводзіны і ягоны позірк. Перакананасць юнака не збянтэжыла выкладчыка. Апошнія гады кар’ера дацэнта шпарка рухалася ўверх.

…Асэнсаваўшы словы Алеся, Зміцер напоўніцу адчуў будучую небяспеку. Ён уважліва, вельмі спрасавана ўзважыў тую цяжкасць, што нечакана вымалявалася перад ім.

На лекцыях і семінарах дацэнт трымаўся ветліва і не чапаў Змітра, які не верыў усталяванаму зацішшу. Асэнсаваўшы псіхалогію помслівых людзей, ён зразумеў, што крыніца помслівых паводзін асобы знаходзіцца ў межах звычайнай барацьбы за выжыванне. Помста – не рыса характару, а сродак выжывання. На ўсялякі выпадак Зміцер пачаў цярпліва адсочваць усе галіны дзейнасці дацэнта Пятакова.

…Акрамя выкладчыцкай працы, дацэнт удзельнічаў у шматлікіх камісіях і нават узначальваў міждзяржаўны звяз універсітэтаў двух братніх народаў. На травеньскія святы мелася адбыцца ўрачыстае паседжанне чальцоў гэтага хаўрусу, і ва універсітэце разгортвалася вялікая праца па падрыхтоўцы сумеснага святкавання. Злыя языкі казалі, што пры ўдалым ажыццяўленні гэтага мерапрыемства Пятакоў, пэўна, ужо прафесар, узначаліць адзін са сталічных універсітэтаў.

Будучы старшынёй руска-беларускага звязу гісторыкаў, філосафаў і філолагаў, Арсен Аляксеевіч доўга і ўпарта рыхтаваў – якраз да Дня Перамогі – святочнае паседжанне ў межах сцен універсітэта.

Была атрымана патрэбная матэрыяльна-фінансавая дапамога, набыты падарункі, запрошана безліч гасцей, падрыхтаваны святочныя канцэрты, імпрэзы, вечарыны, нумары ў гатэлях. Хадзілі таемныя чуткі, што магчымы нечаканасці, пра якія пакуль не казалася, але дасведчаныя людзі ў гэты момант шматзначна падымалі вочы да столі і рабілі загадкавы выгляд на твары: – з пэўных крыніц …. [7] «з пэўных крыніц маем пэўныя звесткі…» – знакамітае выслоў’е з «Тутэйшых» Янкі Купалы.

… Надышоў святочны дзень, якога больш за ўсіх чакаў ужо прафесар Пятакоў. Яму гэтае ўдала праведзенае дзейства адчыняла шлях да далейшай кар’еры. Добра распрацаванае і падрыхтаванае святкаванне кацілася па рэйках, госці ўсклалі кветкі да вечнага агню, наведалі Хатынь і Курган Славы, сустрэліся з гарадскімі патрыятычнымі моладзевымі арганізацыямі. Урэшце, набыўшы моцнае жаданне падсілкавацца, запрошаныя доўга і ўзнёсла палуднавалі ў сталоўцы універсітэта. Пасля святочнага абеду, гадзіны ў чатыры, пачалі збірацца ў актавай зале на ганаровае паседжанне. Пасля меўся адбыцца традыцыйны святочны канцэрт і ўжо познім вечарам – святочная вячэра.

Арсен Аляксеевіч ззяў шчаслівай усмешкай чалавека, які здзейсніў сваю адвечную мару. Ён гасцінна гнуўся праваруч і хітаў галавой леваруч, ціскаў працягнутыя далоні, раздаваў візітоўкі, сам атрымоўваў запрашэнні і заверы ў сяброўстве і любові. Непрыкметны дагэтуль дацэнт імкліва падымаўся па стромкіх прыступках рэйтынгу, на вачох вырастаючы ў асобу дзяржаўнага і нават міждзяржаўнага ўзроўню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Алексей Семенов - Травень-остров
Алексей Семенов
Роман Данько - Травень
Роман Данько
Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)
Вільгельм Гаўф
Отзывы о книге «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x