Кастусь Травень - Маўчы і будзь хітрым (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Травень - Маўчы і будзь хітрым (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчы і будзь хітрым (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кніжцы апавяданняў «Маўчы і будзь хітрым» падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства ідуць ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураюцца папярэднія алгарытмы існавання.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Маўчы і будзь хітрым (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля выказанага студэнтам сталага і дасведчанага меркавання дамінанта размовы перайшла да ягонай асобы. Дэмакратычны Зміцер не звярнуў на гэтую акалічнасць аніякай увагі. Затое цёрты дэкан адразу ўбачыў ненатуральны стан рэчаў: – Трэба заўсёды ведаць месца і час нават для самых узнёслых рэчаў, – зацвердзіў дэкан, на вачох ператварыўшыся з выхаванага, талерантнага і ліберальнага інтэлігента ў ледзянога, са сталёвай воляй, чалавека, які ні на мікрон не будзе падвяргаць свой уладны імідж нейкай нават эфемернай пагрозе.

Зміцер паглядзеў, падумаў і зразумеў. Паспяховы і сучасны дэкан Раман Сяргеевіч Цвік жадаў спакою і як мага менш турбот і клопату.

Пасля зімовых вакацыяў Зміцер неяк увечары запытаўся ў Паддубскага: – Скажы, брат, хто такі Пятакоў Арсен Аляксеевіч? Сёння на лекцыі ён затрымаў на маёй асобе свой позірк і трымаў яго настойліва і доўга.

Алесь адарваўся ад падручніка сучаснай гісторыі – ён напружана рыхтаваўся да семінарскіх заняткаў – і, паціраючы пераноссе, адказаў: – Пятак – вілаводная істота і помслівы чалавек. Будзе чакаць усе пяць гадоў, падловіць жыг і ўсё роўна чалавеку аддзячыць. Ты яму наступіў на самы мазоль. Шараговы чалавек ці навучэнец для яго існуе як якая-небудзь рэч, шруб ці ніт.

Ён узняўся з стуліка і, размінаючы занямелыя ногі, рушыў па пакоі.

– Як смала прыскяпаўся да мяне Пятак. Незразумела, адкуль ён нечакана ўзнік на нашым факультэце? «Говорите нормальным языком…» Адказаў я на пытанні, а ён наблытаў розных супярэчнасцяў. Я кажу, што руска-ліцвінская вайна 1654–1665 гадоў з боку Расіі была захопніцкай, а ён заяўляе, што вызваленчая, і не руска-літоўская, а руска-польская, потым дадае: «Больш чым здавальняюча паставіць не магу».

Алесь, усхваляваны мінулымі падзеямі, прайшоў па пакоі сцішаным крокам, робячы аналіз бягучых падзей, і засяроджана дадаў: – Але справа не толькі ў гэтым. Пятак можа памяняць мой жыццёвы лёс. Нашыя шляхі ўжо перасякаліся аднойчы на адной імпрэзе. Тады я ў яго з-пад носа звёў пані Гражыну. Ох, брат, і бабенцыя – спадарыня Гражына.

Ён загарэўся дзіўным агнём маладосці, абцяжаранай уласнай гіперсексуальнасцю, і ў захапленні развёў рукамі, паказваючы ўсю моц і прыцягальнасць пані Гражыны, потым, ужо згасаючы, змрочна дадаў: – Так вось, брат. А цяпер гэты твой верш. Ён і ўсе астатнія будуць думаць, што мы гэта знарок падстроілі. А я ж хацеў у аспірантуру рушыць. З «траяком» па аснове і не совайся.

– Прабач, а хто гэта – «усе астатнія»? – Тыя, хто ўваходзіць у кодла. Хто жыве над ватэрлініяй. Ведаеш, любяць яны ці не любяць Пятака, але карпаратыўныя інтарэсы будуць абараняць будзь здароў. Нават калі ты прылюдна папросіш прабачэння ў Пятака, то і гэта табе не дапаможа. Лепш за ўсё пераводзься на завочнае навучанне. Алесь ні то жартаваў, ні то хацеў напалохаць Зміцера, але казаў сурёзна, без усмешкі, нават змрочна..

– Ты што, здурнеў? Я толькі самы смак пачаў атрымліваць ад вучобы і жыцця. Толькі пачаў думаць…

Але Алесь паглыбіўся ў віры сваіх стратэгічных одумаў і не чуў ягоных апошніх слоў. Зміцер між тым узрушана бегаў па пакоі: – Калі цераз перашкоду нельга перайсці, то тады яе трэба нейкім чынам выдаліць са свайго шляху.

– Выдаліць? Нерэальнае трызненне. Простае сатрасенне паветра. – Алесь не любіў пустых гукаў.

– Тады ўзамен рэальны – твой шараговы лёс вясковага настаўніка.

– І тваё завочнае навучанне.

Абодва змоўклі. Перспэктыва бліжэйшай будучыні паўставала нецікавай і нават змрочнай.

V

Неўзабаве, ужо на веснавой сесіі, Змітру надыходзіў час здаваць іспыт па сучаснай гісторыі дацэнту Пятакову. У недалёкім мінулым камуністычны артадокс, псеўдамарксіст і дагматык, ён спрытна перакаваўся на новую ідэалогію расійскага патрыятызму, на іспытах рэзаў тутэйшых нацдэмаў без усялякага жалю і літасці. Тым, хто адказваў яму на семінарах на трасянцы, Пятак чытаў мараль, якую пачынаў з словаў: «…молодой человек. Любите русский язык. Культура начинается с языка…» І далей далдоніў так, што ў тутэйшых слухачоў вушы пухлі.

Калі гэта адбывалася на лекцыі, у аўдыторыі, ён звяртаўся да прысутных: «Господа…». Ад гэтага слова ў асобных пралетарскіх і сялянскіх дзецюкоў пачыналася алергія, яны толькі зубамі скрыгіталі. Самае дзіўнае, што яшчэ нядаўна, да рэвалюцыі, Пятак быў «партайгеноссе», «партыйны таварыш», і казаў зусім іншыя рэчы: «Товарищи! Мы все советские люди. Партия нас учит все силы отдавать святому делу строительства светлого будушчего. Народы мира смотрят на нас с восхищэнием…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Алексей Семенов - Травень-остров
Алексей Семенов
Роман Данько - Травень
Роман Данько
Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)
Вільгельм Гаўф
Отзывы о книге «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x