– Якія асновы, Стах? – Чэпкі Зміцер апошнім часам мякка пярэчыў суразмоўцам, выпрабоўваючы новы для сябе падыход дзеля атрымання чужых шчырых меркаванняў. – Вось Міша, на сваім біялагічным факультэце, што спазнае філасофска карыснае ўласна для сваёй асобы?
– Хо! Ён вывучае дарвінізм, дзе прамым тэкстам гаворыцца аб унутрывідавой барацьбе. Самае галоўнае прамоўлена, астатняе павінны самі дадумаць… распрацаваць.
– Але не патлумачана, сыстэмна не выкладзена… – А гэта, Зміцер, для разумных, яны самі павінны дадумаць. Не хапала, каб яшчэ ў дзяржаўнай установе навучалі тэорыі барацьбы між людзьмі.. – Ну, а ты з сваім матаналізам, што вас ужо ўсіх дастаў? – Зміцер быццам абыякава і нібыта перакана пытаўся ў Стаха: – Якая карысьць ад яго табе асабіста? – Матэматычны аналіз – альфа і амега ўсяго навучання, Зміцер! От бярэш любое тваё, альбо тваіх знаёмых, ці нават дзяржаўных дзеячоў: дзейства, словы, меркаванні і занатоўваеш на табліцу каардынат. Па гарызанталі ідзе час, а па вертыкалі дзеянні, прамовы і іншыя рухі. Згодна кадыфікацыі некаторыя дзеянні абазначаюцца знакам мінус, іншыя – знакам плюс. От ты моцна падпіў – гэта (-1), не падрыхтаваўся да семінарскіх (-2), прамінуў лекцыю (-2). Ходзіш на лекцыі —(+1), прыстойна апранаешся – (+1), вучышся на выдатна – (+2), маеш каханку – (+1 ці -1). Такім чынам ты за кароткі час можаш прааналізаваць той прыхаваны накірунак твайго жыцця, аб якім табе ніхто толкам нічога не скажа. – А чаму каханку ты абазначаеш плюс-мінус-1. – З сучаснымі жанчынамі ніколі не ведаеш, чым стасункі скончацца: ці кароткім шчасьцем, ці імунадэфіцытам, ці хамутом на кволую юнацкую шыю… Дзецюкі засмяяліся на ўсю моц, як могуць смяяца яшчэ не тручаныя жыццём юнакі. – А вазьмі дзяржаву? У 1985 годзе на партканферэнцыі ці з’ездзе партыі генсек Гарбачоў агучыў меркаванне ўладных колаў, што ўлада будзе будаваць грамадства з складнікамі прыватнай маёмасьці. Гэта – (-10), бо азначала разбурэнне Ідэі тамтэйшай дзяржавы і грамадства. Потым паступова і паслядоўна на працягу некалькіх гадоў ідзе інфармацыйны наступ на існуючую грамадскую ідэялогію. Гэта – (-2, – 3, – 4, – 5,… – 7…-15….) Потым праз кааператывы ў фінансавы кровазварот краіны ўкідываюцца вялізарная колькасьць пустых грошай – (-70), знікаюць тавары народнага ўжытку (-80)… Калі б мой бацька тады карыстаўся матэматычным аналізам, то ён своечасова зняў бы свае двацаць тысяч у ашчаднай кассе і ў дзевяностым годзе купіў бы сабе кватэру ў Менску, можа нават і дом. А так усе грошыкі ляснулі. Прапалі ягоныя трыцаць год напружанай працы…
Уражаны Зміцер і нават Паддубскі, што маўкліва сядзеў за сталом з падручнікам па педагогіцы, з здзіўленнем і павагай зірнулі на Стаха.
– Прабач, Стах, тут галоўная не лічба, а знак. Плюс ці мінус? Адкуль ты бярэш гэты знак? Ты ж ведаеш, што некаторыя разглядаюць дзейства Гарбачова па разбурэнні таталітарнай дзяржавы як (+180)? – Запытаўся зацікаўлены і пільны Зміцер. – Гэта зусім проста: 80 адсоткаў насельніцтва было супраць развалу Саюзу, па-іншых крыніцах 75 адсоткаў… Доказ – рэзкі спад нараджальнасьці на постпрасторы! Людзі не хочуць нараджаць дзяцей, бо не бачаць пазітыву ў будучыні.
– А што ты скажаш, Стах, пра сёнішні час? Што нас чакае?
– Зараз усё больш складана. Інфармацыя ўзята элітай пад кантроль. Але па некаторых чынніках можна зрабіць выснову, што магчымы лакальныя вайсковыя канфлікты, а нас, ліцвінаў, [2] Ліцвінаў – да 1840 года назва жыхароў цяперашняй Беларусі.
мабыць чакае паўзучы аншлюс. Фактычна, поўным ходам ідзе этнацыд. [3] Этнацыд – сыстэмнае разбурэнне культурнага кода народа.
Русіфікацыя – гэта тыя самыя (-180) – От блін! – не вытрымаў імпульсіўны Зміцер. – Навошта гэта нам? Жылі б ў сваім невялікім і ўтульным дзяржаўным доме, ездзілі б у Парыж на вакацыі, на працу ў Прагу ды Ірландыю… Назіралі б чужыя войны і канфлікты па тэлескрынцы! – З нашымі, як заходнімі так і паўночнымі, суседзямі ціха не пажывеш! – зазначыў Стах і, задумліва зірнуўшы на хлопцаў пільным вокам, нібы ўзважваў іхні інтэлект, дадаў: – Паўночны сусед сам падвергся інфармацыйна-ідэялагічнай экспансіі. Але ўсё яшчэ некага хоча вызваліць ад суверэнітэту і маёмасьці… Пасля гэтай размовы Зміцер узяў на ўзбраенне матэматычны аналіз і праз некаторы час з здзіўленнем заўважыў, як шмат чаго, што здавалася яму дагэтуль выпадковым, пачало паўставаць перад ім у сталёвай і пэўнай паслядоўнасьці. Гэта датычыла не толькі грамадскіх падзей, але і рэальных людзей. Іншы раз яму пачынала здавацца, што гэта асноўны закон жыццясвету. Хаос стваралі неразумныя, чым разумней быў чалавек ці грамадства, тым больш у ім было сыстэмнасьці і мэтазгоднасьці.
Читать дальше