Кастусь Травень - Маўчы і будзь хітрым (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Травень - Маўчы і будзь хітрым (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчы і будзь хітрым (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кніжцы апавяданняў «Маўчы і будзь хітрым» падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства ідуць ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураюцца папярэднія алгарытмы існавання.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Маўчы і будзь хітрым (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ты, Зміцер, не будзь дурнем, а карыстайся жыццём, пакуль малады, – казала яна падчас праходжання «курсу маладога байца»…

З ёй, гэтай юрвабнай і вясёлай каханкай, Зміцер спазнаў свой першы неадшаляваны дзікунскі юр. Іншы раз, назіраючы ідэалізм маладзёна, Рыта ўдакладняла свае жыццёвыя назіранні трапнымі і жорсткімі цверджаннямі.

– …Гэта паміж «адукаванымі» і «пралетарамі» амаль няма ніякай канкурэнцыі. А між адукаванымі кабялямі і дыпламаванымі сучкамі змаганне ідзе самае што ні ёсць сур’ёзнае, – тутака яна зрабіла невялікую прамаўчанку, задумліва пазіраючы ў бліжэйшую будучыню, твар яе набыў журботны, непрыгожы выраз, на імгненне здалося, што яна зараз заплача. Потым, перавёўшы позірк на Змітра, які ў гэты момант заліваў кіпень у філіжанкі з распушчальнай кавай, яна з скрухай закончыла думку: —…барацьба за пасады… За прыгожых баб… За сінекуры…. За месца ў жыцці.

Выхаваны ў асяродку савецкіх людзей, дзе валадарыла свядомасць пэўнасці і лагоднасці, Кулеш доўга не мог вызваліцца ад сваёй местачковасці. Тую прагматычную канкрэтыку існавання, на якую іншыя патрацілі ўсю маладосць, ён, дзякуючы Рыце, угледзеў і засвоіў за год. Астатнія гады навучання Зміцер потым успамінаў Сінчанку як падарунак лёсу.

Між тым, нягледзячы на ягоныя памяркоўныя паводзіны, пасля таго недарэчнага здарэння да Змітра прыліпла мянушка «Таварыш Маўзер».

ІІІ

Жыў ён у гуртажытку па вуліцы Гарматнай, у пакоі з студэнтамі другога курса Міхасём і Стахам, а таксама Алесем Паддубскім, рослым дзецюком з Ліпнішак Івейскага раёна, які вучыўся на пятым курсе гістфака.

Неяк суботнім вечарам Міхась і Стах прыйшлі з футбола мокрыя, стомленыя і расчараваныя: іхная каманда «ВКЛ» прайграла «Пагоні».

Зміцер якраз перачытваў зробленыя за тыдзень занатоўкі разумовых напрацовак. Робячы падлік пражытых з сэнсам гадзін за дзень, ён заўважыў, што час прасаваўся ці марнаваўся ў залежнасці ад падзей і мноства нейкіх незразумелых абставін. Цяперака ён вывучаў гэтыя неасэнсаваныя стасункі.

Ён адклаў агульны сшытак убок і, насцярожана пазіраючы на хлопцаў, некалькі хвілін слухаў іхныя гняўлівыя філіпікі, потым удумліва запытаў: – Якая вам карысць, што нехта там загнаў ва ўмоўную прастору, абмежаваную двума слупамі і бэлькай, так званы гол. Што вы асабіста будзеце ад гэтага мець? Вы марнуеце ўнікальны час уласнага юнацкага жыцця! Супержыцця!

– Гэта ўжо голас не хлопчыка, – здзіўлена прамовіў Паддубскі, зірнуўшы на Змітра. – Маладосць – супержыццё! Ma olej w glowie. [1] Mа olej w glowіe (польск.) – мець розум. Паддубскі быў самым выбітным і сыстэмным сярод навучэнцаў. Падымаўся Алесь а сёмай гадзіне раніцы, трымаўся ўласных дзеяводаў, ніколі не сердаваў на маладзёнаў і, самае галоўнае, не строіў кепікаў, іншы раз цярпліва тлумачыў сучасныя складанасці існавання. Акрамя вучобы і палкай увагі да сталых кабет, ён больш не марнаваў часу на другасныя захапленні.

У гэты вечар ён упершыню звярнуў увагу на асобу Змітра.

Аднойчы восеньскім вечарам Зміцер упарта ўчытваўся ў гістарычныя першакрыніцы ў пошуках праўды мінулых стагоддзяў. Нарэшце, стомлена адарваўшыся ад кніжак Ермаловіча і Карамзіна – ён перачытваў гістарычныя падзеі ў выкладанні розных навукоўцаў, – каб папіць гарбаты, неяк задумліва зазначыў у пакаёваю прастору: – Ніхто ж ні халеры не ведае: што было, як было і чаму было. Палякі пішуць сваё, жамойты тлумачаць па-іншаму, маскоўцы ім падпяваюць. А якія дзеі былі на самай справе?

Гэта быў ягоны момант ісціны, юнак заўважыў супярэчнасць паміж гістарычнымі версіямі і абазначыў словам, быццам паставіў тычку.

Паддубскі, выціраючы стрыжаную галаву пасля толькі што прынятага душу, уважліва зірнуў на яго і напаўголасу важка прамовіў: – Някепска. Пачатак другога курса – і ўжо ўласная думка. А наконт дзей, то дзея – гэта соль жыцця. Нават маленькая дзея рухае гісторыю ўперад. Дзейства, якое дае вынік.

– А што, ёсць дзействы, якія не даюць вынікаў?

– Колькі хочаш. Вялізнае мноства дзействаў не дае выніку, бо не мае натуральнага заканчэння ці дае адмоўныя вынікі, бо не дадумваецца да канца і з’яўляецца звычайнаю маною.

Алесь прысеў на свой ложак і, узяўшы люстэрка, пачаў разглядаць свой ружовы, малады і крыху сялянскі твар.

– Акрамя таго, «дзея-падзея» мае два бакі: так, чалавек, які робіць ход, атрымлівае ход апанента ў адказ. Гэта дзейства можна абазначыць як «аднахадоўку». Чым больш асоба можа прадугледзець рэальных хадоў, тым большым валодае інтэлектам, тым больш мае шанцаў адваяваць сабе якаснае жыццёвае месца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Алексей Семенов - Травень-остров
Алексей Семенов
Роман Данько - Травень
Роман Данько
Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)
Вільгельм Гаўф
Отзывы о книге «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчы і будзь хітрым (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x