Леанід Маракоў - Непамяркоўныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Маракоў - Непамяркоўныя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Непамяркоўныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Непамяркоўныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню…
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Непамяркоўныя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Непамяркоўныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Напісаны звечара план ляжаў перад Аняй, але яна нібы забылася пра яго. Не стала нікога і выклікаць, каб замацаваць пройдзенае на мінулым уроку. Адразу распачала новую тэму.

Расказвала грунтоўна, нават, здавалася, захоплена, а погляд быў скіраваны туды, у выратавальнае акно.

Вучні слухалі моўчкі, але наўрад ці чулі, што яна казала. Яны сядзелі, як напярэдадні на сходзе, – апусціўшы галовы. Ім было сорамна. Страшэнна сорамна. Узняць вочы на Ганну Цімафееўну ніхто з іх не адважыўся.

У тую пятніцу, 29 мая 1935 года, як і па ўсёй краіне, у Жлобінскай чыгуначнай школе канчаўся навучальны год. Неўзабаве для выпускнікоў прагучыць апошні званок. Але гэта не радавала. Яму, 9 «А», не хапіла двух дзён, каб скончыць школу без агіднага, пакутлівага пачуцця ўласнай здрады.

Аня абвяла вачыма клас. Ёй было шкада гэтых дзяўчат і юнакоў. Ёй хацелася думаць, што зробленае імі – не здрада, а слабасць. І сама ж яна – слабая істота: вабіла акно. Лёгка здацца, зламацца, уцячы. Цяжэй – змагацца…

– Трэба змагацца! – не заўважыла, як прамовіла не сама сабе – голасна.

– І будзем змагацца! – падтрымаў яе Віталік. Адзін з трыццаці шасці выпускнікоў 9 «А». Адзін.

«Ластаўка»

Платон апрытомнеў у камеры. Балела, ішла кругам галава. Паспрабаваў устаць, але не змог. Боль маланкай пранізаў цела. Застагнаў, апусціў галаву на падлогу. Глядзеў на шэрую голую сцяну, намагаўся ўспомніць, што ж адбылося за гэтыя апошнія некалькі гадзін.

…Ён зноў у сваёй дваццаць чацвёртай. Ляжыць пластом. Відаць, яго білі і пасля таго, як страціў прытомнасць. Следчыя рызыкавалі: верхавод контррэвалюцыянераў мог захлынуцца сваёй жа крывёю. «Напэўна, і захлынаўся», – Платон перавёў позірк на руку. Набрынялы крывёю абшлаг кашулі яшчэ не высах, і Платон скалануўся: учуў саладжавы пах, якога так баяўся ў дзяцінстве – ад убачанай кроплі крыві яму рабілася блага. А зараз ад яе паху апрытомнеў, ажыў. Ажыў ад болю, які запаланіў усё яго змардаванае, скалечанае цела.

Платон ляжаў і глядзеў на абрыдлыя шэра-брудныя сцены. Там, за сценамі, – воля. Сонца і прастора. А тут – смурод і шэрая імгла. А галоўнае – яго недабітая, непагашаная памяць, якая да таго ж мае зусім непатрэбную ўласцівасць самаўзнаўлення. Яна не проста не дае забыцца, зноў і зноў вяртае яго ў пекла мінулага, адкуль ён, здавалася, нарэшце выйшаў. Яна куды больш падступная. Памяць дзеіць насуперак яго жаданню. Ён не хоча і ўсё-ткі намагаецца ўспомніць, што было з ім учора, а можа – усё яшчэ сёння, у гэтую доўгую восеньскую ноч.

Следчыя стараліся. Пэўна, падціскалі тэрміны. Магчыма, і нервы здалі. Падследны ўпарта маўчаў, і ім замігцеў рэальны шанец самім трапіць у камеры.

Стажор пераміргнуўся са сваім настаўнікам Быхоўскім і ззаду ўдарыў Платона нагой па пячонцы. Падследны ўтрымаўся, але адчуванне, што з яго цела вырвалі кавалак мяса, заставалася да гэтай пары. Падбадзёраны пахвалою Быхоўскага: «Мастак!», стажор дадаў Платону размашыстым справа. Патрапіў куды меціў: нос у Платона захрабусцеў.

Пераноссе было перабіта, і ненавісны з маленства пах крыві затуманіў свядомасць.

Тады ён знепрытомнеў першы раз.

Дзесьці ўжо не тут Платон усвядоміў, як добра яму і спакойна. Але адысці ў немату яму не далі. Вядро з вадою стаяла ля акна нездарма. Забіваць прыгаворанага не збіраліся. Тым больш цяпер. Яны ажывілі Платона, адцягнулі ў кут і прыхінулі да сцяны.

– Давай драматурга. Няхай хоць раз сам возьме ўдзел у канцэрце. Гледачом будзе гэты герой, а мы – сціпла, артыстамі. – І следчы са стажорам зарагаталі.

Калі прывялі першага народнага , Платон яго адразу не пазнаў. Не жывы класік, а жывы нябожчык. На збітым да чарнаты твары блішчэлі чырвоныя ад лопнутых сасудаў вочы. Некалі прыгожая цёмна-русая чупрына ператварылася ў шэрую капу саломы. Народны глядзеў і не бачыў Платона. Ці бачыў ён наогул што-небудзь? Здаецца, яго найбольш займала адчыненае акно за спінай следчага. Платон зразумеў, пра што думае драматург.

Быхоўскі нібы прачытаў думкі старога і пачаў пасяброўску.

– Сядай, Іосіфавіч, не бянтэжся.

Стажор памкнуўся быў зноў паказаць сябе, дапамагчы дзеду сесці – паўтарыць свой ужо адпрацаваны, як ён лічыў, удар, але следчы позіркам спыніў яго.

«Як сабака, – падумаў Платон, – без слоў разумее. Добрую змену сабе Быхоўскі падрыхтаваў».

– Дык вось, – з той жа здзеклiвай прыязнасцю працягваў следчы, – твая надзея, тваё заўтра, твой красунчык Платон красунчыкам ужо не будзе. Дый ці справядліва гэта? Паглядзі на мяне. Усё жыццё, з дня ў дзень, служу барацьбе за святую справу – і на табе: «нос картошкой, хрен гармошкой, уши торчком». Жанчыны нават кветкі баяцца ад мяне прымаць. Несправядліва неяк у нябёсах размеркавалі. Цяпер усё будзе інакш, па справядлівасці. Твайму красунчыку, думаю, дзеўкі перастануць надакучаць. Глядзіш, з галадоўлі і нас, убогіх, заўважаць… Максімыч, – звярнуўся Быхоўскі да вучня таксама па бацьку, – заснуў, ці што? Запрасі дзеда прысесці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Непамяркоўныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Непамяркоўныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Непамяркоўныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Непамяркоўныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x