Афіцыянт зноў мільгануў недзе справа і чарговы раз кінуў позірк у ягоны бок. Хведар даўно адчуваў сябе няўтульна побач з парачкай, якая акуратна і павольна – па навуцы – нешта жавала, і ледзь прыкметна махнуў афіцыянту. Той, як і чакалася, скупы рух пасажыра прыкмеціў адразу:
– Jawohl, mein Herr. [4] Слухаю, пане ( ням .).
«Пляшку гарэлкі і агурочкаў, – пранеслася ў Хведара ў галаве. – От бы здзівіўся вышкалены “бой”, а дабрадзейная парачка знямела!» Усміхнуўшыся, сказаў:
– Zwei belegte Brote und Tee mit Zitrone. [5] Пару сэндвічаў і гарбату з лімонам ( ням .).
За акном мільгалі дагледжаныя прыгарадныя асабнякі, пастаўленыя радком усцяж дарогі. Гледзячы на іх, зноў вярнуўся думкамі ў сваю вёсачку, у той дзень. Ён абдымае маці, прыціскае да сябе, трымае аберуч – баіцца за яе. Энкавэдысты скончылі ператрус і выводзяць бацьку з хаты. Бацька ідзе моўчкі. Ведае: калі скажа хоць слова на развітанне, маці вырвецца з сынавых абдымкаў і кінецца на гэтых, у скуранках. І тады яны забяруць і яе. Дзеці застануцца на хлапчука Хведара. І бацька маўчыць.
Калі энкавэдысты пайшлі, маці вызвалілася з аслабелых абдымкаў сына і выбегла на вуліцу. Дзякуй Богу, «варанок» ад’ехаў даволі далёка і яны не пачулі яе праклёнаў.
Галасіць маці перастала толькі пад раніцу: звязкі не вытрымалі, голас знік, яна хрыпела. Хрыпела, шаптала, праклінала…
Хведар апрытомнеў ад ліслівага, але настойлівага голасу афіцыянта:
– Mein Herr, Ihre Brote und Tee. [6] Пане, вашы сэндвічы і гарбата ( ням .).
«Дзякуй», – ледзь не сказаў Хведар на роднай мове, але спахапіўся:
– S-s-sehr schon. Alles so schnell! [7] Вялікі дзякуй. Усё так хутка! ( Ням .)
Накінуўшы на чай, прымусіў сябе зноў усміхнуцца.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Мсье Зміцер, пачнём з паўтарэння ўчарашняга матэрыялу. Такім чынам, працягнем спражэнне дзеясловаў трэцяй групы… ( Фр .)
Унутраная турма НКВД, названа гэтак за сваю «амерыканскую» архітэктуру – у выглядзе круглай вежы дыяметрам некалькі дзясяткаў метраў.
Капітан! Там нехта ёсць! Што? Не, не пагранічнікі. Нейкі стары (англ.).
Слухаю, пане ( ням .).
Пару сэндвічаў і гарбату з лімонам ( ням .).
Пане, вашы сэндвічы і гарбата ( ням .).
Вялікі дзякуй. Усё так хутка! ( Ням .)