Леанід Маракоў - Непамяркоўныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Маракоў - Непамяркоўныя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Непамяркоўныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Непамяркоўныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню…
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Непамяркоўныя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Непамяркоўныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А зусім нядаўна адбылася падзея, пасля якой у Ані і зусім быццам крылы выраслі: яна выйшла замуж. За сваё першае каханне – аднакласніка Лёню Маракова, дарэчы, сябра Валодзі Гуцькі-Дудзіцкага.

Лёня, як і абяцаў, не забыўся на яе. Па сканчэнні ўніверсітэта, як толькі атрымаў дыплом, прыехаў да яе ў Жлобін. І не проста прыехаў, а з прапановаю рукі і сэрца. Прапанова была выказана крыху напышліва, але элегантна, шляхетна – ну, акурат «царскасельцам». Яна не стрымалася – рассмяялася, гледзячы на яго, збянтэжанага і нечакана знямелага, а потым – расплакалася. Ад шчасця. Ад бязмернай радасці, што перапоўніла ўсю яе істоту. Плакала, а душа спявала: «Божа, і навошта ж мне гэтак многа адной? Няхай усім-усім будзе таксама хораша і лёгка!»

Тут, у Жлобіне, зладзілі сціплае – вядома ж, камсамольскае – вяселле. Сціплае, але гарэзлівае і прыгожае. З песнямі, скокамі, гульнямі і жартаўліва-сімвалічнымі падарункамі.

Пад вечар у хату нечакана ўваліўся ўвесь Анін клас. Смяяліся, спявалі хорам: «Наш паровоз, вперед лети, в коммуне остановка! Èного нет у нас пути – в руках у нас винтовка!» Смяяліся, не задумваючыся над сэнсам слоў, якія спявалі. А спявалі і танцавалі да ранку. Здавалася, жыццё цудоўнае і будучыня без хмурынкі. І на табе – удар у спіну. Бяда, што звалілася невядома адкуль. Вось ён, выходзіць, які прыпынак! Вось куды дармовы паравоз ляціць!

«За што?!» – паўтарала, апусціўшы галаву і намагаючыся стрымаць слёзы.

– Прашу, таварышы камсамольцы!

Сенатараў зрабіў паўзу, чакаў, хто захоча выступіць. Не дачакаўшыся, прадоўжыў, і ў голасе загучалі пагрозлівыя ноткі:

– Калі клас такі несвядомы і не выяўляе жадання выказацца, дык пытанне, на якое мы абавязаны сёння ж даць адказ, я стаўлю наогул без абмеркавання. Дык вось: хто за тое, каб выключыць з камсамола цяпер ужо былога класнага кіраўніка 9 «А» і сакратара ячэйкі і пакуль яшчэ – удакладняю, пакуль! – настаўніцу геаграфіі Ганну Цімафееўну Рабкову, прашу падняць рукі!

Выпускнікі па-ранейшаму моўчкі таропіліся вачыма ў парты.

– Што такое? – Сенатараў павысіў голас, зрываючыся на крык. – Як гэта разумець? Хіба я кепска растлумачыў? Для тых, да каго не дайшло, – нагадваю. Ваша настаўніца Ганна Цімафееўна Рабкова стала жонкаю Леаніда Змітравіча Маракова. Можа быць, не падумаўшы, пагарачыўшыся? Не, больш чым усвядомлена! Яна ўсё ведала і цудоўна разумела, з кім звязвае свой лёс. Хто такі Леанід Маракоў? Недачулі? Паўтараю! Ягоны бацька летась быў асуджаны як адзін з кіраўнікоў антысавецкай рэлігійнай арганізацыі. А старэйшы брат Валеры – зацяты нацыяналіст, які прабраўся нават у Саюз пісьменнікаў, – арыштаваны месяц таму.

І зноў ніякай рэакцыі. Рукі выпускнікоў быццам прыліплі да партаў.

«Не здаюцца, – падумала Аня. – Шкадуюць мяне. А сябе пад удар падстаўляюць».

Цярпенне ў Сенатарава лопнула.

– Змова! Усю школу заразай запаланіла! – ужо лямантаваў ён. – Давядзецца на бліжэйшым бюро гаркама паставіць пытанне пра камсамольскую арганізацыю школы ў цэлым! Разабрацца, што тут у вас адбываецца.

«Не, так няможна! – спалохалася не за сябе – за вучняў Аня. – Калі не прагаласуюць – возьмуцца і за іх. Могуць і атэстаты не выдаць. Як не выдалі Косцю Вашыне і Сяргею Астрэйку». Косцю (сябра разгромленага літаб’яднання «Узвышша», які меў у друку ўжо даволі вядомае імя – Лукаш Калюга) падставіў плюгавенькі, але галасісты і «нядрэмны» Айзік Кучар: на супольным сходзе навучэнцаў назваў яго ўзвышэнскім лазутчыкам і пачынаючым нацдэмам. На Астрэйку ж данёс іншы, ананімны сексот. Сяргей быў вялікі аматар пажартаваць. Абрэвіятуру СВБ на значку Саюза ваяўнічых бязбожнікаў ён расчытаў як Саюз вызвалення Беларусі . Дорага каштаваў Сяргею гэты жарцік: выкінулі з тэхнікума разам з Косцем. Не выдалі ім дыпломаў, хоць абодва ў газетах і часопісах друкаваліся. Між іншым, неўзабаве друкаваць іх перасталі. «А за Гулівера ж, як называлі хлопцы Косцю (рост болей за два метры!), сам Кузьма Чорны заступаўся. На супольнай фатаграфіі выпускнікоў Сяргей і Косця ёсць, а дыпломаў у іх – няма! Няма дыпломаў! А няма дакумента – няма чалавека. Так і з маімі выпускнікамі можа здарыцца. Што ж рабіць? Што?» Нечакана Аня ўспомніла свайго настаўніка матэматыкі Аляксандра Пятровіча Круталевіча. Вясёлы, няўрымслівы быў чалавек! Вучыў іх, будучых настаўнікаў, не толькі іксам і ігрэкам, але і таму-сяму іншаму. Не здавацца, пераадольваць цяжкасці, шукаць выйсце з усякіх, нават самых тупіковых сітуацый. «Выйсце ёсць заўсёды!» – казаў Аляксандр Пятровіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Непамяркоўныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Непамяркоўныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Непамяркоўныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Непамяркоўныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x