Леанід Маракоў - Непамяркоўныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Маракоў - Непамяркоўныя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Непамяркоўныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Непамяркоўныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню…
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Непамяркоўныя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Непамяркоўныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі Валерыя акружылі, зрабіць што-небудзь было позна. Адно пашкадаваў, што не ўзяў у Менск пісталета. Гэтак схібіць! Абяцаў жа сабе і Тодару жывым не здацца, забраць з сабой у магілу хоць аднаго энкавэдыста. А выйшла наадварот. Не ён – яго забралі. Гэта школьныя вакацыі зусім збілі з панталыку маладога настаўніка беларускай мовы i літаратуры, класнага кіраўніка 7 «Б» класа Бабруйскай школы-інтэрната для дзяцей-cipoт. Забегаўся, замітусіўся, расслабіўся з дзецьмі. Думаў: пастукаюць у дзверы, ён адчыніць i, пераканаўшыся, што прыйшлі па яго, дастане з кішэні пісталет. Меркаваў чамусьці, што акурат гэтак і будзе: па яго прыйдуць. А яны не прыйшлі і не пастукалі. Яны чакалі на вакзале, сярод дзяцей.

Валеры не ведаў, што другая чацвёрка ў Бабруйску гэтай самай парою стукае ў ягоныя дзверы. Не ведалі i энкавэдысты, што, калі б прыйшлі туды днём раней, напароліся б на кулі.

Не ведаў, нават і ў думках не дапускаў i сябра Валерыя, ціхі абачлівы Тодар, што роўна праз год яго як контррэвалюцыянера расстраляюць у тых самых казематах, дзе i Валерыя.

Не ведала пра расстрэл Тодара i яго жонка Яніна. І ў найстрашнейшым сне ёй не магло прысніцца, што дзіця, якога яна чакае, народзіцца ў канцлагеры.

Не ведаў і Андрэй-салавей, што хвалебныя оды бальшавікам не ўратуюць яго ад «всевидящего ока». Арыштуюць паэта-камсамольца таксама не ўначы і не дома, як гэта звычайна рабілася, а нядзельным ранкам. Яго знойдуць разам з сябрам на рыбалцы. Стоячы па калені ў вадзе, Андрэй перадасць вуду таварышу і скажа: «Мікола, трымай! Праз гадзіну вярнуся».

Пасля гутарак у «амерыканцы» [2] Унутраная турма НКВД, названа гэтак за сваю «амерыканскую» архітэктуру – у выглядзе круглай вежы дыяметрам некалькі дзясяткаў метраў. з наркамам унутраных спраў БССР Наседкіным тая гадзіна расцягнецца спачатку на дзесяць гадоў, потым – яшчэ на сем.

З турмы Андрэй выйдзе толькі пасля смерці чалавека, рэжыму якога ён прысвяціў сотні палымяных радкоў. Невылечна хворы, пражыве пасля вызвалення (як і ягоныя таварышы, таксама былыя лагернікі, паэты Язэп Пушча і Гірш Камянецкі, літаратурныя крытыкі Мікола Аляхновіч і Сцяпан Баркоўскі) усяго некалькі гадоў. Апошняе, што вырвецца з высушанага сухотамі цела, будзе ўсё тое ж палымянае: «Калі б Ленін быў жывы!»

Не ведаў Андрэй Александровіч, што сам ён выжыў толькі таму, што Тодар Кляшторны, Валеры Маракоў i iх сябра Васiль Каваль за год катаванняў у «амерыканцы» так і не «ўспомнілі» ягонага прозвішча.

Праз год атрымаў сваю дзясятку і Андрэеў сябра па той памятнай рыбалцы – Мікола Хведаровіч. Таксама – за памяць. У турме ён прачытае словы, надрапаныя ў дзень расстрэлу паэтам Міхасём Чаротам, і захавае іх для нашчадкаў:

Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, —
Кажу вам – я не вінаваты!

Няма чалавека – няма праблемы. Няма паэтаў – няма памяці – няма гісторыі – няма народа! Вось гэтую гісторыю разам з народам яны і вынішчаюць. Калі – мячом, калі – агнём.

Ганна Цімафееўна

– Таварышы камсамольцы! – падняў руку, заклікаючы да асаблівай увагі, сакратар Жлобінскага гаркама камсамола – таварыш з гучным, але зусім не камсамольскім прозвішчам Сенатараў. – Задумайцеся, якое высокае слова я зараз сказаў: камсамольцы! А гэта ж – малодшыя браты камуністаў! Надзейная змена і апора партыі! Будучыня нашай краіны! І таму… – зрабіў паўзу сакратар і строга агледзеў клас. – І таму я заклікаю вас не адмоўчвацца, не сядзець з абыякавым выглядам, не ўхіляцца ад адказу на складанае, падкрэслю, пытанне. Вы абавязаны шчыра і адкрыта выказаць сваю думку. Даць ацэнку прыхвасням паўзучай контррэвалюцыі! І тым, хто разам з імі! Імем роднай Камуністычнай партыі я патрабую…

Аня сядзела за першай партаю (на ёй была сукенка ў дробны сіні гарошак – модная тады матэрыя) і не бачыла выступоўца, не бачыла нічога навокал. Здрадлівыя слёзы, як ні стрымлівала іх, пацяклі з вачэй і засцілі белы свет. Вузкія плечыкі ўздрыгвалі.

«За што?! – абуралася яна. – Што я каму благое зрабіла?»

Толькі летась Аня скончыла Менскі педагагічны тэхнікум, ці, як называў іх альма-матар яе аднакурснік, паэт і рэдактар студэнцкага рукапіснага часопіса «Крыніца» Валодзя Гуцька, што падпісваў свае вершы псеўданімам Дудзіцкі (нарадзіўся ў вёсцы Дудзічы), – «царскасельскі ліцэй»: амаль усе навучэнцы паходзілі з вёскі, а большасць выкладчыкаў яшчэ за царом Мікалаем вучыла моладзь. Па размеркаванні Аню паслалі сюды, у Жлобін. У школе-дзевяцігодцы вучыліся ў асноўным дзеці чыгуначнікаў. Настаўніцкі калектыў сустрэў маладую каляжанку вельмі прыязна. Ганне даручылі класнае кіраўніцтва выпускным 9 «А». На камсамольскім сходзе абралі сакратаром школьнай ячэйкі. Узрадавалі ў дадатак нечаканай, але вельмі прыемнай інфармацыяй: для настаўнікаў іх школы раз на год (вядома ж, у час адпачынку) праезд па чыгунцы ў любы пункт Савецкага Саюза – бясплатны. Значыць, збудзецца даўняя, яшчэ з маленства, Аніна мара – пабываць на поўдні, паплаваць у Чорным моры. Там, дзе чакала свайго прынца Асоль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Непамяркоўныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Непамяркоўныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Непамяркоўныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Непамяркоўныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x