Леанід Маракоў - Непамяркоўныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Маракоў - Непамяркоўныя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Непамяркоўныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Непамяркоўныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню…
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Непамяркоўныя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Непамяркоўныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таксама нечакана, сама сабою, прыйшла думка: «Трэба выйсці, не бянтэжыць вучняў. Пры мне яны нізавошта не прагаласуюць. Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, амаль што мае равеснікі. Бедныя, як вам цяжка! Так, я павінна выйсці! Зараз жа выйсці!»

Аня ўстала і пайшла да дзвярэй.

Сакратар гаркама праводзіў яе з адкрытым ротам і ўзнятымі ўгору брывамі.

Спахапіўся, заверашчаў:

– Вось бачыце! – зларадна ўхмыльнуўся і паказаў пальцам на зачыненыя Аняй дзверы. – На злодзеі шапка гарыць! Цяпер да вас дайшло, каго шкадавалі, каго не рашаліся выключыць? Так-так, яна не вартая таго, каб з-за яе ставіць пад пагрозу сваю будучыню. Спадзяюся, вы ўцямілі гэта? Тады вернемся да пастаўленага пытання…

Але яшчэ амаль дзве гадзіны спатрэбілася Сенатараву, каб запалохаць вучняў і прымусіць прагаласаваць за выключэнне іх настаўніцы з камсамола. Ён ужо не мог адступіць, не дабіўшыся свайго. Страх падганяў сакратара, прымушаў шукаць усё новыя довады і аргументы, каб зламаць вучняў.

Ён ажно спацеў ад раптоўнай думкі: што будзе, калі не ўдасца пераканаць? Вынікі могуць быць жахлівыя. Можа і ён загрымець следам за дзеверам жаўтаротай настаўніцы!

Гэты жах і падганяў яго, змушаў не здавацца. Ён змагаўся ўжо не за перамогу рэвалюцыйнай справядлівасці, а за самога сябе, за сваю ўласную будучыню. Біўся аддана і заўзята. Успомніў і пра фашысцкую пагрозу, і пра імперыялістычнае акружэнне, і пра абвастрэнне класавай барацьбы, і пра тое, што кадры вызначаюць усё і, такім чынам, яны павінны быць крыштальна чыстымі.

Урэшце галодныя, стомленыя і зняможаныя напышлівымі і грознымі словамі вучні здаліся – прагаласавалі за выключэнне.

– Вось і малайцы! – з палёгкаю ўздыхнуў сакратар гаркама. – Даўно б так! Сапраўднымі камсамольцамі сябе паказалі!

«Ды ўжо ж, паказалі!» – спустошана думаў Віталік, улюбёнец Ганны Цімафееўны і першы вучань у класе, які сядзеў за другой партаю. Гэта ён задумаў і наладзіў «культпаход» на вяселле класнай. «Камсамольцамі, але – не людзьмі!»

Аня выскачыла са школы і памчалася дахаты. Зусім не як настаўніца, а як незаслужана, бязвінна пакрыўджаная школьніца: бегла не азіраючыся, нібы за ёю гналіся. Суцешыць яе ў маленькай кватэры-падменцы не было каму. Лёня паехаў у Менск – злягла маці: не прайшоў без следу арышт мужа і старэйшага сына. Зачыніўшы за сабою дзверы, Аня дала волю слязам – плакала няўцешна, нібыта і сапраўды была маленькай, усімі пакінутай школьніцай.

Пазней, бліжэй да ночы, яна ўсё ж прымусіла сябе супакоіцца і ўзялася за план заўтрашняга ўрока. «Работа – найлепшы лекар», – успомніла параду добрага і мудрага Антона Юр’евіча Лёсіка, які чытаў у тэхнікуме курс літаратуры. З удзячнасцю падумала: настаўнік назаўсёды застаецца са сваімі вучнямі. Калі ён сапраўдны настаўнік – як Антон Юр’евіч. Добра было б стаць такой настаўніцай і ёй. Значыць, трэба працаваць. Працаваць, вучыць дзяцей нягледзячы ні на што!

Новая, дадатковая, спушчаная зверху толькі на мінулым тыдні тэма была неабсяжнай, адказнай і вымагала процьмы часу: эканамічна-палітычнае становішча Злучаных Штатаў Амерыкі. «Ворагаў трэба ведаць!» – абгрунтавалі сваю нечаканую пастанову таварышы. «Ворагаў трэба ведаць! Ворагаў трэба ведаць!» – звінела ў галаве. Але паступова Аня захапілася, ачулася ад непамернага гора і роспачы, што абрынуліся на яе. Забылася, заблукала ў джэк-лонданаўскай суровай Алясцы, у фантастычных нью-ёркскіх хмарачосах, у бяскрайнім каўбойскім Тэхасе. Ужо далёка за поўнач перачытала «Дары вешчуноў» О’Генры і зусім супакоілася: «Свет не канчаецца на Жлобінскім гаркаме камсамола, – сказала ледзь не ўголас. – Дый амерыканцы ніякія не ворагі нам і ўсяму прагрэсіўнаму чалавецтву».

Але раніцай, збіраючыся ў школу і ўспомніўшы, што яна ўжо былы класны кіраўнік, былы сакратар ячэйкі, а неўзабаве стане і былой настаўніцай з воўчым білетам, Аня зноў засмуцілася. Як і ўчора ў класе, яе ахапілі роспач і страх. Няўжо яна не зможа працаваць? Няўжо ёй забароняць вучыць дзяцей? Як тады жыць? Што будзе з мужам? Лёню таксама звольняць з працы і арыштуюць, як арыштавалі бацьку і брата? Пытанні неадчэпна лезлі ў галаву. Аня не знаходзіла сабе месца. Дапамог Лёня. Падумаўшы пра яго, яна засаромелася сваёй слабасці, узяла сябе ў рукі, хуценька сабралася і выправілася на работу.

Да канца сваіх дзён Аня не забудзе таго сонечнага майскага ранку. Не забудзе, як ішла ў школу – з адчуваннем, быццам ідзе на свой першы ўрок. Не забудзе, як уваходзіла ў клас і як стаяла каля дошкі, быццам няшчасная, бездапаможная практыкантка. Не забудзе, як палалі ў яе шчокі, як крышылася і выслізгвала з пальцаў крэйда, прападаў голас, блыталіся думкі. О, як ёй хацелася скокнуць у адчыненае за два крокі ад яе акно!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Непамяркоўныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Непамяркоўныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Непамяркоўныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Непамяркоўныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x