Альгерд Бахарэвiч - Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка.
Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.
Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна адшукала сярод мужавых рэчаў ягоную банкаўскую картку, сінюю з залатым надпісам «Symanienka», бо ейная, на якой усё яшчэ стаяла «Ziablik», была ўжо даўно проста кавалкам плястмасы. Аскепкам той дзіўнай пары, калі яна яшчэ працавала – «як конь», дадавала яна чамусьці кожны раз, калі прыгадвала тую эпоху, хаця праца была зусім няцяжкая. «О» ў гэтым кароткім слове ў яе зь невядомай прычыны заўжды станавілася дыфтонгам; напэўна, недзе ў падсьвядомасьці Сафіі гэта мусіла падкрэсьліваць адмысловую конскасьць працы. Схадзіла да банкамата і зьняла амаль усё, што было на рахунку, на ўсялякі выпадак. Калі вярнулася і села ў кухні ля акна, адкрыўшы куплены ёгурт і прагна паглынаючы яго сталовай лыжкай, то першым, што кінулася ёй у вочы, стала адсутнасьць сьмецьця ў кантэйнэры, да якога ўвечары яна выправіла свайго мужа. Нібы нехта замёў сьляды. Мусіць, пакуль яе не было, прыяжджала машына і забрала ўсё сьмецьце. Гэта ж відавочны факт, папярхнулася яна – і ўсё ж ёй стала яшчэ больш не па сабе. Відаць, яна яго ўсё ж кахала. Як дзіўна, сказала сабе Сафія, пры чым тут гэта.

Яе вялікі, недалёкі і сьветлы, як раённая паліклініка, муж Сіманенка быў чалавек добры… Шчыры… Што яшчэ? Вялікі, недалёкі, сьветлы (у сэньсе бляндын), добры, шчыры… Вялікі – у сэньсе такі мядзьведзь. Недалёкі, так – мог вось, напрыклад, узяць сканворд і не адгадаць за вечар ніводнага слова. Патэлефанаваў ёй неяк і дурным, радасным голасам паведаміў, што іхнага начальніка пасадзілі за хабар. Нібыта новы браць ня будзе. Купляў лятарэйкі. Шчыра верыў, што сяброўка Сафіі Вера, якая працавала ў бардэлі ў турэцкім Карсе, спэцыялізуецца выключна на танцах. Хаця тая як ужо толькі ні зьдзеквалася зь беднага Сіманенкі, апісваючы свой нудны job. Забываў рэшту ў краме. І гэтая гісторыя зь мясам… Як гэта ён яшчэ каніны не прыцягнуў. Куонь. Куонская каўбаса. Вось гэта што – гэта недалёкасьць ці няўважлівасьць? Ці проста тупасьць? Сафія адчыніла акно і ўтаропілася на пусты кантэйнэр для сьмецьця. Яна раптам раззлавалася на мужа так, што вырашыла чагосьці выпіць. Наліла сабе віна, хаця й ведала, што будзе балець галава. Пасьля віна зьнікненьне Сіманенкі стала падавацца ёй добра сплянаванай акцыяй, накіраванай супраць яе, Сафіі. Спробай пазьбегнуць адказнасьці – тыпова мужчынскім дзеяньнем, якое, на думку мужчын, ураўнаважваецца прынесеным імі мясам. Мясам невядомага паходжаньня. Кім была сплянаваная акцыя? Ды ім, зьніклым Сіманенкам. Сафія хрыпата рохкнула. Думка пра тое, што Сіманенка мог нешта сплянаваць, ды яшчэ ажыцьцявіць сплянаванае, падалася ёй бязглуздай. Але, нібы ў пацьверджаньне гэтай вэрсіі, пайшоў дождж, паліў на пусты, як сцэна, двор, у спарожнены кантэйнэр для сьмецьця, у выстаўлены на падваконьне келіх, у душу Сафіі. Ад дажджу лысеюць. Яна прыбрала келіх і паспрабавала зачыніць акно, але асаблівага падыходу Сафіі акно не прызнавала, таму яна паклала на падваконьне ангельскі слоўнік, прыціснуўшы ім раму. Праз шчыліну былі чуваць нейкія сырэны. Сырэны, сырыя старонкі, саркастычныя позіркі. Сафія ссунула фіранкі і села на стол. Пазванілі зь Сіманенкавай працы, спыталі, дзе ён. «Захварэў», – адрывіста сказала Сафія і кінула слухаўку. Дзе ён падзеўся. Дзе. Вядома ж, гэта магла быць і баба. Якая можа адрозьніць карову ад сьвіньні. Нават у такім выглядзе. Характарыстыка. Чаму ў гэтым слове так і чуецца нейкае харканьне? На грамадзяніна Сіманенку. Вялікі, недалёкі, сьветлы (у сэньсе бляндын). Добры, шчыры. Няўважлівы. Няздарны. Тупы. Зьніклы. Гад. Скрадзены (закрэсьлена). Каханы. Мядзьведзь. Конь. Куонь. Муж. Прафэсія. Што яшчэ? Майстар на ўсе рукі. Ну, можна сказаць, усьміхнулася Сафія. Яе, здаецца, трохі адпусьціла.

На ўсе рукі. А рук у Сіманенкі было шмат. Адна рука абдымала Сафію перад фотакамэрай, а другая рука лезла Сафіі ў станік (ён казаў, гэта яго супакойвае, а Сафія чытала, што дотык да жаночых грудзей падаўжае мужчынам жыцьцё – вось і падоўжыла), а трэцяя рука ведала асаблівы падыход да акна на кухні, а чацьвертая рука ведала асаблівы падыход да Сафіінай дзірачкі. Пазаймаемся сафістыкай – так ён гэта называў. А пятая рука кіравала машынай, а шостая рука прадавала тавары, якія ніхто не хацеў купляць, а ўсё ж куплялі, і нават пераплачвалі, а сёмая рука прыносіла мяса, а восьмая прыбівала, гудзела, сьвідравала і клеіла, а дзявятая рука трымала кніжку і пульт ад тэлевізара, а дзясятая рука падымалася, галасуючы, а адзінаццатая і дванаццатая часам апускаліся, і Сафіі трэба было пакутліва шукаць нейкія словы, каб іх падбадзёрыць. Ненавісныя моманты. Падбадзёрваць не ўваходзіла ў сьпіс яе талентаў. А трынаццатая рука несла пакет са сьмецьцем. І Сафіі, самотнай Сафіі на кухні з мокрым падваконьнем, Сафіі зь сякерай на каленях трэба было добра падумаць, якую руку адсекчы першай, калі Сіманенка ў рэшце рэшт вернецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення»

Обсуждение, отзывы о книге «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x