Альгерд Бахарэвiч - Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка.
Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.
Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як гіганцкія люстры, яны зьяўляліся ў прыцемках гэтых чужых гарадоў: Сал! – Бэн – Ён – Рош! – і вось яны як на далоні, з прэтэнзіяй на вечнасьць, велічныя, як трыюмфальныя аркі, і непахісныя, як часовае замірэньне. Бо малако ліецца, а служанка нахіляецца, а ў тварог ператвараюцца адно замерлыя гледачы. І калі я трапляю ў варшаўскія, гамбурскія або львоўскія шабаны, у мяне няма адчуваньня, што я ў сваёй стыхіі, што я апынуўся ў сваім дзяцінстве – толькі разгубленасьць, толькі дэзарыентацыя, толькі ногі становяцца мяккія, як тварог. Шабаны непадуладныя мапам, бо для іх ты сам – мапа, паводле якой яны, часам спыняючыся пад ліхтарамі, рухаюцца да цэнтру гораду.

Рош яшчэ ніколі дагэтуль не пакідаў Шабаноў. Тут было ўсё, што трэба для жыцьця: установы, якія выдаюць паперы, і ўстановы, якія іх прымаюць. Адсюль езьдзілі кудысьці аўтобусы, раз на гадзіну, па шашы, міма чародаў жыгулёў і масквічоў, і ў вачох кожнага пасажыра цьмяна зьзяў катлаван. Рош ведаў, што ў цягніках мусяць быць машыніст, правадніца і гарбата ў падшклянках. І няхай гэты цягнік быў незвычайны цягнік – тады тут мусілі быць незвычайны машыніст, незвычайная правадніца і незвычайная гарбата. Таму ён зноў пайшоў у самы канец, паглядзеў на шынэль, які ўсё гэтак жа валяўся на падлозе (лыжная шапачка зусім угрузла ў лужыне каля дзьвярэй і стала ўжо проста анучай), і, адчуваючы дзіўны спакой, пералез у наступны вагон. Гэты нічым не адрозьніваўся ад папярэдняга, хіба што наяўнасьцю замест шыняля й шапачкі нейкіх старых газэцін. Трэці вагон быў цяплейшы. Як толькі Рош прамінуў першае купэ, насустрач яму выйшла правадніца. Яна вохнула (потым Рош часта прыгадваў гэты гук, бо ў той момант ад яго па скуры забегалі прыемныя мурашкі) і чамусьці схапіла Роша за руку. Яна загаварыла, хутка-хутка, Рош не разумеў, што яна кажа, і таму сказаў: «Рош»; яна заківала. «Сал, Ён, Бэн!» – сказаў Рош звонка, азірнуўшыся на тамбур, і вагон, соладка выгнуўшыся, паўтарыў. Яна правяла яго за руку, як малога, у сярэдзіну вагона – там, у такім самым брудным, але сухім купэ сядзелі трое мужчын прыстойнага выгляду і пілі гарэлку, закусваючы батонам і каўбасой.

«Як там, да ветру хадзіць ня мокра?» – запытаўся ў правадніцы, усьміхнуўшыся, адзін з мужчын і падняўся. На ім адзіным быў пінжак, астатнія былі ў нейкіх шэрых сырых куртках.

«Вось», – прамовіла правадніца, паказала на Роша, адпусьціла яго і пляснулася на драўляную лаву.

«Давай сядай, – сказаў мужчына, які сядзеў каля акна. – Вып’еш з намі?»

«Ты што? Ён малы яшчэ», – сказала правадніца, кульнула кілішак і адрэзала сабе каўбасы, паклаўшы на калені тоўстую кардонную тэчку. Вочы яе сталі яшчэ дабрэйшыя, чым былі.

«Які твар у яго… – сказаў трэці мужчына, з барадою. – Дзіўны. Такія твары на дарозе не валяюцца. Слухай… Гэта ж тое, што трэба. Гэта ж… Гэта ж тое, што мы шукалі. Бля буду, тое».

«Ага. І маўчыць, як партызан», – сказаў той, што ў пінжаку, і пайшоў да тамбуру.

«Акурат партызаны нам і трэба. А гаварыць – як што, агучым, – сказаў барадаты. – Навошта гаварыць. Мне твар… Твар трэба… Менавіта такі. Я ў такіх рэчах спэц».

«Гэта точна, – адгукнуўся той, што сядзеў каля акна. – Дай каўбаскі, Жэнь. А хлопчык… ён таго – ён нармальны вабшчэ? А то нешта я за яго баюся».

«Ды нармальны, нармальны, – сказала правадніца. – Я ў яго спытала, як завуць, сказаў – Росьцік».

«Ты, Росьцік, ня бойся, калі што, – сказаў барадаты. – Мы цябе ня кінем, як на вакзале спынімся, маме патэлефануем, скажам, што ўсё ў парадку. І яшчэ камусьці патэлефануем. Аднаму добраму чалавеку, каб ён здох. Так што школа там і ўсё-такое – ты забудзь… Не хвалюйся, у сэньсе. Напішаш толькі нам сваё прозьвішча – і ўсё. Але папрацаваць давядзецца, гэта так, гэта не бяз гэтага…»

Нейкі час яны ехалі моўчкі. Рош зь цікавасьцю глядзеў у акно. Шабаны даўно скончыліся; па абодва бакі чыгункі быў лес, але неўзабаве і ён неяк згарнуўся і здрабнеў, зь лесу вырас белы мур, які размотваўся перад вачыма доўга, нібы рулён паперы. З другога боку было поле, пляскатае і чорнае. На такім Роша летась упершыню ў жыцьці прымусілі зьбіраць бульбу.

«Нашая гоп-кампанія на трох машынах да раніцы да месца не даедзе», – пазяхнуў той, які сядзеў каля акна. Усе астатнія таксама пачалі пазяхаць.

«Зразумела, што мы першыя будзем».

«Нічога, парэпэтуем якраз, – сказаў барадаты, які ня зводзіў вачэй з Рошавага твару. – Вось дык удача. Я галаву ламаю, дзе ўзяць, а яно само прыйшло. Пачуў бог мае малітвы, прасьці мяне юнацтва маё камсамольскае. Парэпэтуем, а, Росьцік? Расьціслаў? Як па бацьку цябе, га?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення»

Обсуждение, отзывы о книге «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x