Сяргей Календа - Часам панкі паміраюць

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Календа - Часам панкі паміраюць» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Часам панкі паміраюць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Часам панкі паміраюць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» – падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму юнацтву: каханне, алкаголь, агіда, сентыментальнасць. Чытанка для дарослых. Магчыма, вы будзеце плакаць, і вашае жыццё ніколі ўжо не зробіцца ранейшым.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Часам панкі паміраюць — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Часам панкі паміраюць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я пагадзіўся паехаць у крамы, іншага выйсьця няма, піць мне сёньня нельга, шопінг-тэрапія нам абодвум патрэбная: ёй – супакоіцца, мне – адцягнуць увагу ад сваёй пэрсоны і праблемаў са злоўжываньнем.

Мы селі ў машыну, я завёў матор, прагрэўся і газануў з двара як ашалелы.

І адразу пасьля першага сьвятлафору даішнік палачкай паказаў мне, куды трэба збочыць.

Блядзтва.

7

Калі сусед п’е ў выходныя зь сябрамі, то нікому няма паратунку. Даводзіцца таксама пачынаць піць і рабіць усю тэхніку дома гучней: няхай пралка гучна двойчы пракруціць бялізну, няхай па тэлевізары канал з «Разбуральнікамі легендаў» выбухае на ўсе лады піратэхнікі, а з майго ноўта няхай дзярэ глытку Бацька Тараканаў, хутка нас чакае раённая вайна ў агульным калідоры.

Я з суседам усё-ткі знайшоў нейкае паразуменьне, бо калі тэлефаную яму, часам атрымліваецца зрабіць крыху цішэй музыку, і калёнкі паставіць на падлогу, папярэдне кінуўшы адзеньне, каб заглушыць басы сабвуфэра.

Ён згаджаецца, і я яму і за гэта ўдзячны, бо ён толькі і чакае, каб прабіць каму чэрап.

Сябры ў суседа такія самыя: бывае, уначы яны адно з адным распачынаюць разборкі, і ўжо раніцай на вуліцы можна бачыць плямы крыві на асфальце, ваніты, бітыя бутэлькі.

Міліцыю выклікалі шмат разоў, але пакуль яны едуць, гэтыя бастарды пасьпяваюць замкнуцца і выключыць музыку або разысьціся.

Дзесяць дзён таму ў суботу, увечары, недзе а дзясятай, да яго пагрукалася жанчына зьверху, і проста стала на калені ды пачала плакаць:

– Прашу цябе, над табою памірае мой бацька, ён зусім стары і нямоглы, гэтая музыка яго пужае, мы яму колем абязбольныя, але ён прачынаецца кожныя пяць хвілінаў і пакутуе.

Мой сусед-гопнік толькі сказаў, што да адзінаццатай яшчэ паўгадзіны, і ён мае права слухаць музыку, і за ягонай сьпінай трое брытагаловых у падкасаных джынсах заківалі ды загаманілі, каб падтрымаць свайго.

– Па-чалавечы цябе прашу, – прамовіла суседка.

8

Я вырашыў сустрэцца з Тэрэзай, маёй старой сяброўкай, жанчынай цікавай і надзвычай нелягічнай, непасьлядоўнай і закаханай у аднаго чалавека, які яшчэ са школы пачаў яе падманваць і біць, але ніяк ня кідае, а ёй і добра.

Тэрэза сама ніколі яго не адпусьціць, але прыехаць да мяне на віно і сэкс яна здольная, гэта яе своеасаблівая помста каханаму. Яна нават неяк рабіла сэлфі са мною і адпраўляла яму, каб зайздросьціў, але ён нічога не адказваў. Дайшло нават да сэлфі з засмоктамі.

Я заўсёды чакаю, як вяртаюся дадому позна, што вось тут, на бліжэйшым павароце, мяне напаткае малаток у патыліцу ад пакрыўджаных мужчынаў.

Тэрэза пазваніла, папрасілася прыехаць. Ня бачыў яе месяц. Адказаў, каб ехала да мяне, ключы пакіну як звычайна ў паштовай скрыні, дзьверцы якой зламаныя, дамафон не працуе, а калі раптам працуе, код 4835, няхай заходзіць, а сам я – у краму, па віно і бастурму, буду праз гадзіну.

Вечар, чарга па мяса, адчайна хочацца як найхутчэй адкаркаваць віно, якое ляжыць у кошыку і самотна на мяне глядзіць.

– Мне, калі ласка, вось гэтую бастурму, нарэжце тонкімі слайсамі.

– Ой як шкада, а я сама так разьлічвала на гэты кавалак, – кажа мне прадавачка, – можа, палову возьмеце?

– Не.

– От жа… – кажа жанчына, якая стаіць у чарзе за мною, – я таксама разьлічвала на гэтую бастурму.

– Выбачайце, але я настроены забраць усю гэтую бастурму. Да віна ў мяне больш нічога дома няма.

– Гэта апошні кавалак, пашчасьціла вам.

– Ну хоць у чымсьці мне пашчасьціла.

У чаргу становяцца двое мужчынаў нападпітку, і на ўсю залю:

– А гэта што, больш бастурмы няма?

– Не, няма, забіраюць апошняе, – уздыхае жанчына за мною, пакуль прадавачка маўкліва даразае электрычным нажом маю ялавічыну.

Мінае доўгая, вельмі доўгая і пакутлівая хвіліна. На маіх плячах увесь цяжар такога ўчынку.

– Можна падумаць, сёньня ўвесь сьвет вырашыў купіць гэтую бастурму, – кажу я.

7

Я жыву ў новым двары, дамам ня больш за сем гадоў, парковачных месцаў шмат, і, калі не шукаць месца пад сваім акном, а крыху ад’ехаць, – вольных месцаў яшчэ больш.

Летась адзін жыхар пачаў паркаваць новы мэрсэдэс А-клясы пад балконам, як мага бліжэй да сваёй кватэры.

З уладальнікам машыны спачатку культурна змагаліся, пакідалі на лабавым шкле папярэджаньні, каб паркаваўся паводле правілаў, але гэта не дапамагала. Пару разоў выклікалі ДАІ, машыну забіралі.

Дамагліся ад мясцовых уладаў паставіць дарожныя знакі, але мэрсэдэс паркаваўся, як хацеў і, галоўнае, як мага бліжэй да пад’езда, балкона, кватэры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Часам панкі паміраюць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Часам панкі паміраюць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Часам панкі паміраюць»

Обсуждение, отзывы о книге «Часам панкі паміраюць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x