Сяргей Календа - Усё ўлічана. All inclusive

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Календа - Усё ўлічана. All inclusive» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Усё ўлічана. All inclusive: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Усё ўлічана. All inclusive»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю.
Перад вамі сабрана як мага болей назіраньняў і думак пра гатэль, пра яго жыхароў, працаўнікоў і дырэктароў. Гэта своеасаблівы досьвед творчай працы з будзёнаю рэальнасьцю, калі героі становяцца больш эмацыйнымі, большымі вар’ятамі і большымі рамантыкамі, бо па-іншаму кнігі ня пішуцца.

Усё ўлічана. All inclusive — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Усё ўлічана. All inclusive», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей Календа

Усё ўлічана. All inclusive

© Каленада Сяргей, 2014

© Логвінаў, 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

У засьценках гатэльнага жыцьця

Вольга Гарапучык: Перад тым, як прачытаць “Усё ўлічана. All inclusive” у абавязковым парадку, неабходна пазнаёміцца бліжэй зь яе аўтарам. Гэтая кніга – вялікая і цікавая справаздача адрэзку жыцьця ў дзесяць год, і таму існаваць без свайго аўтара яна ня можа.

Я вядаю цябе даволі працяглы час, але, чытаючы “Усё ўлічана”, са зьдзіўленьнем даведалася, што ты працуеш у гатэлі. Калі шчыра, я спачатку не магла паверыць.

Сяргей Календа: О, ну я шмат у якіх гатэлях працаваў і працую. А ўсё пачалося з таго, што ў мяне хуткія пальцы.

ВГ: Ну хуткія пальцы для мужчыны – гэта, канешне, ужо шмат!

СК: Канешне! Проста я граў на клярнэце, таму з пальцамі праблем не было. І вось неяк матуля прапанавала схадзіць павучыцца стрыгчы. Я пайшоў і ўжо ў 11 клясе мяне ўзялі працаваць у гатэль “Мінск”. Потым былі перапынкі, навучаньне, запоі і бітнікі. А потым я выйграў конкурсны адбор у франшызу і паехаў вучыцца ў Акадэмію Toni&Guy (Лёндан), а адтуль па кантракце трапіў у гатэль “Эўропа”.

ВГ: Дык ты стыліст?

СК: Так, але кім я толькі не працаваў. Спачатку цырульнікам, пасьля намесьнікам мэнэджэра. Быў час, калі дапамагаў рыхтаваць пэрсанал, у банку працаваў, зараз зь верасьня зьбіраюся выкладаць у прыватнай школе гісторыю.

Скажам так, асноўныя грошы я зарабляю тым, што раблю фрызуры, хоць адукацыя ў мяне – культуроляг-дасьледчык, міжнародныя адносіны.

ВГ: А як усё ж такі зьявілася ідэя кнігі?

СК: Спачатку я ні пра што такое і ня думаў, і больш за тое – не пісаў, жыў сабе ціха і бяз пылу, меў колькі сур’ёзных мэтаў як на юнака і ўсё. Але прайшло колькі часу і ў адным з гатэляў я пазнаёміўся з мэтрдгатэлем. Найцікавейшы суразмоўца. Ягоны выгляд, позірк, стан, адзежа – усё выдавала ў ім франта, піжона, ганарлівага мужчыну, які ведае, дзе і навошта працуе, мае за плячыма некалькі сур’ёзных пасадаў у японскіх гатэлях. Я проста ня мог на яго наглядзецца, ня мог наслухацца ягоных гісторыяў з гострага на крытыку языка. Тады пачаў прыкідваць, што пра яго магчыма напісаць, але лепей і не толькі пра яго… І неўзабаве на маім шляху зьявілася галоўная па хостэсе, жанчына-вагонь, яна адразу так, не зважаючы на далікатнасьць, сказала, што мы зь ёй кожным разам як сустракаемся, абавязкова абменьваемся цікавымі гісторыямі і плёткамі. Варта было б пра гэта напісаць кнігу, сказала яна і вельмі сур’ёзна на мяне паглядзела, маўляў, ты ж там пішаш, часопісам займаесься, давай!

І тады панеслася… я зрабіў плян, дзеючых асоб, іх ажно за чатыры дзясяткі намалявалася, і адразу – накіды кожнай часткі, такія на абзац, коратка, што пра што і да чаго… Хацеў рабіць раман пра гатэль, але паглядзеўшы, што гісторый і дзеючых пэрсанажаў зашмат, спыніўся на тым, каб рабіць кожнае “гатэльнае” апавяданьне асобным. Нават калі яго адарваць ад агульнага кантэксту, яно павінна было чытацца нармальна.

ВГ: А ў кнізе адзін гатэль?

СК: Ну падача такая, што адзін, але гісторыі ў ёй са шматлікіх гатэляў.

ВГ: Таму “Усё ўлічана”?

СК: Гэта як вынік маёй дзейнасьці. Спачатку на сьвет зьявілася невялікая кніга “Кантынэнтальны сьняданак”, і на той час я быў упэўнены, што больш няма чаго сказаць, але мінуў год, я неяк узяў гэты “Сьняданак” у рукі і зразумеў, што варта было б крыху зьмяніць некаторыя сказы і дадаць некалькі гісторый. Пакуль я выпраўляў тэксты, паралельна новыя гісторыі пачалі запісвацца ў складанку “Швэдзкі стол”, і, як лягічны вынік, атрымалася кніга з дзьвюх частак. Пасьля яе мне ўжо няма чаго сказаць, хіба толькі я не зраблюся дырэктарам і не пагляжу на гатэльны бізнэс зь іншай кропкі.

ВГ: А колькі часу ты зьвязаны з гатэлямі?

СК: Два гады працаваў у гатэлі “Мінск”, два – у “Эўропе”, тры – у “Краўн Плазе”.

ВГ: І чаму цябе гатэль за гэты час не адпусьціў?

СК: Гэта ўжо ў крыві, гэта стала часткай мяне, якую ня так і проста адпусьціць, але я пэрманэнтна знаходжуся ў пошуку і цікавай працы, і самога сябе, і сваёй літаратуры… Яшчэ ў гатэлях добрыя ўмовы, сацпакет і грошы.

ВГ: Ах, значыць для цябе галоўнае – грошы?

СК: Ну, у мяне ёсьць сям’я. Ёсць жонка, якая любіць сукенкі, ёсць сабака Хурма, якая любіць смачную ежу, ды ўвогуле мы кватэру здымаем, а трэба на сваю зьбіраць. Такая проза жыцьця, далёкая ад творчага ладу існаваньня. Я мару жыць на сялібе, пісаць, гадаваць трусоў, рабіць наліўкі, займацца гатаваньнем смачных страваў, а замест гэтага я ў палоне гораду. Таму, напэўна, і імкнуся як мага хутчэй грашыма пабудаваць тоё жыцьцё, дзеля якога так напружваюся, і таму я і прыдумаў сабе яшчэ аднаго пісьменьніка Аляксандра І. Бацкеля, які жыве так, як хачу я, і піша раманы і занатоўкі пра Маёнтак. Але, думаю, тут ня будзем пра гэта, каб не адысьці ў бок іншага творчага жыцьця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Усё ўлічана. All inclusive»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Усё ўлічана. All inclusive» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Усё ўлічана. All inclusive»

Обсуждение, отзывы о книге «Усё ўлічана. All inclusive» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x