Сяргей Календа - Усё ўлічана. All inclusive

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Календа - Усё ўлічана. All inclusive» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Усё ўлічана. All inclusive: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Усё ўлічана. All inclusive»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю.
Перад вамі сабрана як мага болей назіраньняў і думак пра гатэль, пра яго жыхароў, працаўнікоў і дырэктароў. Гэта своеасаблівы досьвед творчай працы з будзёнаю рэальнасьцю, калі героі становяцца больш эмацыйнымі, большымі вар’ятамі і большымі рамантыкамі, бо па-іншаму кнігі ня пішуцца.

Усё ўлічана. All inclusive — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Усё ўлічана. All inclusive», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мужчына, які спазьніўся на цягнік, толькі зайшоў у гатэль і накіраваўся да рэцэпцыі, аказаўся ліванскім доктарам Саідам, што прыехаў на сэмінар з Горадні, дзе месяц гасьцяваў у каханкі… Усе зьбегліся на лямант начной пакаёўкі, якая ішла за горкімі чакалядкамі, каб раскласьці ў пустых нумарох на ложкі.

Кроў была паўсюль. Яна распляскалася па сьценах ды столі, чырвоны колер патрапіў на лямпачкі, дзьверы й шыльды “Staff only”. Сьвета наскрозь прабіла чэрап, зламала ключыцу, нагу й сківіцу, паламала пальцы на руках, якія на вачах апухлі й ператварыліся ў перавараныя сардэлькі… Ліванскі доктар пасьпеў дастаць ёй язык, прыліплы да нёба, дзяўчына харкала крывёю, з вушэй, носа й вачэй цякла кроў. П’яныя сябрукі Валя з Сашам, апынуўшыся на першым паверсе, спачатку знайшлі перапужанага ахоўніка ў фае, які ня мог пакінуць сваё працоўнае месца і, трымаючы дрыготкаю рукою рацыю, перамаўляўся з ахоўнікам на другім паверсе, пытаўся ў яго, ці бачыў той што, ловячы вухам навіны ад ахоўніка, які ўжо бег на нулявы паверх… Узрадаваныя Валька з Сашкам удакладнілі, дзе той ліфт, што вядзе да клюба на трэцім паверсе, а потым выправіліся шукаць Сьвятлану, якая іх так расьсьмяшыла, перакульнуўшыся праз парэнчы… Але тую ўжо пакавалі ў машыну хуткай дапамогі, таму ім больш нічога не заставалася, як ісьці жлукціць далей.

Сьвета апынулася ў рэанімацыі. Стабільна цяжкае становішча. Да яе за ўвесь час ніхто не прыяжджаў, акрамя галоўнага мэнэджара гатэлю Міхаліны, якая, адчуўшы спагаду да гэтай самотнай жанчыны, ня ведаючы, што рабіць, вазіла ёй мандарыны, але тыя даходзілі толькі да мэдсясьцёр, бо няшчаснай ахвяры яшчэ доўга не давядзецца есьці ўласным ротам – усё праз трубачкі, праз тэатральныя лялечныя нітачкі, ад якіх цяпер залежала жыцьцё.

Празь некалькі дзён аналізы выявілі ў дзяўчыны СНІД… Доктар Саід, які раптоўна, па-галівудзку выратоўваў Сьвятлану голымі рукамі, засоўваючы пальцы ў горла, трымаючы язык і адначасова сьціскаючы ёй расплюшчаную галаву, каб тая, як пабіты гарбуз, не развалілася на кавалкі, з ног да галавы быў у крыві. Цяпер ён мусіць чакаць шэсьць месяцаў. Шэсьць доўгіх месяцаў, калі па ягоных аналізах магчыма будзе ўпэўнена сказаць, захварэў ён на СНІД ці не.

І трэба дадаць, што праблема СНІДу ў гэтым апавяданьні распаўсюджваецца не толькі на аднаго доктара, бо хто яго ведае, зь якімі пастаяльцамі прывабная Сьвета пасьпела пераспаць. Але гэта ўжо іншая гісторыя, якую гатэль пасьпее схаваць у сваіх шматлікіх пакоях.

Масаж

Спа-цэнтар гатэлю – гэта звычайна рознакаляровы маскарад, цырк, гэта блазны й шасьцёркі. Тут працуюць майстры справы й ганарлівыя ёлупні, але кожны гатэль мусіць мець пэўнае якаснае абслугоўваньне, нягледзячы ні на што, нават на тое, што пэрсанал спа-цэнтру збольшага разбэшчаны й самазакаханы.

Ганна, масажыстка зь вялікім стажам, працуе спраўна, мае вялікую кліенцкую базу, але ў гатэлі паставілі такія кошты, што яна вымушаная абслугоўваць сваіх кліентаў у іншым спа, дзе часова арэндуе месца і працуе ў свае выходныя…

Што рабіць? Гатэль не павінен прастойваць, тым болей дазваляць майстрам забіраць кліентаў. Трэба вынайсьці нешта цікавае й новае ў масажнай майстэрні… Маркетолягу давялося папрасіць масажыстку аб дапамозе, каб прастымуляваць пэрсанал працаваць з кліентамі толькі ў гатэлі.

Вырашана было рабіць масаж у нумарох. Любы пастаялец гатэлю меў магчымасьць атрымаць масаж у сваім пакоі – добрая ідэя, выдатнае абслугоўваньне, зручнасьць, ня трэба ісьці ў спа, калі лянотна, – расплюшчыў вочы, пазваніў на рэцэпцыю, замовіў масаж, калі ёсьць вольны час у майстра.

Масажыстка Ганна – высокая, вельмі высокая й худая, нават звышхударлявая жанчына. Калі яна апранутая ў белы працоўны халат, то падобная да доўгай рыбы зь вялікім мясістым носам, які нагадвае авакада, й маленькімі чорнымі вочкамі-апалёнікамі, што кружляюць ў вачніцах хутка й амаль без гарманічнага ўнісону. Ганна ня надта прыгожа пасьміхаецца, яе ўсьмешка хутчэй нагадвае скрыўленьне вуснаў, быццам жанчына нюхае пракіслае малако, але кліенты, якім яна ўпершыню робіць масаж, проста вар’яцеюць і надалей аддана абслугоўваюцца толькі ў яе. Хто б што пра яе ні казаў, паглядаючы, як яна нязграбна перасоўвае сваімі косткамі, як яе цела праразае прастору, як яе авакада на твары варушыць ноздрамі, але рукі яе былі моцнымі, і масаж – усё, што ад яе патрабавалася.

Мэнэджар спа Юлія Цімафееўна добра зрабіла, калі параілася з масажысткаю: пастаяльцы, збольшага мужчыны, наперабой замаўлялі масаж у нумар, некаторыя нават па два разы на дзень… Ганна ледзь пасьпявала, бегала па паверхах, як ганчак, высалапіўшы язык, ацірала ручаі поту з твару – у торбе бутэлька з архідэйным алеем і ручнік, правая кішэнька халату выпуклая ад грошай, левая ўтрымлівае мабілку, пад халатам звычайна чорны станік і чорныя змакрэлыя майткі, на нагох тэпці й панчохі цялеснага колеру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Усё ўлічана. All inclusive»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Усё ўлічана. All inclusive» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Усё ўлічана. All inclusive»

Обсуждение, отзывы о книге «Усё ўлічана. All inclusive» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x