Ганна Навасельцава - Калі цябе спаткае казка…

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Навасельцава - Калі цябе спаткае казка…» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_contemporary, Старинная литература, foreign_children, Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калі цябе спаткае казка…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калі цябе спаткае казка…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга складаецца з шэрагу аўтарскіх казак і казачных апавяданняў, дзе ўвасоблена мастацкая рэканструкцыя матываў і вобразаў з беларускага і сусветнага фальклору. Галоўнымі героямі выступаюць вядомыя чарадзейныя персанажы, міфалагічныя істоты, якія праходзяць дзівосныя выпрабаванні, спазнаюць сябе і вучацца разумець іншых. Казкатворчасць Ганны Навасельцавай уводзіць у свет цудаў, дзе трэба задумацца, чаму ліска-чарадзейка шкодзіць дзеду з бабай, што ставіць вышэй за дабрабыт незвычайны каток, на якія ўчынкі здатная сучасная Папялушка.
Адметная казачная рэчаіснасць зацікавіць аматараў літаратуры фентэзі рознага ўзросту. Зборнік будзе карысны пры вывучэнні беларускага фальклору і славянскай міфалогіі.

Калі цябе спаткае казка… — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калі цябе спаткае казка…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каралевіч жа ў адказ:

– А ты ж дзедка! А ты ж смелы! Рыбу кожнага дня цягаеш ды яшчэ мяне абражаеш! Як быццам я не пра возера клопат маю, а так сабе цёмнымі чарамі баўлюся. Ды і моракам хіба ж напалохаеш цябе…

Дзед на тое не змаўчаў:

– Цьху, нечысць, што цябе баяцца! Каб мог мяне ўтапіць, то ўжо, пэўна б, утапіў. А так…

– А так гляджу на вас, добрых, шчаслівых, дый думаю сабе… – недаказаў вадзяны каралевіч.

– Што забярэш мяне ў падводнае каралеўства, срэбрам абсыпеш, чарамі адорыш ды будзеш мне ў вочы глядзець, – усхапілася бабка.

Каралевіч ды дзед скоса пераглянуліся, нібы каўтнуўшы чаго кіслага, а каралевіч цвёрда прамовіў:

– Не!

– От я ведаю! – не ўтрываў дзед. – Дурніцу гэтую старую прэч пагоніш, каб яна болей да возера і не думала хадзіць! А то чары ды срэбра ёй спатрэбіліся… Лазы ёй, ды многа!

– Не! – па-ранейшаму цвёрда вымавіў каралевіч.

– А што ж тады? – не маглі даўмецца дзед і баба.

– Здарыцца з вамі самае жахлівае, – паабяцаў каралевіч. – Трэба ж і мне цёмным чарадзеем пабыць, каб трохі баяліся.

– Што? – у адзін голас занепакоіліся тыя, неўпрыкмет пагадзіўшыся адно з адным.

– А не зловіш ты, дзедку, у возеры ніводнай рыбіны! І да іншых азёр не хадзі, тое ж самае будзе.

– Авой, зачараваў! – загаласіў дзед.

– Авой, жывымі ў вір зацягнуў! – загаласіла баба. – Лепей мяне русалкай зрабі, лягчэй плакаць будзе!

– Магу з вас абодвух русалак счарадзеіць! Хочаце? – ласкава ўсміхнуўся каралевіч.

Дзед і баба злосна маўчалі, відаць, рабіцца русалкамі не хацелі, а на каралевіча і зусім пакрыўдзіліся.

– А як не хочаце русалкамі рабіцца, – казаў далей каралевіч, – то вунь тую цікаўную ліску, што ў хмызняку хаваецца, за намі падглядае-падслухвае, злавіце ды жывую мне прынясіце.

Авой! І трэба ж было так неасцярожна вызірнуць! А каралевіч моцны чарадзей, адразу мяне заўважыў, хмызнякоўніка вунь як напужаў… «Ліска, ліска! Бяжы, хавайся хутчэй», – шэпча мне гэты шэры. – «А то зробішся рыжай русалкай…». Рыжая русалка? Авой! Толькі так падумала, а ўжо з усёй моцы бегла! Дзед з бабкай – за мною.

Не дагналі. Куды ім, старым, за мной паспець. А ці ўцякла? Казалася ж даўно, што не сілай, а розумам, то бабка і дзедка за розум і ўзяліся… І трэба ж было ім, баязліўцам, так каралевіча спалохацца! Я сама з той неспадзяванкі цэлую ночку ў хмызняковых нетрах прасядзела.

З раніцы яшчэ ніякай шкоды не ўчыніла, адно падумала, што трэба дармавой смятанай паласавацца, аж кажа мне хмызнякоўнік, што дзедка на мяне пастку ставіць! І як мне цяпер па сцежках лясных хадзіці? Ды і рыбаліць дзед не паехаў, чым жа пасля частавацца буду?

Да хаткі бабінай ды дзедавай цішком крадуся, нават курэй не ганяю. Карысьці з гэтых крыкух-квактух, ніколі на іх і не квапілася. Крадуся, азіраюся, а бабка стараецца, варожыць: «Цьху-цьху-цьху! Каб жа ліска хвастком за пень зачапілася, у дзедава сіло папалася, вадзяному каралевічу аказалася. Цьху-цьху-цьху!»

– Бабка, – кажу, – а бабка, хто ж так чаруе? Так нават квактух тваіх не замовіць! Не тое, што мяне…

– Цябе, чарадзейку рыжую, – звыкла так пазірае на мяне бабка. – Дык я ж цябе і замаўляць не буду, адно ў сіло ўблытаю, а там ужо няхай каралевіч-вадзянік рады якой дае!

Толькі мовіла тое, як з кустоўя, дзе я хавалася, раптам хлоп на мяне сіло, не чарадзейнае, звычайнае, але ж не выблытацца з такога! Тарганулася туды-сюды – аніяк. Трэба было сябраваць і з кустоўнікам, які вунь хуценька хаваецца за хату, мільганула запозненая думка.

А бабка ўзрадавана плешча ў ладкі:

– Папалася, зладзейка лясная, чарадзейка злая! Добра мы прыдумалі: дзед пайшоў з хаты, каб вочы табе адвесці, а я ж цябе паймала. Аддамо вадзяному каралевічу, дык ён нас прабачыць, а яшчэ будзе нам удосталь рыбы!

– От, бабка, будзе табе радасць, – кажу на гэта. – Раніцай рыба, удзень рыбка, а ўвечары рыбіна! Адно не буду, рыжая, прыгожая, па лясных сцяжынках хадзіць, табе з дзедам гаварыць: «Жывіце ладна ды згодна».

– А калі ты нам такое казала? – не паверыла бабка.

Неўзабаве і дзед прытупаў. З таго, што ў пастцы сяджу, радуецца, як самаму вялікаму святу:

– А будзе ж нам рыба!

– Будзе, дзедку! Раніцай рыба, удзень рыбка, а ўвечары рыбіна! Адно не буду, рыжая, чарадзейная, па лясных сцежках хадзіць, цябе з бабай весяліць…

– Гэта ж калі ты нас весяліла? – запытаўся дзед з бабай, падхапіў мяне ды ў пастцы панёс да возера.

Там жа нас вадзяны каралевіч сустракае, проста на бераг выходзіць. І не дзівяцца таму дзед і баба, а не нарадуюцца з такога гонару. Ужо ў думках рыбу лічаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калі цябе спаткае казка…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калі цябе спаткае казка…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Оксана Калина - Старі-старі казки
Оксана Калина
Отзывы о книге «Калі цябе спаткае казка…»

Обсуждение, отзывы о книге «Калі цябе спаткае казка…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x