Андрэй Латыголец - Дні без лета

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Дні без лета» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дні без лета: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дні без лета»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютны раман Андрэя Латыгольца – сапраўдная беларуская road story.

Дні без лета — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дні без лета», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Макар стомлена апусціў галаву.

– Час дзейнічаць…

Кіра з жахам паглядзела на мужа. Жаўлакі на яго сківіцах запульсавалі, як шалёныя рычагі футурыстычнага механізма. Макар, грозна падскочыўшы з месца, рушыў па завулку. Кіра нічога не сказала і, выбраўшыся з-за кустоў, пайшла за ім. Хлопец падняў стрэльбу і, кудысьці прыцэліўшыся, уважліва ўглядаўся ў вокны дамоў абапал дарогі.

Сярод аднапавярховых прыватных сядзіб Макар адразу ж запрыкмеціў двухпавярховы дом персікавага колеру з чырвонай чарапіцай. Перад ім быў невялікі дворык, дзе раслі хмызнякі, піхты і іншыя дэкаратыўныя дрэўцы, якія яшчэ нядаўна, мабыць, выглядалі прывабна. Цяпер яны былі засыпаныя гідкім попелам, які быццам нязнаны дагэтуль вірус захапіў усю расліннасць на зямлі. Побач стаяў брудна-зялёны «кадылак».

Макар хутка забег на двор; калі Кіра зразумела, што ён збіраецца рабіць, той ужо гучна грукаў у дзверы. Ніхто не адказаў, і Макар пачаў біць па дзвярах прыкладам стрэльбы, а потым націснуў на званок.

– Адчыняйце! У мяне стрэльба! Я палічу да пяці і выб’ю акно! – злосна пракрычаў Макар, зняўшы рэспіратар.

Калі Кіра наблізілася, Макар ужо далічыў да трох.

– Заставайся на месцы, – азірнуўшыся на яе, сказаў хлопец. – Не падыходзь!

– Макар… – жаласна прамямліла яна.

– Пяць! – урэшце вымавіў ён, і ў гэты момант нечакана пачулася, як унутры дома пстрыкнуў замок.

– Толькі без лішніх рухаў! Інакш я буду страляць! – зычна прамовіў Макар.

Ніхто зноў не адказаў, і Макар штурхнуў дзверы руляй стрэльбы. Тыя шырока расчыніліся. На парозе стаяў пажылы мужчына з сівымі валасамі. Ён падняў рукі ўверх і, просячы літасці, прамовіў:

– Калі ласка, малю, толькі не страляйце. У мяне хворая жонка. Мы хочам жыць. Бярыце ўсё, што вам трэба.

Кіра моўчкі назірала за ўсім, што адбываецца, і на яе вачах выступілі слёзы.

– Гэта ваш «кадылак» каля дома? – наставіўшы стрэльбу на мужчыну, спытаў Макар.

Той кіўнуў.

– Ключы! Хутка!

Мужчына, у якога адняло мову, разгублена падаўся назад, а потым, заікаючыся, сказаў:

– Так, так, вядома… Я аддам іх, толькі не страляйце!

– І без глупстваў, я буду за вамі назіраць!

Мужчына кінуўся ў дом. Звонку было чуваць, як ён супакойвае жонку, перасцерагаючы яе, каб не высоўвалася і заставалася на месцы. У доме пачалася мітусня. Потым пачуліся грузныя крокі па лесвіцы на другі паверх. Макар мацней сціснуў стрэльбу. Ён мусіў быць гатовым да ўсяго самага непрадказальнага. Гаспадар мог, скарыстаўшы момант, узяць зброю, калі яна ў яго была, і адкрыць па іх агонь з акна другога паверха. Аднак тады чаму ён адразу гэтага не зрабіў? Можа, спалохаўся? Ці не паспеў? Хутчэй за ўсё, у яго не было ніякай зброі. Макар падумаў пра гэта, толькі калі сумятня ў доме заціхла і яму засталося адно напружана і доўга чакаць. На яго лбе буйнымі кроплямі выступіў пот. Галава дакучліва забалела, рукі затрэсліся, і хлопец ужо задумаўся пра марнасць і неабачлівасць свайго ўчынку.

Калі крокі на лесвіцы пачуліся зноў, Макар зычна выкрыкнуў:

– Выходзь павольна! Я павінен бачыць твае рукі!

Мужчына з’явіўся на ганку. Яго твар быў белы, а цела працінала дрыготка.

– Кідай! – выцягнуўшы наперад левую руку, загадаў Макар.

Мужчына, дрыжачы, кінуў ключы. Макар спрытна злавіў іх і, не азіраючыся, пракрычаў:

– Кіра, падыдзі бліжэй! Табе давядзецца завесці машыну!

Кіру перасмыкнула, і яна імпэтна наблізілася да ганка. Макар кінуў ёй ключы, і яны ўпалі на зямлю, засыпаную сантыметровым слоем попелу. Кіра тут жа падхапіла іх і паглядзела ў спіну Макара.

– «Кадылак» насупраць дома, брудна-зялёны… Паспрабуй яго завесці. Калі ён на хаду, праедзь некалькі кварталаў… Як толькі завядзеш, пасігналь, каб я ведаў, калі мне можна адыходзіць, а потым цісні на газ. Справішся? – не зводзячы вачэй з абамлелага мужчыны, выразна прамовіў Макар.

– Так, паспрабую…

Кіра, спатыкаючыся, бягом кінулася да машыны. Дрыготкай рукой яна націснула на бірульку – сігналізацыя выдала гук разблакіроўкі. Кіра адчыніла дзверы і села на мяккае сядзенне. Уставіўшы ключ у замок запальвання, яна выціснула педаль счаплення і адразу пасігналіла.

– Выбачайце, што мне давялося ісці на такія крайнасці, аднак нам патрэбна гэта чортава машына. Пакуль я не сяду ў яе, заставайцеся на месцы, – паспакайнеўшы, сказаў мужчыну Макар, а потым дадаў: – І памятайце, попел можа быць радыеактыўным, так што пакуль лепш заставацца ў памяшканні, добра забарыкадавацца і нікому не адчыняць. Вельмі хутка сюды могуць наведацца сапраўдныя галаварэзы. А значыць, лепш за ўсё пакінуць гэты пракляты горад…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дні без лета»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дні без лета» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Дні без лета»

Обсуждение, отзывы о книге «Дні без лета» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x