Андрэй Латыголец - Дні без лета

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Дні без лета» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дні без лета: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дні без лета»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютны раман Андрэя Латыгольца – сапраўдная беларуская road story.

Дні без лета — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дні без лета», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Макар пачаў клікаць Кіру.

– Дзе ты, Кіра?! Дапамажы мне! Я не хачу гэтага бачыць! Кіра, дзе ты?!

Кіра з’явілася не адразу. Яе постаць узнікла перад яго затуманенымі вачыма толькі праз хвіліну пасля таго, як ён пачаў нема лямантаваць. Твар жонкі быў бледны, і яна разгублена стала дапамагаць яму выбірацца.

– Там людзі… – сказала яна.

– Толькі без рэзкіх рухаў, мажліва, мае ногі пераламаныя.

Ён абедзвюма рукамі ўчапіўся ў Кіру, тая пачала злёгку яго тузаць. Болю не было, і Макар заплюшчыў вочы. Неўзабаве ён ужо сядзеў на асфальце без красовак.

На вуліцы чулася чыёсьці бязладнае выццё.

– Ты ў парадку? Паварушы нагамі! Можаш устаць? – загаласіла Кіра.

– Чаму ты мяне кінула?

Макару было крыўдна, што яна сышла, пакінуўшы яго ў такім стане.

– Там мужчына з пісталетам! Ён дастаў мяне з пікапа. Загінула ўся яго сям’я! – Кіра была ў істэрыцы. – А цяпер ён хоча забіць нас!

Макар паглядзеў на свае ногі. Ніякіх прыкмет пераломаў не было. Ён падцягнуў калені да грудзей і хутка падняўся з зямлі. Стаяць было не балюча.

– Што я нарабіў? Саманта, дачушка… – даляцела да іх англійская мова.

Макар паглядзеў у той бок і праз раскурочаны корпус пікапа убачыў чалавека, які стаяў перад сваёй машынай і трымаўся рукамі за галаву. У яго правай руцэ быў чорны пісталет. Кіру злёгку трэсла, і калі Макар, сабраўшыся з думкамі, павольна закульгаў да жывога сведкі трагедыі, яна схапіла мужа за локаць.

– Стой, не трэба!

Пікап аднесла ў бок скрыжавання. Капот чорнага «Форда», які на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў іх, быў змяты ў гармонік амаль да лабавога шкла. З машыны ішоў дым, а ў салоне ляжалі два целы.

Заўважыўшы Макара, мужчына наставіў на яго пісталет.

– Гэта ваша віна! Якога чорта вы тут з’явіліся?! – люта закрычаў незнаёмец.

– Містар, давайце без паспешных высноў! У нас таксама ахвяры, вы бачылі на пярэдніх сядзеннях мужчыну з жанчынай, яны загінулі. Калі ласка, супакойцеся і апусціце пісталет! – выставіўшы перад сабой рукі, закрычаў Макар.

Мужчына цяжка ўздыхнуў і апатычна закаціў вочы.

– Да чорта ўсё… – сказаў ён, хутка прыставіў рулю пісталета да скроні і стрэліў сабе ў галаву.

Пачуўся глухі гук, цела грузна павалілася на асфальт.

Макар адвёў вочы. Кіра закрыла далонню рот і ў жаху знерухомела на месцы.

Доўгі час яны не ведалі, што рабіць. У гэты момант бяздзейнасці і бездапаможнасці ўсе катаклізмы на імгненне адступілі на задні план. Ногі быццам захраслі ў смале, і было немагчыма паварушыцца. У Макара закружылася галава, перад вачыма ўзнікла шэрае неба, дахі дамоў і попельны пыл, які нерухома вісеў над горадам. Потым думкі пачалі варушыцца і паскарацца, як цягнік, які набірае хуткасць. Схамянуўшыся і схапіўшы Кіру за руку, Макар выпаліў:

– Бяжым адсюль, хутка!

– Пачакай, а сумкі? Нам патрэбная ежа! – Кіра таксама апрытомнела.

Макар спыніўся.

– Стой на месцы, я сам!

Ён падбег да пікапа. Патузаў багажнік. Замкнута. Ад думкі, што зноў давядзецца ўбачыць разбітую галаву Філіпа, Макару зрабілася млосна, і ён са злосцю жахнуў локцем па шкле. Яно, і без таго пашкоджанае ад моцнага сутыкнення з «Фордам», рассыпалася на дробныя аскепкі. Макар прасунуў руку ўнутр. Схапіў сумку з ежай і Кірын заплечнік. Пад сумкай Джэсікі ляжала стрэльба. Хлопец хутка намацаў яе і таксама выцягнуў вонкі. У галаву імгненна прыйшла думка пра кашалёк Філіпа. Цяпер ён гаспадару не патрэбны. Макар адчыніў пярэднія дзверы і, напалову адвярнуўшыся, стаў прамацваць кішэні Філіпа. Кашалёк і вадзіцельскае пасведчанне былі справа.

На бягу Макар кінуў Кіры заплечнік, адначасова прыладжваючы за спінай сумку і моцна сціскаючы стрэльбу.

– Бяжым туды, нам нельга тут доўга затрымлівацца!

Мінуўшы адзін квартал, Кіра спынілася.

– З табой усё добра, як ты сябе адчуваеш? – хвалюючыся за мужа, спытала яна.

– Не будзем марудзіць, бяжым далей!

– Макар, у цябе галава разбітая. Кроў засохла, але табе ўсё адно патрэбна перавязка.

Макар дакрануўся да левага боку патыліцы. Валасы зліпліся і высахлі крывавай скарынкай. Ён трохі націснуў на рану і адчуў рэзкі боль. У вачах пацямнела.

– Ты маеш рацыю…

Хлопец агледзеўся і падышоў да дзвярэй зачыненай крамы. Побач была лаўка. Ён з цяжкасцю сеў на яе і пачаў корпацца ў сумцы.

– Аптэчка, напэўна, засталася ў машыне… Паглядзі ў заплечніку!

Кіра дастала жоўтую майку і хутка разадрала яе на шматкі. Макар знайшоў бутэльку вады і нахіліў галаву, каб жонка прачысціла рану. Дзяўчына асцярожна, наколькі гэта было магчыма, прамыла яму скрываўленую патыліцу, паклала на рассячэнне скручаны ўдвая шматок майкі і рванымі рэшткамі заматала мужаву галаву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дні без лета»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дні без лета» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Дні без лета»

Обсуждение, отзывы о книге «Дні без лета» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x