Андрэй Латыголец - Дні без лета

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Дні без лета» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дні без лета: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дні без лета»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютны раман Андрэя Латыгольца – сапраўдная беларуская road story.

Дні без лета — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дні без лета», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Макар падыходзіць да камеры і выключае яе.

Камера факусуецца на жоўтай майцы Макара. Рэзкасць наладжваецца, і Макар адыходзіць далей. Яго твар робіцца выразным. Хлопец набліжаецца да стала, за якім ужо сядзяць Філіп, Джэсіка і Кіра. Як толькі Макар сядае, усе бяруцца за рукі, утвараючы круг. На стале гараць свечкі, побач – запалены таршэр, колькі свечак на камодзе, які таксама трапляе ў кадр. Святло цьмянае, і праз гэта фігуры ўдзельнікаў здымак у паўзмроку.

– Джэсіка, прачытай малітву, – паўшэптам кажа Філіп.

– Выбачайце, але я – атэіст, – разгублена звяртаецца да яго Макар.

– Гэта не мае значэння. Дастаткова быць разам і трохі памаўчаць.

Джэсіка пачынае шаптаць малітву. Да камеры кепска далятаюць яе словы, і немагчыма што-небудзь разабраць. Філіп заплюшчыў вочы, Макар пазірае на Кіру, тая ў знак безвыходнасці паціскае плячыма.

Праз хвіліну Джэсіка замаўкае, і яны з Філіпам расплюшчваюць вочы.

– А зараз давайце есці! – зычна прамаўляе Філіп.

Ён першым бярэ ў руку відэлец; нібы з яго згоды, астатнія прыступаюць да вячэры. Макар закідвае відэльцам у рот кавалачак белай нарэзкі, якая стаіць паблізу ад яго талеркі, і робіць колькі глыткоў з кубачка.

– Ммм… смачна, – кажа Кіра.

– Няблага, – згаджаецца Макар.

– Падабаецца? Гэта філадэльфійскі сыр, – гаворыць Філіп.

– Дзякуй, вельмі смачна! – адказвае Макар, потым вытрымлівае паўзу, азіраецца на камеру і пытае: – Добра, Філіп, які ў нас план дзеянняў? Як мы пакінем Нью-Ёрк?

– Усё проста: заўтра раніцай загрузім у машыну ўсё неабходнае і адправімся да моста Уайтстоўн. Выедзем з горада і прыгарадаў на трасу № 87, а потым рушым напрасткі да мяжы.

Камера стаіць непадалёк ад канапы Макара і Кіры. Яны ўжо ляжаць пад коўдрай.

– Як табе нашы новыя сябры? – пытае ў Кіры Макар.

– Звычайныя, добрыя людзі.

– Мне здаецца, што Джэсіка пры Філіпе баіцца ўставіць лішняе слова. І яшчэ гэтая малітва. Хаця, мажліва, так заведзена ў кожнай амерыканскай сям’і…

– Не ведаю, мне яны дзіўнымі не падаліся… Давай адпачываць, здаецца, я трохі супакоілася. Галава яшчэ баліць, але я адчуваю, што змагу заснуць.

– Шкада, што няма інтэрнэту, з гэтых відэазапісаў выйшаў бы добры матэрыял. Нечым нават мок’юментары нагадвае. Яшчэ б прывідаў ці зомбі ў сюжэт дадаць…

– Адкуль у цябе столькі ідэй дурацкіх бярэцца? Невядома, што будзе заўтра, а ты як дзіця малое… Хопіць, заканчвай ужо…

Макар цягнецца да камеры і выключае запіс.

Камера ў руках Кіры. Яна здымае, як Макар і Філіп складаюць каля дзвярэй у калідоры сумкі з нарабаванымі ўчора неабходнымі рэчамі. Джэсіка побач з мужам дапамагае спарадкаваць запасы. Макар кажа на камеру:

– Мы гатовыя да паездкі ў Канаду. На гадзінніку восем раніцы. Зараз Філіп возьме стрэльбу, і мы адправімся ў дарогу. Кіра, давай падыдзем да акна, я хачу паказаць, што робіцца на вуліцы.

Кіра паслухмяна ідзе за Макарам. Камера наводзіцца на акно гасцёўні. Праз шкло бачны двор, дарога ўздоўж вуліцы і іншыя дамы раёна.

– Попел трохі асеў, але паветра яшчэ забруджанае. Світанак даўно наступіў, аднак такое адчуванне, што на вуліцы вячэрні змрок. Агні не гараць, горад, відаць, перайшоў на аварыйную эканомію энергіі…

– Давайце надзенем рэспіратары! – чуецца голас Філіпа.

Кіра накіроўвае на яго камеру. Філіп стаіць са стрэльбай каля сумак. Джэсіка перадае рэспіратары Макару. Яны надзяваюць ахоўныя сродкі.

Філіп бярэ адну з сумак і падыходзіць да дзвярэй. Прыадчыняе. Выглядае на двор.

– Я хутка вярнуся, паспрабую завесці машыну. Будзьце гатовыя ісці, – праз рэспіратар яго голас здаецца прыглушаным.

Як толькі дзверы за ім зачыняюцца, Макар з Джэсікай пачынаюць размяркоўваць сумкі. Макар бярэ дзве самыя цяжкія. Джэсіцы застаецца палатка і сумка з аптэчкай, а заплечнік яна перадае Кіры. Макар дапамагае жонцы адзець яго на плечы.

– Кіра, я ведаю, што табе гэта не спадабаецца, аднак я папрашу цябе нас трохі паздымаць, пакуль мы не апынёмся ў машыне і не пакладзём сумкі ў багажнік. Потым я перайму ў цябе камеру.

– Добра, давай толькі асцярожна. І глядзі па баках.

Праз хвіліну Філіп вяртаецца ў дом.

– Усе гатовыя? На вуліцы ціха, суседзі, напэўна, таксама з’ехалі, цяпер усё залежыць ад нас, – кажа ён.

Кіра падыходзіць бліжэй да дзвярэй, каб было добра бачна кожнага з прысутных. Дзверы адчыняюцца. У камеру трапляе дворык і сцежка, якая вядзе на вуліцу. Філіп, Джэсіка і Макар спяшаюцца да прыпаркаванага побач з домам пікапа. Кіра бяжыць следам, ад чаго камеру ладна трасе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дні без лета»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дні без лета» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Дні без лета»

Обсуждение, отзывы о книге «Дні без лета» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x