Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

П'ючы духмянасць паветра,
Уцягваючы ноздрамі прагнымі,
Без будучыні, без успамінаў,
Сяджу я тут,
О любасныя сяброўкі мае,
І пазіраю на пальму,
Як яна, нібы танцорка,
Гнуткім станам чаруе,
Сцёгнамі пругкімі вабіць, —
Пераймаеш яе, загледзеўшыся!
Яна падобная на танцорку, якая
Доўга — о, як небяспечна доўга! —
Стаіць на адной назе —
Можа, яна пра другую забыла?
Прынамсі, дарма я шукаў
Каштоўную другую палавіну,
У святой блізкасці я шукаў
Лёгкай тканіны бліскучых адзежын,
Тонкіх павеўных спадніц.
На жаль, мае чароўныя сяброўкі,
Верце — не верце — няма:
Яна згубіла другую ножку!
Ах, як шкада!
Магчыма, яна недзе блукае,
Няўцешніца адзінокая?
Магчыма, страшэннай пачвары баіцца
Ільва жаўтагрывага?
Можа, абгрызена ўжо,
Парваная на кавалкі?
О гора! О гора!
Напэўна, ужо з'едзена яна. Сэля.

О, не плачце,
Пяшчотныя сэрцы!
Не плачце,
Сэрцы фінікаў!
Малочныя грудзі!
Салодкія сэрцы!
Не плач болей,
Бледная Дуду!
Будзь мужчынам, Зулейка!
Мужная, мужная будзь! —
А можа, дарэчы тут будзе
Сябе ўмацаваць
Сродкам сардэчным?
Намашчанай прыпавесцю?
Урачыстаю прытчаю?
О! Уздыміся, годнасць,
Годнасць дабрачынства! Годнасць эўрапейца!
Дыхайце, дыхайце,
Мяхі дабрачынства!
О!
Яшчэ раз завыць,
Маральна завыць!
Маральным ільвом
Перад дочкамі пустыні завыць!
— Бо выццё — дабрачынства,
О, найлюбаснейшыя дзяўчаты —
Палкасць эўрапейца, эўрапейцава страснасць
За ўсё даражэйшая!
І вось я тут ужо,
Я, эўрапеец,
Я не магу інакш, памажы мне, Божа!
Аман!

Пустыня расце: гора таму, хто пустыню хавае!

Абуджэнне

1

Пасля песні вандроўніка пячора раптам напоўнілася шумам і смехам: і як што госці гаварылі ўсе разам, і нават асёл пры такім захапленні не маўчаў, у Заратустры з'явілася лёгкая агіда да сваіх гасцей і гарэзлівы настрой, хоць ён і радаваўся іх весялосці. Бо яна здавалася яму знакам выздараўлення. І вось паціхеньку ён вымкнуўся на свежае паветра і загаварыў са сваімі звярамі.

«Куды падзелася цяпер іхняя гарота? — спытаўся ён, уздыхнуўшы з лёгкай прыкрасцю. — Падобна на тое, што, пабыўшы ў мяне, яны развучыліся клікаць на дапамогу!

— хоць, на жаль, не развучыліся яшчэ наогул крычаць». І Заратустра заткнуў сабе вушы, бо да радаснага шуму вышэйшых людзей неяк дзіўна дамешвалася аслінае «І-А».

«Ім весела, — сказаў ён далей, — і хто ведае, можа, весяляцца яны за кошт гаспадара? І хоць яны вучыліся смяяцца ў мяне, ды не майго смеху навучыліся.

Але што з таго! Яны ўжо немаладыя і смяюцца, і здаравеюць кожны па-свойму; і не такое чулі мае вушы і не абураліся.

Гэты дзень — перамога: ужо адступае, бяжыць мой стары закляты вораг — Дух Цяжару! Як добра канчаецца дзень, што пачаўся так цяжка і блага!

І ён хоча закончыцца. Вечарэе: ён імчыцца па моры, шалёны верхавец! Як раскачваецца ён, шчасны, летучы дамоў, на пурпуровых сёдлах сваіх!

Неба глядзіць так ясна, свет такі глыбокі: О вы ўсе, дзівосныя людзі, што прыйшлі да мяне, яшчэ варта жыць побач са мною!

Так сказаў Заратустра. І зноў з пячоры пачуліся крыкі і смех вышэйшых: яны зноў загаварылі.

«Торгае гэтая рыба, добрая ёй прынада мая, і вось — адступае іх вораг, Дух Цяжару. Калі я добра пачуў, яны вучацца смяяцца з сябе.

Разбірае іх мужчынская ежа, цвеляць сакавітыя і мацавітыя прыпавесці мае: і сапраўды, я не частую гнілой гароднінай! У мяне ежа воінаў, ежа заваёўнікаў; я абуджаю новыя жаданні.

Новыя надзеі ў іхніх руках і нагах, сэрцы іх расшыраюцца. Новыя словы знаходзяць яны, і скора іх дух будзе дыхаць адвагаю.

Зразумела, такая ежа непрыдатная дзецям і жанчынам, якія пакутуюць ад маркоты — як старым, так і маладым. Інакш неяк трэба пераконваць іхнюю нутробу: не лекар ім я і не настаўнік.

Агіда адступае ад гэтых вышэйшых людзей: што ж! гэта мая перамога. У маім царстве ім небяспекі няма, любы дурны сорам уцякае ад іх, сэрцы іх адкрываюцца.

Яны размыкаюць сэрцы свае, вяртаюцца шчаслівыя гадзіны, яны святкуюць і жуюць — яны робяцца ўдзячнымі.

І тое, што яны робяцца ўдзячнымі, я лічу найлепшым знакам. Яшчэ пройдзе крыху часу, і яны прыдумаюць сабе святы і паставяць помнікі сваім ранейшым радасцям.

Яны ацаляюцца!» — так сказаў радасна Заратустра сэрцу свайму, гледзячы ўдалечыню; а звяры падышлі бліжэй і ўшанавалі яго спакой і шчасце.

2

Але тут Заратустра спалохаўся, бо слых ягоны, ужо абвыклы з шумам і смехам у пячоры, быў раптам уражаны мёртвай цішынёй; а нос яго пачуў дым пахошчаў, быццам палілі сасновыя шышкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x