Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось і майце! Будзем зноў радыя і вясёлыя! І хоць гнеўны позірк у Заратустры — зірніце на яго! Ён злуецца на мяне,

— але яшчэ да ночы ён зноў палюбіць мяне і пачне хваліць, бо не можа доўга абыходзіцца без такога глупства.

Ён любіць сваіх ворагаў: з усіх, каго толькі я бачыў, ён найлепей авалодаў гэтай штукай. Але за гэтую любоў да ворагаў помсціцца ён — на сваіх сябрах!»

Так сказаў стары чарадзей, і вышэйшыя людзі ўхвалілі яго казань: і тады Заратустра пачаў пахаджаць сярод іх, з любоўю і нянавісцю паціскаючы рукі сваім сябрам, быццам хочучы памірыцца з усімі і выпрасіць даравання. Але калі ён дайшоў да выхаду з пячоры, яго зноў павяло на свежае паветра і да звяроў, і ён сабраўся непрыкметна ўцячы.

Сярод дочак пустыні

1

«Не адыходзь! — сказаў тады дарожнік, які называў сябе Заратустравым ценем. — Застанься э намі, а то ранейшая туга зноў нападзе на нас.

Стары чарадзей шчыра падзяліўся з намі тым найгоршым, што ў яго было, і вось, зірні, — у нашага добрага пабожнага Папы на вачах слёзы, і ён зноў гатовы плысці па моры паныласці.

Падобна на тое, што гэта каралі спрабуюць стрымлівацца перад намі: бо за сённяшні дзень яны лепш за ўсіх нас навучыліся гэтаму! Але я гатовы пайсці ў заклад, што калі б не сведкі, яны б таксама закалацілі благую гульню,

— благую гульню марудлівых воблакаў, вільготнай маркоты, сырой нуды, хмарнага неба, украдзеных сонцаў, восеньскіх віскатлівых вятроў!

— благую гульню нашых галашэнняў і крыкаў на дапамогу: застанься ж з намі, о Заратустра! Тут шмат схаваных гаротаў, якія хочуць выказацца, шмат воблачнага і вечаровага, шмат душнага паветра!

Ты накарміў нас моцай, мужчынскай ежай і бадзёрымі прыпавесцямі: дык жа не дапусці, каб дух жаноцкасці і песты авалодаў намі за дэсертам!

Ты адзін робіш паветра вакол сябе моцным, бадзёрым і чыстым! Нідзе на зямлі не знаходзіў я паветра чысцейшага, чым у тваёй пячоры!

Хоць і пабачыў я шмат краёў, а нос мой адвык пазнаваць і ацэньваць розныя пахі; а ў цябе, у тваёй пячоры, цешыцца нюх мой як ніколі раней!

Хіба што аднаго разу, — о, даруй мне адзін успамін! Не крыўдуй за старую застольную песню, якую я склаў, жывучы сярод дочак пустыні:

— бо там таксама было добрае, здаровае, светлае паветра Ўсходу: там адышоў я далей за ўсё ад захмаранай, ад сырой, панурай, струхлелай Эўропы!

Тады я любіў дзяўчат Усходу і іншых паднябесных краін, чые блакітныя нябёсы не азмрочвалі ніводнае воблачка, ніводная думка.

Вы не паверыце, як жа манерна сядзелі яны, калі не скакалі — глыбокія, але пры гэтым бяздумныя, быццам маленькія таямніцы, быццам упрыгожаныя стужкамі загадкі, быццам дэсертныя арэшкі,

— стракатыя, яркія і чужыя, сапраўды так! Але не азмрочвала іх ніводная аблачынка — гэтыя загадкі даваліся адгадваць сябе: і вось — у гонар гэтых дзяўчат склаў я тады застольную псальму — псальму за дэсертам».

Так казаў дарожнік, які называў сябе Заратустравым ценем; і перш чым хто паспеў адказаць яму, ён схапіў арфу старога чарадзея і, скрыжаваўшы ногі, азірнуўся вакол, спакойны і мудры: павольна і выпрабавальна ўцягнуў у сябе паветра, быццам спрабуючы на смак новае, незнаёмае паветра чужой краіны. А пасля заспяваў у нейкай адмысловай манеры, з лямантам і завываннем.

2

Пустыня расце:
гора таму,
хто пустыні хавае
— О! Урачыста!
Сапраўды ўрачыста!
Годны пачатак!
Па-афрыканску ўрачыста!
Годна ільва,
Альбо высокамаральнае малпы —
— але не вас,
Любасныя дзяўчаты,
Каля чыіх ног мне,
Эўрапейцу, пад пальмамі
Дазволена сядзець. Сэля.
Проста дзівосна!
Там і сяджу цяпер,
Паблізу пустыні, і ўжо
Зноў ад пустыні далёка,
Але яшчэ не спустошаны:
Бо ўжо паглынуты
Гэтым маленькім аазісам…
— ён якраз бо разявіў
Сваю любасную пашчу,
Сама духмяную пашчу:
І я ўпаў туды,
У салодкую пашчу — і вось
Я сярод вас, любасныя дзяўчаты! Сэля.

Слава, слава таму кіту,
Які даў прытулак госцю! —
Ці зразумелі вы
Мой вучоны намёк!
Слава таму жывату
За тое, што ён
Стаў утульным аазісам,
Як вось гэты цяпер мне:
Але што паняверыць мяне —
Гэта, што я сын Эўропы; яна
Сама недаверлівая
З усіх старых жанок.
Няхай гэта Гасподзь паправіць!
Амін!

І вось я тут,
У гэтым маленькім аазісе,
Як фінік,
Салодкі, руды, паспелы, духмяны,
Прагны вуснаў дзявочых,
Яшчэ болей прагны ўкусу
Беласнежных, халодных,
Вострых дзявочых зубоў,
Якога прагна жадаюць
Сэрцы ўсіх фінікаў палкіх. Сэля.
Да названых паўднёвых пладоў
Падобны, нават дужа падобны,
Я ляжу тут сярод рою
Гуллівых назолаў-жукоў,
Сярод марнасці прахлай
Нясціплых, маленькіх, пошлых жаданняў,
І намыслаў грэшных, —
Сярод вас,
О маўклівыя і прадчувальныя
Коткі-дзяўчаты,
Дуду і Зулейка —
А сфінксаваны, хоць адным словам
Выславіць мог бы пачуцці свае:
(Даруй мне, Божа,
Гэты грэх супраць мовы!) —
Сяджу тут, удыхаючы водар паветра,
Празрыстага, райскага, свежага,
У залацістых палосках,
Такога паветра
Месяц яшчэ не пасылаў —
Ані выпадкова,
Ані з капрызу,
Як расказваюць старажытныя паэты.
Але я скептык,
Я сумняваюся ў гэтым,
Я паходжу з Эўропы, а яна —
Сама недаверлівая баба на свеце.
Хай выправіць гэта Гасподзь!
Амін!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x