Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пра навуку

Так спяваў чарадзей; і ўсе пячорнікі непрыкметна трапілі, як птушкі, у сеткі яго змрочнага, падступнага запалу. Толькі сумленнага духам яму не ўдалося запаланіць: ён борздзенька выхапіў з рук чарадзея арфу і ўсклікнуў: «Паветра! Дайце чыстага паветра! Клікніце Заратустру! Ты атручваеш паветра ў гэтай пячоры і робіш яго задушлівым, старым, ліхі чарадзею!

Ты, фальшывец, змушчаеш нас невядомымі жаданнямі, ты спакушаеш нас прагай няведамых пустэльняў. Гора, калі такія, як ты, пачынаюць славіць ісціну і балбатаць пра яе!

Гора ўсім, хто ў свабодным розуме, хто не асцерагаецца такіх, як ты чарадзеяў! Прапала свабода іхняя, бо сваім вучэннем ты вабіш назад, у цямніцы;

— стары, змрочны дэман паныласці, панадныя гукі жалейкі чутны ў тваіх скаргах; ты падобны да таго, хто сваёй апалогіяй цноты тайна схіляе да вычудаў страснасці!»

Так казаў сумленны духам, а стары чарадзей азіраўся навокал, цешыўся з перамогі і таму праглынуў прыкрасць, якую адчуў ад слоў сумленнага духам. «Ціха! — коратка адказаў ён. — Каб добрыя песні адгукнуліся ў душы, пасля іх трэба памаўчаць.

Так трымаюцца ўсе вышэйшыя людзі, якія сабраліся тут. Ты, мабыць, мала што зразумеў з маёй песні? Мала ў табе духу чараў!»

«Ты ўжо хваліш мяне тым, што адлучаеш ад сябе, — запярэчыў сумленны духам, — што ж, довад! Але вы, пячорнічкі мае, я ўсё яшчэ бачу пахацінства ў вашых вачах:

Вы свабодныя душы, дзе ж ваша свабода, вы свабодныя? Вы рыхтык мне тыя, што доўга тапырыліся на голых танцорак: так і вашыя душы — самыя ў скокі пайшлі!

Мабыць, дужа шмат у вас таго, што чарадзей называе сваім злым духам чараў і падману: і гэтым я адрозніваюся ад вас.

І сапраўды, мы шмат перагаварылі і перадумалі тут, у пячоры, пакуль не вярнуўся Заратустра, і мне гэтага больш чым досыць, каб зразумець: мы з вамі розныя.

Рознага мы шукаем тут, угары, — вы і я. Бо я шукаю большай надзейнасці, таму і прыйшоў да Заратустры. Ён — сама трывалая вежа і сама моцная воля

— сёння, калі ўсё расхісталася, калі трасецца зямля. Але гледзячы вам у вочы, думаю сабе, што вы, наадварот, шукаеце большай няўстойлівасці,

— вы хочаце болей жахаў, небяспекі, землятрусаў. Даруйце мне маю самаўпэўненасць, але часам мне здаецца, што вы, вышэйшыя людзі,

— прагнеце якраз такога жыцця, якое мяне больш за ўсё жахае, жыцця брыдкага, поўнага небяспекі, жыцця дзікіх жывёл; вас вабяць лясы і пячоры, горныя ўрвішчы і лабірынты.

І больш за ўсё вам падабаецца не той, хто можа выбавіць ад усякай небяспекі, а змусціцель, які зводзіць з любое дарогі. Але калі вашая прага да ўсяго гэтага ёсць нешта сапраўднае, дык у мяне яна — немагчымае.

Бо страх — гэта пачатковае і прыроднае пачуццё чалавека; страхам тлумачыцца ўсё — і першародны грэх, і ўспрычыненая цнота. З страху ўзрасла і мая дабрачынная цнота, якая называецца навукай.

Бо спрадвеку ў чалавеку гадаваўся страх перад дзікімі жывёламі, уключаючы сюды і таго звера, якога ён тоіць у самім сабе і якога сам баіцца: Заратустра называе гэтага звера «ўнутраным быдлам».

Гэты страх, старадаўні і пачатковы, які стаў нарэшце вытанчаным І адухоўленым, цяпер, як мне здаецца, называецца навукай.

Так казаў сумленны духам; а Заратустра, які якраз заходзіў у пячору, — а ён чуў апошнюю казань і разгадаў яе сэнс, — кінуў яму жменю ружаў, пасмяяўся з ягоных «ісцін». «Што? — усклікнуў ён. — , Што я чую? Сапраўды, здаецца мне, адзін з вас — дурань, а тваю «ісціну» я момантам пастаўлю дагары нагамі.

— Бо ў нас страх — гэта выключэнне. А мужнасць і дух прыгодаў, прага да нязведанага і на што яшчэ не адважыўся, — мужнасць, вось што на мой клёк ёсць чалавечая перадгісторыя.

У сама дзікіх і бясстрашных звяроў чалавек адабраў, з зайздрасці, усе іхнія цноты: і толькі так ён зрабіўся чалавекам.

Гэта мужнасць, зрабіўшыся, нарэшце, вытанчанай і адухоўленай, гэта чалавечая мужнасць, з арлінымі крыламі і змяінай мудрасцю, я думаю, сёння называецца…»

«Заратустра!» — у адзін голас крыкнулі ўсе пячорнікі і зарагаталі ўголас; але нешта падобнае на цяжкую хмару аддзялілася ад іх і паднялося ўгору. Засмяяўся і чарадзей і сказаў хітравата: «Вось і майце! Сышоў мой злы дух!

Ці ж сам я не асцерагаў вас ад яго, кажучы, што ён шэльма і хлус, гэты дух ілжы?

І асабліва тады, калі паказваецца голы. Але я не вінаваты, што ён такі падступны! Хіба ж бо я стварыў гэты свет і яго разам з светам?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x