Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Азнака праўдзіцца», — сказаў Заратустра, і сэрца ў яго перамянілася. І сапраўды, калі прасвятлела, ён убачыў, што каля ягоных ног ляжыць магутны звер з жаўтлявай поўсцю, які прынік галавою да ягоных каленяў і, поўны любові, не хацеў адыходзіць ад яго, быццам сабака, які знайшоў свайго гаспадара. Аднак і галубы выказвалі не менш гарачую любоў, чым леў; і кожны раз, як які-небудзь голуб пралятаў над носам ільва, той трос галавой і смяяўся, даючыся дзіву.

На ўсё гэта Заратустра сказаў толькі адно: « Дзеці мае блізка, дзеці мае», — і пасля гэтага замоўк зусім. Аднак развязаліся повязі сэрца яго, з вачэй пабеглі слёзы і пачалі падаць на далоні. І больш ужо ён нічога не заўважаў і сядзеў нерухома, не адмахваўся ад птушак, якія яго акружалі. Галубы адляталі і прыляталі, садзіліся яму на плечы, лашчылі яго сівізну і не стамляліся ў пяшчоце сваёй і радасці. А магутны леў няспынна злізваў слёзы, якія падалі на рукі Заратустры, рахмана пры гэтым рыкаючы. Так паводзілі сябе звяры.

Усё гэта доўжылася даволі працягла, а можа, наадварот, нядоўга: бо на самай справе ў такіх рэчаў наогул не бывае часу на зямлі. Тым часам у Заратустравай пячоры прачнуліся вышэйшыя людзі і сабраліся былі наладзіць своеасаблівае шэсце — выйсці насустрач Заратустру і сказаць ранішняе вітанне: бо, прачнуўшыся, яны ўбачылі, што яго сярод іх няма. Але калі яны падышлі да выхаду з пячоры і пачуліся іхнія крокі, леў насцярожыўся, і выгляд ягоны зрабіўся грозны; ён адразу адхіснуўся ад Заратустры і з дзікім рыкам скокнуў да пячоры; а вышэйшыя людзі, пачуўшы ягоны рык, закрычалі ў адзін голас, кінуліся назад і імгненна зніклі.

А сам Заратустра, уражаны і рассеяны, не разумеў, што сталася, устаў з каменя, здзіўлена азірнуўся, пытаючыся ў свайго сэрца, і, схамянуўшыся, убачыў, што ён адзін. «Што ж гэта чуў я? — нарэшце прамовіў ён павольна. — Што гэта толькі што здарылася са мною?»

І вось — памяць зноў вярнулася да яго, і ён імгненна спасціг усё, што адбылося паміж учарашнім і сённяшнім днём. «Вось той камень, на якім я сядзеў учора раніцай, — сказаў ён, пагладжваючы бараду, — сюды падышоў вяшчун, тут жа я пачуў і першы раз той крык, які чуў толькі што, вялікі крык на дапамогу.

О вышэйшыя людзі, гэта вашую бяду прадказаў мне ўчора стары вяшчун, — вашай патрэбай хацеў ён спакусіць і спаняверыць мяне: «О Заратустра, — сказаў ён мне, — я прыйшоў, каб увесці цябе ў твой апошні грэх».

«У мой апошні грэх? — гнеўна ўсклікнуў Заратустра, засмяяўшыся з сваіх слоў, — што было наканавана мне як апошні грэх?»

І зноў Заратустра адышоў у сябе, і зноў задуменна апусціўся на камень і задумаўся. Раптам ён ускочыў.

« Спагада! Спагада вышэйшаму чалавеку! — усклікнуў ён, і твар яго спахмурнеў і пасуровеў. — Што ж! На гэта — быў свой час!

Мае цярпенні і спагада мая — што мне да гэтага! Хіба да шчасця імкнуўся я? Я імкнуўся да справы сваёй!

Наперад! Явіўся леў, блізка дзеці мае, выспеў Заратустра, настала мая гадзіна:

Гэта мая раніца, мой дзень загараецца: уставай, падымайся, Вялікі Полудзень!»

Так сказаў Заратустра, пакідаючы сваю пячору, прасветлены і дужы, быццам ранішняе сонца, што выходзіла з-за цёмных гор.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x