Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
5

Мяне нясе, скача мая душа. Кожны дзень праца! Кожны дзень — праца! Хто павінен быць валадаром зямлі?

Халодны месяц, вецер маўчыць. О! Ці дастаткова высока лёталі вы? Вы скакалі: але ногі — усё-такі не крылы.

Вы, заўзятыя танцоры, усякая радасць ужо мінула, скісла віно, сатлелі кубкі, чуцен няясны голас магіл.

Невысока лёталі вы: і вось — чуцен няясны голас магіл: «Вызвальце мёртвых! Чаму так доўжыцца ноч? Ці не ап'яняе вас месяц?»

О вышэйшыя людзі, вызвальце мёртвых, разбудзіце памерлых! Шкада! Чаму чарвяк усё яшчэ точыць? Набліжаецца час,

— стогне звон, і ў грудзях яшчэ сэрца скрыгоча, а чарвяк усё точыць і точыць дрэва сэрца! О! Свет глыбокі!

6

Салодкая ліра! Салодкая ліра! Як люблю я твае гукі, гэта меладычнае п'янкое кваканне! Здалёк, з сажалак любові, чуюцца мне пералівы тваёй песні!

О старадаўні звон, салодкая ліра! Чыя толькі скруха не кроіла сэрца тваё — скруха бацькоў, дзядоў і прадзедаў;

— спелая стала мова твая, спелая і сталая, быццам залатая восень і полудзень, быццам сэрца пустэльніка. І цяпер кажаш ты: «Свет выспеў, вінаградная лаза пацямнела»,

— сёння ён хоча памерці, гэты свет, памерці ад шчасця. О вышэйшыя людзі, ці чуеце вы духмянасць? Неадчувальна шырыцца яна,

— духмянасць і водар вечнасці, водар залатога віна, які падымаецца ад старадаўняга і паспелага шчасця,

— ад п'янкога шчасця поўначы, шчасця смерці, якое спявае: свет глыбокі, і глыбейшы, чым думае дзень!

7

Пусці мяне! Пусці мяне! Я занадта чысты для цябе. Не чапай мяне! Не руш! Ці ж мой свет не стаў дасканалы?

Мая скура занадта чыстая для тваіх рук. Пусці мяне, бесталковы мой, задушлівы дзень! Ці ж поўнач не святлейшая за цябе?

Сама чыстыя павінны валадарыць над зямлёй, невядомыя, сама моцныя, душы поўначы, якія святлейшыя і глыбейшыя за дзень.

О дзень, як цяжка ступаеш ты па следзе маім! Ты цягнеш руку па шчасце маё? Я, самотны, залішне багаты для цябе, я для цябе — калодзеж скарбаў, залатая палата?

О свет, ты хочаш мяне? Ці ж я належу свету? Ці ж я пабожны? Ці боскі? Але, дзень і свет, вы занадта няўклюдныя…

— у вас спрытнейшыя рукі, запускайце іх па глыбокае шчасце і па глыбокае няшчасце, хапайце якога-небудзь бога, хапайце мяне:

Маё няшчасце, маё шчасце — глыбокія, о цудоўны дзень, але ж не Бог я і не божае пекла: глыбокі боль свету.

8

Боль Бога глыбейшы, о ты, дзівосны свет! Вазьмі ж цярпенні Бога, а не мяне! Што я! П'яная салодкая ліра,

— паўночная ліра, нікому не вядомыя вяшчанні звона, але ўсё роўна ён павінен гаварыць, звяртацца да глухіх, о вышэйшыя людзі! Бо вы не разумееце мяне!

Мінула! Збылося! О маладосць! О полудзень! О гадзіна папалуднёвая! Вось настаў вечар, і ноч, і поўнач — сабака вые, вецер:

— хіба вецер не сабака? Ён скуголіць, брэша, вые. О поўнач! Як уздыхае яна і смяецца, як хрыпіць і задыхаецца!

Як цвяроза яна прамаўляе цяпер, гэта п'яная стваральніца вершаў! Ці не перапіла яна само ап'яненне сваё? Ці чувала яна? Ці жуе зноў і зноў сваю жуйку?

— у сне жуе яна журботу сваю, гэтая старадаўняя глыбокая поўнач, а яшчэ больш — радасць сваю. Менавіта радасць, калі ўжо глыбокі ў яе боль: але радасць глыбейшая, нават за скруху сэрца.

9

Ты, лаза вінаградная! За што ты хваліш мяне? Я ж цябе зрэзаў! Я жорсткі, і вось — сплываеш крывёю: за што ты хваліш маю п'янкую жорсткасць?

«Усё, што ўдасканалілася, усё сталае — прагне смерці!» — так кажаш ты. Хай будзе дабраславёны нож вінаградара! А ўсё нясталае, на жаль, хоча жыць!

Боль кажа: «Прайдзі! Мініся, боль!» Але ўсё, што пакутуе, хоча жыць, каб стаць спелым, радасным, поўным жаданняў,

— ад жаданняў далёкага, найвышэйшага і светлага: «Я хачу нашчадкаў, — так кажа ўсё пакутнае, — я хачу дзяцей, я не хачу сябе».

А радасць не хоча ні спадчыннікаў, ні дзяцей: радасць хоча толькі самое сябе, яна прагне вечнасці, вяртання; хоча, каб усё было вечна роўным самому сабе.

Боль кажа: «Парвіся, сплыві, сэрца, крывёю!»

Што ж! Наперад! О маё старое сэрца! Боль кажа: «Мініся!»

10

О вышэйшыя людзі, што вы думаеце пра мяне? Хто я? Вяшчун? Летуценнік? П'яны? Адгадчык сноў? Поўначны звон?

Кропля расы? Выпарэнне і духмянасць вечнасці? Хіба вы не чуеце? Не чуеце? Свет мой удасканаліўся, поўнач — гэта і поўдзень,

— боль — гэта і радасць, праклён — гэта таксама і дабраславенне, ноч — гэта і сонца; ідзіце прэч, а не, дык будзеце ведаць: мудрэц — гэта таксама і дурань.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x