Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«О Заратустра, — адказваў вяшчун-чарадзей, — твая праўда, гэта было глупства, і я ўжо паплаціўся за яго».

«А ты, — звярнуўся Заратустра да сумленнага духам, — раскінь мазгамі і шырэй расплюшчы вочы! Ці не паўстае супроць гэтага тваё сумленне? Ці не надта чысты твой дух для малітвы і чаднага фіміяму гэтых святошаў?»

«У гэтым нешта ёсць, — адказваў той, вылупіўшы вочы, — ёсць нешта такое ва ўсім гэтым спектаклі, што ўлешчвае нават маё сумленне.

Магчыма, я проста не адважваюся верыць у Бога, аднак мне несумненна тое, што ў гэтым вобразе Бог найбольш верагодны.

Паводле сведчання пабожных, Бог вечны: У каго столькі часу, той можа дазволіць сабе не спяшацца. Як мага дурней і павальней — такім чынам можна зайсці даволі далёка.

Той, у каго столькі духу, можа цалкам захапіцца глупствам і шаленствам. Згадай сам сябе, Заратустра!

Сапраўды! Нават сам ты цалкам мог бы зрабіцца аслом ад лішніцы сваёй і ад мудрасці сваёй.

Хіба не любіць сапраўды мудры хадзіць крывымі дарогамі? Гэтаму вучыць сама відавочнасць, гэтаму вучышся, гледзячы на цябе, Заратустра!»

«Ну і, нарэшце, ты, — сказаў Заратустра, павярнуўшыся да сама брыдкага чалавека, які ўсё яшчэ ляжаў на зямлі, працягнуўшы руку да асла (бо ён даваў яму выпіць віна). — Ты, каму няма назову, скажы, што зрабіў ты?

Ты здаваўся мне пераўтвораным, блішчалі вочы твае, брыдкасць твая была ахутана ўзвышаным: што ж зрабіў ты?

Значыць, гэта праўда, што кажуць, быццам ты ўваскрэсіў яго? А навошта? Хіба ж без ніякай прычыны забілі яго і аддзяліліся ад яго?

Ты сам здаваўся мне ўваскрэшаным: што ж ты зрабіў? Чаму ты павярнуўся назад? Чаму здрадзіў сабе? Кажы, невыказны!

«О Заратустра, — адказваў сама брыдкі чалавек, — ты шэльма!

Ці жывы ён яшчэ, ці ўваскрэс, ці памёр канчаткова, хто з нас двух лепей ведае гэта? Я пытаюся ў цябе.

Аднак я ведаю адно: у цябе я навучыўся гэтага калісьці, о Заратустра: хто хоча забіць канчаткова, той смяецца.

«Забіваюць не гневам, а смехам» — так ты калісьці казаў. О Заратустра, ты, схаваны, бязгнеўны разбуральнік, сама небяспечны з усіх святых, ты — шэльма!»

2

І тады адбылося наступнае: Заратустра, здзіўлены такімі дзёрзкімі адказамі, кінуўся да выхаду з пячоры і, павярнуўшыся да гасцей, усклікнуў грамавым голасам:

«Ах вы, дурні і блазны, усе вы, тут сабраныя! Няма чаго хавацца і прыкідвацца перад мною!

Як трымцелі вашыя сэрцы ад шалу і захаплення, што вось нарэшце-такі вы зноў зрабіліся, як малыя дзеці, — гэтакія самыя пабожныя,

— што, нарэшце, вы зноў, як дзеці, пачалі маліцца, складваць ручкі і казаць: «Добры Божухна!»

Аднак пакіньце цяпер гэты, дзіцячы пакой — пячору маю, дзе сёння ўсё няцямнае адчувае сябе, як дома. Суйміце там, на паветры, ваш дзіцячы запал і хваляванне сэрца!

Вядома, калі не ўпадобніцеся дзецям, дык не ўвайсці вам у гэтае царства нябеснае. (І Заратустра паказаў рукою ўгору.)

Але мы не імкнёмся ў тое нябеснае царства: мы зрабіліся мужныя, мы зрабіліся мужамі, і таму хочам царства зямнога».

3

І зноў Заратустра пачаў гаварыць. «О новыя сяброве мае, — сказаў ён, — вы, дзівосныя, вы, вышэйшыя людзі, якія вы любасныя мне цяпер.

— з таго часу, як зноў павесялелі! Сапраўды, усе вы зацвілі: і я думаю, што такім кветкам патрэбен новы святы,

— якая-небудзь дзёрзкая бяссэнсіца, нешта накшталт літургіі і аслінага свята, ды яшчэ стары дурань і шаленец Заратустра, вецер і ветрагон, які праветрыць і прасветліць вам душы.

Не забывайцеся гэтай ночы і гэтага аслінага свята, о вышэйшыя людзі! Гасцюючы ў мяне, вы прыдумалі гэта, і я лічу гэта добраю азнакаю, бо такое могуць выдумаць толькі тыя, хто выздароўлівае!

І калі вы будзеце адзначаць свята асла яшчэ калі-небудзь, рабіце гэта з любові да сябе і з любові да мяне! І ў памяць пра мяне!»

Так сказаў Заратустра.

П'яная песня

1

Тым часам усе выйшлі на свежае паветра, у халаднаватую задуменнасць ночы; Заратустра вёў за руку сама брыдкага чалавека, каб паказаць яму свой начны свет, вялікі круглы месяц і серабрыстыя вадаспады каля пячоры. І вось нарэшце ўсе гэтыя людзі — ужо немаладыя, але з суцешанымі і бадзёрымі сэрцамі — усталі поплеч і дзівавалі самыя сябе, што ім так добра на зямлі; і таямніца ночы ўсё глыбей і глыбей пранікала ў іх сэрцы. І зноў падумаў Заратустра: «О, якія любасныя мне цяпер гэтыя вышэйшыя людзі!» — але не сказаў гэтага ўголас, бо ўшанаваў іх шчасце і маўчанне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x