Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
2

Але ледзь толькі Заратустра пакінуў пячору, як устаў стары чарадзей і сказаў, хітра азірнуўшыся: «Ён выйшаў! І вось, вышэйшыя людзі, — дазвольце і мне, як яму, паказытаць вас гэтым ліслівым назовам, — і вось, вышэйшыя людзі, мяне ўжо забірае мой злы дух і ашуканец, дух маны і чараў, дэман паныласці,

— спрадвечны супраціўнік Заратустры: даруйце гэта злому духу майму! Прагне ён разгарнуць перад вамі свае чары, бо якраз настаў яго час: дарма я змагаюся з гэтым злым духам.

Усім вам, якія б ні былі ўшанаванні, якімі вы сябе самі на словах адорваеце, называючы сябе «свабодным розумам», альбо «праўдзівымі», альбо «духам пакаяння», альбо «свабоднымі ад путаў», альбо «поўнымі вялікай тугі»,

— усім вам, пакутнікам, як і мне, ад вялікай агіды, — бо стары Бог памёр для вас, а новы яшчэ не ляжыць спавіты ў калысцы — усім вам блізкі мой злы дух, дэман чараў.

Я ведаю вас, вышэйшыя людзі, я ведаю і яго, гэтага ката, якога люблю супроць волі сваёй, — Заратустру; часта ён мне нагадвае прыгожую маску святога,

— новы велягурысты маскарад, якім бавіцца мой злы дух, дэман маркоты: часта здаецца мне, што я люблю Заратустру дзеля майго злога духа.

Але ён ужо авалодвае мною і падпарадкоўвае сабе, гэты дух тугі і маркоты, дэман вячэрніх прыцемкаў, шары мой дух; і сапраўды ён прагне:

— расплюшчыце ж вочы! Ён прагне явіцца голым — я не ведаю яшчэ, як мужчына ці як жанчына, — але ён набліжаецца і падпарадкоўвае мяне, о няшчасны я! Разбудзіце ж пачуцці свае!

Дзень аціхае, на ўсё ападае вечар, нават на ўсё найлепшае; цяпер слухайце і глядзіце, вышэйшыя людзі, які гэты дух, — хай ён мужчына, хай жанчына — гэты дэман вячэрняй тугі!»

Так казаў стары чарадзей, хітра азіраючыся, а потым узяў сваю арфу.

3

Калі прасвятлее паветра,
І раса суцяшэння
Ападзе на зямлю,
Нябачна, нячутна —
Бо ходзіць у лёгкім абутку,
Як усе пяшчотныя суцешнікі —
Ці згадваеш ты, ці згадваеш, сэрца гарачае,
Як ты прагнула колісь
Нябеснай расы,
Ты, спрагненае і сасмяглае;
А сонца коса на цябе пазірала
Праз чорнае плеціва дрэў,
І позіркі гэтыя — прамяні,
Сляпуча пакеплівыя,
Усчыналі вакол цябе злую гульню,
Мільгалі па сцежках, парослых травою,
Залітых золатам распаленага вока?

«Ты Жаніх ісціны? — кпілі яны, —
Не! Ты — Паэт!
Ты хітры звер, драпежны, падступны,
Які хлусіць павінен,
Умела і па добрай волі
Прагны да ловаў,
Замаскаваны краскамі свету,
Сам — маска
І сам сабе — здабыча,
І гэта — Жаніх Ісціны?
Не! Толькі блазен! Толькі паэт!
Стракатамоўны, Стракатамаскамоўны,
Вялікі майстар будаваць масты
Слоў каляровых
І прывідных вясёлкавых дарог,
Якімі ты блукаеш марна і бязмэтна
Паміж уяўным небам
І прыдуманай цвердзю зямною, —

Толькі блазен! Толькі Паэт!

І гэта — Ісціны Жаніх?
Не халодны, не ціхі, не гладкі,
Не храмавы ідал,
Не! А нецярпімы да выяваў Ісціны,
Да безжыццёвых яе падабенстваў,
Тваё жытло — пустыня, а не храм.
Ты поўны спрыту кашэчага,
Праз кожнае акенца скачаш,
Каб ухапіць Выпадковасць,
Табе казыча ноздры спрадвечны лес
Зазыўным і прывабным пахам,
Калі б ты апынуўся ў гэтым лесе
Сярод звяроў пярэстаскурых,
Калі б ты сам быў зверам,
Магутным, здарова-грэшным
І шчасна-крыважэрным,
Па-боску і па-д'ябальску прыгожым,
Падступным,
Калі б ты фыркаў ад пажады палкай,
Не ведаў грэху ў пагоні за здабычай!

Калі б арлом ты быў,
Які празірае свае глыбіні,
Лунаючы над прорвамі,
Пасля раптоўна,
Раз'ятраны ад голаду,
Пажадліва лапочучы крыламі,
Спадае на разбляяных ягнят,
Бо жорстка ненавідзіць ён душу авечкі
І тых, чый пагляд, бы ў ягняці, цнатлівы,
Пушыстых, шэрых і рахманых.

Як у арла, як у пантэры —
Такая прага у паэта,
І палкія твае жаданні,
Схаваныя пад тысячаю масак,
Ты — блазен! Ты — Паэт!

Глядзіш згары на чалавека, як на Бога,
І гэтаксама нібы на авечку;
І раздзіраеш Бога ў чалавеку,
Нібы авечку ў чалавеку,
І, раздзіраючы, смяешся…

І гэта, гэта ёсць твая ўзнагарода!
У гэтым радасць і арла, і пантэры,
У гэтым шчасце блазна і паэта!..»

Калі прасвятлее паветра,
У зарыве вячэрняе зары прагляне
Зайздросліва таемны
Зеленаваты серп маладзічка,
Варожы дню, ён крадзецца пад ружамі,
І з кожным крокам месячнай жняі
Усё болей блякнуць, нікнуць кветкі
І апускаюцца глыбей, глыбей у цемру…
Калісьці і я так,
Паніклы, стомлены ад будзёншчыны,
Сам хворы ад святла,
Адкінуў дурноту мудрасці
І намыслы, жаданні дня
І апусціўся ў морак,
Апалены адкрытай мне адной праўдай:
Ці памятаеш ты, гарачае сэрца маё,
Як некалі цябе грызла прага? Прага быць адкінутым,
Ад праўды ўсякай!
Ты — блазен толькі,
Ты — толькі Паэт!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x