Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назад, у морак мінулага яны азіраюцца; сапраўды, інакш глядзелі тады на мару і на веру: шал розуму лічыўся богападабенствам, а паняверка — грэхам.

Задужа добра ведаю я гэтых богападобных і ведаю, чаго яны хочуць: яны прагнуць, каб у іх верылі і каб сумненне лічылася грэхам. Добра ведаю я і тое, у што яны самі вераць найбольш.

Сапраўды, не ў іншыя светы і не ў адкупную сілу крыві — яны зацята вераць у цела, сваё іхняе цела ў іх — «рэч у сабе».

Братове мае, услухайцеся лепей у голас здаровага цела — чысты і сумленны ў яго голас. Праўдзівей і сумленней гаворыць здаровае цела — дужа дасканалае, і гаворыць яно пра сэнс зямлі».

Так сказаў Заратустра.

Пра пагарднікаў цела

Пагарднікам цела хачу я сказаць сваё слова. Не павінны яны ні перавучвацца самі, ні перавучваць другіх, хай толькі разлучацца з целам — і гэтак стануць нямыя.

«Я — цела і душа», — кажа дзіця. І чаму ўсе не гавораць, як дзеці?

Але той, хто прачнуўся і спазнаў, кажа: я — толькі цела, і не болей таго; а душа — толькі слова, якое азначае нешта ў целе.

Цела — гэта вялікі розум, вялікае мноства з адной свядомасцю, вайна і мір, статак і пастух.

Прыладай твайму целу служыць і маленькі розум, які ты называеш «духам», мой браце, ён — толькі прылада і цацка твайго вялікага розуму — цела.

Я, — кажаш ты з гонарам за гэта слова. Але важнейшае, хоць ты і не хочаш у гэта паверыць, шмат важнейшае тваё цела і яго вялікі розум; яно не кажа «Я», яно творыць яго.

Усё, што адчувае пачуццё, што спазнае дух, ніколі не мае ў сабе свайго канца. Але пачуццё і дух хочуць давесці табе, што яны — канец усіх рэчаў: так яны любяць славу.

Пачуццё і дух — толькі прылады і цацкі: за імі крыецца Самасць. Самасць шукае вачыма пачуццяў і слухае вушамі духу.

Самасць заўсёды слухае і шукае: яна параўноўвае, падпарадкоўвае, заваёўвае і разбурае. Яна пануе і загадвае нават твайму «Я».

За думкамі і пачуццямі тваімі, браце мой, стаіць магутны валадар, невядомы мудрэц — Самасць яго імя. У тваім целе жыве ён, ён і ёсць тваё цела.

У цела больш розуму, чым у тваёй найвышэйшай мудрасці. І хто ведае, навошта ўвогуле патрэбна целу твая найвышэйшая мудрасць?

Твая Самасць смяецца з твайго Я і яго гордых падскокаў. «Што мне тыя выдыганні і ўзлёты думкі? — кажа яна сабе. — Бакавая дарога да маёй мэты. Я — толькі шлейка майму «Я», і ўдыхаю ў яго ягоныя паняцці.

Самасць умаўляе «Я»: «тут адчувай радасць!» І «Я» радуецца і думае, як яму скаштаваць гэтай радасці, — яно ж і павінна так думаць.

Пагарднікам цела хачу я сказаць сваё слова. З пашаны ўзнікла іхняя пагарда. Што ж гэта такое, што стварае пагарду і пашану, каштоўнасць і волю?

Творчая Самасць стварыла сабе пагарду і пашану, гэта яна — творца радасці й смутку. Творчае цела зрабіла сабе розум як прыладу сваёй волі.

Нават у дурасці і ў пагардзе вы, пагарднікі цела, служыце Самасці. Я кажу вам: вашая Самасць хоча памерці і адварочваецца ад жыцця.

Яна ўжо не можа рабіць таго, да чаго найболей імкнецца, — тварыць звыш сябе. Гэтага яна хоча найболей, і ў гэтым яе найбольшае жаданне.

Аднак ёй ужо позна імкнуцца да гэтага: і вось — Самасць прагне пагібелі.

Вашая Самасць жадае смерці — таму і аддалі вы цела пагардзе! Бо вы ўжо не можаце тварыць звыш сябе.

Вось чаму абураецеся вы на жыццё і на зямлю. Неўсвядомленая зайздрасць хаваецца ў косым позірку вашай пагарды.

Не, не пайду я па вашай дарозе, вы, пагарднікі цела! Вы мне не кладка да Звышчалавека!

Так сказаў Заратустра.

Пра радасці і шалы

Браце мой, калі ёсць у цябе цнота, і калі яна твая цнота, дык навошта, каб ты валодаў ёю супольна з усімі.

Вядома, табе хочацца лашчыць яе і называць імем, жартуючы, тузаць за вуха і быць з ёю запанібрата.

Глядзі ж! Цяпер імя, якім ты назваў яе, зрабілася супольным, і ты сам зрабіўся часцінай народу і натоўпу разам з цнотаю сваёю!

Лепш, калі ты скажаш: «Нельга ні выказаць, ні назваць імем тое, што ёсць пакута і слодыч маёй душы, а таксама голад майго нутра».

Хай будзе твая цнота занадта высокая, каб даваць ёй імя: а як давядзецца табе гаварыць пра яе, не саромейся заікацца.

А заікаючыся, кажы так: «Гэта маё дабро, і я люблю яго; яно падабаецца мне ўсё цалкам, і я адзін хачу дабра.

Ні патрэбы маёй натуры, ні божага закону, ні чалавечага ўстанаўлення я не хачу бачыць у цноце маёй; не хачу, каб яна стала мне ўказніцай дарогі на неба, у рай.

Прадмет любові маёй — зямная цнота: у ёй мала мудрасці і зусім мала сэнсу, зразумелага ўсім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x